21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iльготы пачакаюць...

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар ШЧУЧЭНКА

Прамая лiнiя

Правам на падатковыя льготы можна скарыстацца пасля 1 сакавiка

Лiчаныя днi засталiся да завяршэння чарговай кампанii па дэклараванню сукупнага гадавога даходу. Таму зараз у падатковых iнспекцыях сапраўды «гарачыя днi». Як i ў мiнулыя гады, падаваць дэкларацыю абавязаны тыя, хто меў некалькi крынiц даходу i такiм чынам зарабiў больш за 7 мiльёнаў 360 тысяч рублёў, людзi, якiя працавалi за мяжой або атрымалi даходы з-за мяжы. Нагадаем, што сёлетняя кампанiя раходзiць з адной важнай асаблiвасцю: у многiх ёсць магчымасць не толькi выканаць свой абавязак, але i карыстацца льготай i вярнуць з бюджэту пераплачаныя грошы. Перш за ўсё гэта датычыцца тых, хто плацiў за атрыманне адукацыi, купляў або будаваў кватэру. Хто абавязаны падаваць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе? Якiя катэгорыi грамадзян маюць права на падатковыя льготы? — пра гэта i iншае падчас «прамой лiнii» Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё iшла размова начальнiка ўпраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах Марыны ГРЫГАРЧУК з радыёжурналiстам Максiмам УГЛЯНIЦАЙ i карэспандэнтам «Звязды».

— Марыя Алегаўна, напярэдаднi кампанii вы прагназавалi, што сёлета ў падатковыя iнспекцыi прыйдзе каля паўмiльёна наведвальнiкаў замест традыцыйных 100 тысяч. Наколькi спраўдзiўся такi прагноз?

— Прагноз спраўдзiўся ў частцы таго, што дэкларацый будзе больш, чым летась. Аднак пакуль, паводле даных на 10 лютага, агульная колькасць дэкларацый у параўнаннi з мiнулагодняй узрасла ўдвая. Магчыма, увесь вал дэкларацый прыйдзецца на апошнi дзень iх падачы, чаго не хацелася б. Да таго ж, дапускаю, што не ўсе людзi яшчэ зразумелi, што яны могуць прыйсцi ў падатковую iнспекцыю i падаць дэкларацыi, каб скарыстацца сваiм правам на льготы. У некаторых абласцях краiны назiраецца большая актыўнасць насельнiцтва. Самы вялiкi рост дэкларацый у параўнаннi з мiнулым годам зафiксаваны ў Брэсцкай вобласцi, дзе амаль у тры разы вырасла колькасць дэкларацый, у Гродзенскай — у 2,7 раза. Самы маленькi рост у Мiнску — у 1,5 раза. Але, я мяркую, што ў сталiцы людзi вырашылi адпачыць да 1 сакавiка, а ў апошнi дзень актыўна пойдуць у падатковыя iнспекцыi.

— У якiм рэжыме зараз працуюць iнспекцыi?

— Амаль кругласутачна. Усе падатковыя органы рэспублiкi працуюць з 8 гадзiн ранiцы да 20 гадзiн вечара, а ў суботу i нядзелю — з 9 ранiцы да 15 гадзiн. Пасля 1 сакавiка iнспекцыi будуць працаваць з 8 ранiцы да 19 гадзiн вечара, а ў суботу — з 9 ранiцы да 13 гадзiн.

— Давайце нагадаем, хто абавязаны падаваць падатковыя дэкларацыi?

— Падаваць дэкларацыi абавязаны тыя, хто на працягу года атрымлiваў даходы з некалькiх крынiц, i iх даход перавысiў 7 мiльёнаў 360 тысяч рублёў пры той умове, што яны плацiлi на працягу года падатак па агульнай шкале ставак — ад 9 да 30 працэнтаў. Калi не па месцы асноўнай працы фiзiчныя асобы плацiлi стаўку ў 20 працэнтаў, то нават пры наяўнасцi i 10 крынiц даходу iм дэкларацыю падаваць не трэба. Я мяркую, гэтым правам — плацiць падаткi па стаўцы 20 працэнтаў не па месцы асноўнай працы — у 2006 годзе скарысталася значная колькасць людзей. Таму ў нас не так хутка расце колькасць дэкларацый. У папярэднiя гады, хоць гэта норма iснуе ўжо тры гады, такiм правам, паводле нашых разлiкаў, карысталiся ўсяго некалькi тысяч чалавек. Сёлета — намнога больш.

— Важна адзначыць, што калi на iншай працы чалавек атрымаў нават 20 тысяч рублёў i не заплацiў падатак па шкале 20 працэнтаў, то гэтыя грошы трэба задэклараваць.

— Абавязкова, калi сукупны даход больш за 7 мiльёнаў 360 тысяч рублёў.

— А цi трэба падаваць дэкларацыю, калi чалавек атрымаў нейкi падарунак, напрыклад, ад калег па працы?

— У нас у падаткаабкладаннi ёсць тры льготы па падарунках. Калi гэта падарункi, атрыманыя ад блiзкiх сваякоў (бацькоў, дзяцей, бабулi, дзядулi, родных братоў, сясцёр, мужа, жонкi, людзей, якiя знаходзяцца ў адносiнах сваяцтва, напрыклад, блiзкiя сваякi мужа), то незалежна ад таго, грамадзяне якой краiны гэтыя людзi, на якую суму падарунак, у якiм выглядзе — ён не абкладаецца падаткамi. I наогул, любыя даходы ад гэтай катэгорыi грамадзян падаткамi не абкладаюцца. Калi мы вядзём гутарку проста пра падарункi, атрыманыя ад грамадзян Беларусi, то яны не абкладаюцца падаткам, калi ў агульнай суме не перавышаюць за год 500 базавых велiчынь — крыху больш за 15 мiльёнаў рублёў. Што датычыцца падарункаў ад арганiзацый, то яны не абкладаюцца падаткам у межах да 150 базавых велiчынь у год — крыху больш за 4,5 мiльёна рублёў. Калi падарункi перавышаюць згаданыя межы, тады трэба абавязкова iх дэклараваць i плацiць з iх падаткi.

(Заканчэнне будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правам на падатковыя льготы можна скарыстацца пасля 1 сакавiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика