Беларусь у 2007 годзе плануе прыцягнуць да 1 млрд еўра інвестыцый Райффайзен Цэнтральбанк Аўстрыя
Людміла САЦ, БЕЛТА
ВА ЎРАДЗЕ Як адзначыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з членам праўлення Райфайзен Цэнтральбанк Аўстрыя Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам, «Райффайзенбанк з Беларуссю звязваюць добрыя адносіны». У 2005 годзе ў краіну быў прыцянуты дэбютны сіндыкаваны крэдыт Райффайзенбанка. Гэта дало магчымасць эфектыўна працаваць іншым банкам у гэтай сферы.Патрык-Джон Саерс Батлер выказаў задавальненне работай банка ў Беларусі. Нагадаем, 4,5 года таму Райффайзенбанк купіў пакет акцый Пріорбанк ААТ. «Гэтыя 4,5 года паказваюць, што інвестыцыі ў Беларусь былі даволі ўдачныя», — адзначыў ён. Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва не толькі ў частцы прысутнасці капіталу Райффайзенбанка ў Пріорбанку, але і па іншых праектах. У прыватнасці, плануецца выкарыстанне патэнцыялу Райффайзенбанка, яго інстытутаў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у краіну за кошт сродкаў замежных банкаў, фондаў, у тым ліку шляхам выкарыстання розных інструментаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з членам праўлення Райфайзен Цэнтральбанк Аўстрыя Патрыкам-Джонам Саерсам Батлерам, « |
|