Курэнне ў пад’ездах ударыць па кiшэнi?
Сяргей КУРКАЧ
Днямi ў рэдакцыю звярнуўся жыхар Заводскага раёна сталiцы i паведамiў, што месяц таму ў пад’ездах жылых дамоў iх мiкрараёна з’явiлiся надпiсы «Не курыць». Зараз сярод жыхароў шматкватэрных дамоў пайшла пагалоска аб тым, што курцоў хутка пачнуць штрафаваць. Аб якiм памеры штрафу iдзе гаворка i хто мае права ажыццяўляць падобныя санкцыi?
У аддзеле па ўпарадкаванню i санiтарыi ЖРЭА Заводскага раёна Мiнска нам паведамiлi, што курэнне забаронена ў пад’ездах шматкватэрных дамоў усяго жылога сектара нашай краiны i ўжо даволi даўно. Загадам Мiнiстэрства ЖКГ ад 7 снежня 1999 года № 177 зацверджаны Правiлы карыстання жылымi памяшканнямi, утрымання жылых i дапаможных памяшканняў жылога дома. Так, у пункце 6.3 гэтых Правiлаў гаворыцца аб тым, што не дапускаецца курэнне ў падсобных памяшканнях кватэры, дзе пражываюць некалькi наймальнiкаў або уласнiкаў, а таксама ў дапаможных памяшканнях жылога дома. Зараз актывiзавана iнфармацыйная работа з насельнiцтвам. Наступным крокам стане пакаранне парушальнiкаў. Курыльшчыкам спачатку будуць выдаваць прадпiсаннi-папярэджаннi. Калi i гэта не дапаможа, то ў адносiнах да такiх грамадзян будуць складацца адмiнiстрацыйныя пратаколы, якiя будуць разглядацца адмiнiстрацыйнымi камiсiямi выканкамаў. Пратаколы можа складаць не толькi мясцовы ўчастковы, але i майстар ЖРЭА. Памер штрафу — адна базавая велiчыня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў рэдакцыю звярнуўся жыхар Заводскага раёна сталiцы i паведамiў, што месяц таму ў пад’ездах жылых дамоў iх мiкрараёна з’явiлiся надпiсы «Не куры
|
|