Выстава палiграфiчнай галiны
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Палiграфiчную прадукцыю ў Беларусi сёння выпускаюць 8 прадпрыемстваў рэспублiканскага падпарадкавання i прыкладна 40 прадпрыемстваў камунальнай уласнасці па абласцях. Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар Лапцёнак на прэс-канферэнцыi, прысвечанай адкрыццю 27 лютага VIII Рэспублiканскай выставы-кiрмашу «Палiграфiя i папярова-чыставыя тавары Рэспублiкi Беларусь».
Адначасова з выставай-кiрмашом «Палiграфiя i папярова-чыставыя тавары Рэспублiкi Беларусь» будзе праходзiць выстава «COMBIT-2007». На ёй будзе прадстаўлена дадрукарскае, паслядрукарскае абсталяванне. Падчас правядзення выстаў адбудзецца цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i лаўрэатаў I Рэспублiканскага конкурсу палiграфiчнага майстэрства «Палiграф-Арт». Ён праводзiцца Мiнiстэрствам iнфармацыi сумесна з ЗАТ «Тэхнiка i камунiкацыi» з мэтаю стымулявання развiцця друкарскай справы ў краiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiграфiчную прадукцыю ў Беларусi сёння выпускаюць 8 прадпрыемстваў рэспублiканскага падпарадкавання i прыкладна 40 прадпрыемстваў камунальнай уласна |
|