Алiменты на траiх дзяцей — з дапамогi на чацвёртага?
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Жыхарка Капыльскага раёна (прозвiшча i месца жыхарства ў рэдакцыi маюцца) была пазбаўлена бацькоўскiх правоў у дачыненнi да траiх уласных дзяцей. Алiменты на iх утрыманне вылiчвалiся з зарплаты жанчыны. «Тры месяцы таму я ад грамадзянскага мужа нарадзiла чацвёртае дзiця. Зараз знаходжуся ў водпуску па яго догляду, атрымлiваю дзiцячую дапамогу ў памеры каля 110 тысяч рублёў. Дык у бухгалтэрыi гаспадаркi, дзе я працую, сказалi, што алiменты ў памеры 70 працэнтаў на траiх дзяцей будуць вылiчваць з дзiцячай дапамогi на чацвёртага. Выходзiць, на руках у мяне застануцца крыху больш за 30 тысяч рублёў? Абараняючы траiх дзяцей, дзяржава ўшчамляе правы гэтага дзiцяцi. Цi справядлiва гэта?».Паводле слоў начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Алены Камiсаравай, у адпаведнасцi з Кодэксам аб шлюбе i сям’i, алiменты можна ўтрымлiваць з усiх вiдаў даходаў грамадзянiна, у тым лiку i з дзiцячай дапамогi, якая таксама з’яўляецца адным з вiдаў даходу. Iншая справа, што апякун, напрыклад, у асобе выканкама можа звярнуцца ў суд з просьбай аб змяненнi памеру алiментаў, што выплачвае гэта жанчына. Але перад гэтым ужо яна сама павiнна напiсаць адпаведную заяву з просьбай на адрас апекуна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Капыльскага раёна (прозвiшча i месца жыхарства ў рэдакцыi маюцца) была пазбаўлена бацькоўскiх правоў у дачыненнi да траiх уласных дзяцей. Алiм |
|