Не было. Няма. Але будзе
Наталля КАРПЕНКА
ВЫ НАМ ПIСАЛI «Калi ўключыць тэлевiзар i паглядзець навiны, то складваецца ўражанне, што ў нас усё цудоўна, што недахопаў не iснуе, што ўладныя структуры дзень i ноч думаюць пра сваiх выбаршчыкаў... Але вельмi часта, на маю думку, жаданае выдаецца за сапраўднае, — напiсаў у рэдакцыю жыхар вёскi Лагаза Лагойскага раёна Уладзiмiр Гваздзецкi. — Мне, вясковаму жыхару, як i многiм iншым вяскоўцам, «райскiх яблыкаў» не трэба. Нам бы хоць самы мiнiмум — папiць нармальнай вады».Далей Уладзiмiр Антонавiч паведамiў, што, каб прынесцi вады, яму даводзiцца пераадольваць адлегласць прыкладна 700 метраў у адзiн бок — да калодзежа, якi знаходзiцца недалёка ад сельскага клуба, на абочыне дарогi. I, адпаведна, столькi ж назад. «Iншым жыхарам нашай вулiцы, такiм, як Лашукевiч Тамара i Шарая Галiна, да гэтага калодзежа iсцi больш за кiламетр. А каб папiць больш-менш нармальнай вады, даводзiцца выпраўляцца па яе да крынiчкi ў вёску Гарадзiшча, за два кiламетры. Але такую «раскошу» могуць дазволiць сабе толькi тыя, хто маладзейшы цi мае конiка. Ёсць, праўда, калодзеж i на нашай вулiцы Падгорнай, але паколькi там вада мае вельмi спецыфiчны пах, размова аб яе выкарыстаннi не iдзе... Цяжка летам, а пра зiму, калi галалёдзiца i дарога замеценая, i ўвогуле не даводзiцца гаварыць». Да развалу Савецкага Саюза, расказаў аўтар пiсьма, асаблiвых праблем з вадой у вёсцы не было. Тады ў саўгасе «Лагаза» была свая брыгада, якая абслугоўвала дзеючыя водаправоды i пракладала новыя, каб палепшыць умовы жыцця сваiх працаўнiкоў... На вулiцы Падгорнай водаправод быў пракладзены больш за 30 гадоў таму. Але час i працяглая адсутнасць вады ў iм зрабiлi сваю справу — стальныя трубы прыйшлi ў непрыгоднасць. Але некалькi гадоў таму водаправоды былi перададзены на абслугоўванне Лагойскай ЖКГ. «Практычна кожны год, — пiша Уладзiмiр Гваздзецкi, — на iх рамонт, а таксама бурэнне свiдравiн выдзяляюцца значныя сумы, адпускаюцца мiльёны рублёў. Але вады ў нас як не было, так i няма. Складаецца ўражанне, што нармальны пошук вады нават i не планаваўся. Сцвярджаю гэта, зыходзячы са свайго практычнага вопыту, бо за жыццё праклаў дзесяткi кiламетраў водаправодаў, i не толькi на тэрыторыi рэспублiкi». Паскардзiўся аўтар пiсьма i на iншыя недахопы ў рабоце мясцовых уладаў i прадпрыемстваў — у прыватнасцi, на дрэнную якасць хлебабулачных вырабаў, недастаткова адладжаны механiзм барацьбы з падпольным продажам спiртазмяшчальных рэчываў, несвоечасовую лiквiдацыю старых дрэў i стыхiйных звалак. Пiсьмо Уладзiмiра Гваздзецкага мы адправiлi на рэагаванне ў Мiнскi абласны выканаўчы камiтэт. Днямi рэдакцыя атрымала адказ, падпiсаны генеральным дырэктарам абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi» А. Жураўскiм. «У дадзены момант, — паведамляецца ў рэагаваннi, — водазабеспячэнне вёскi ажыццяўляецца ад адной артэзiянскай свiдравiны, што не дазваляе забяспечыць жыхароў вёскi вадой у поўным аб’ёме. У 2006 годзе Лагозiнскiм сельвыканкамам была заключана дамова з ААТ «Заслаўебурвод» на бурэнне свiдравiны да 20 м. Падрадчык вызначаў месцы бурэння, але ў вынiку бурэння (у вераснi) у чатырох месцах вады не аказалася. У снежнi 2006 года ў раёне сярэдняй школы прабурана новая свiдравiна, якой будзе дастаткова для забеспячэння насельнiцтва вёскi вадой у поўным аб’ёме. Воданапорная вежа знаходзiцца побач са свiдравiнай i ў самай высокай кропцы вёскі. Свiдравiна будзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля адтайвання грунту. За непрыняцце мераў па добраўпарадкаванню населеных пунктаў сельсавета старшыня Лагозiнскага сельвыканкама М. Дзядзюля быў вызвалены ад пасады. У сакавiку—красавiку 2007 года на сходах грамадзян будзе разгледжана пытанне аб змяненнi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства сельсавета. Для развiцця асабiстых падсобных гаспадарак пры Янушкавiцкiм сельвыканкаме створаны КУП «Янушкавiцкi», якому выдзелена тэхнiка i прычапное абсталяванне. Паслугi насельнiцтву аказваюць усе СВК i райпо. У 2007 годзе камунальныя прадпрыемствы будуць створаны пры Каменскiм, Швабскiм i Задор’еўскiм сельвыканкамах. Лагойскi райвыканкам даручыў кiраўнiцтву СГЦ «Гайна РУП «МТЗ» выдзеляць тэхнiку для збору тэхнiчна-бытавых адходаў ад насельнiцтва, а таксама ўзяць пад кантроль выкарыстанне ядахiмiкатаў на палях гаспадаркi. Акрамя гэтага, старшаму ўчастковаму iнспектару даручана ўзмацнiць работу па выяўленню фактаў вырабу i продажу самагону. Зацверджаны графiк зносу аварыйных пабудоў i дрэў у населеных пунктах Лагозiнскага сельвыканкама. Лагойскаму райпо даручана палепшыць якасць хлебабулачнай прадукцыi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калi ўключыць тэлевiзар i паглядзець навiны, то складваецца ўражанне, што ў нас усё цудоўна, што недахопаў не iснуе, што ўладныя структуры дзень i но
|
|