Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў
...калектыў газеты «Лiтаратура i мастацтва» з 75-годдзем выдання
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў рэдакцыi газеты «Лiтаратура i мастацтва» з 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння газета «Лiтаратура i мастацтва» адыгрывае важную ролю ў сцвярджэннi ў грамадстве высокiх маральных iдэалаў, асэнсаваннi багатай духоўнай спадчыны беларускага народа, еднасцi нашай культуры з культурамi брацкiх славянскiх народаў. Прэзiдэнт пажадаў калектыву рэдакцыi, чытачам газеты здароўя, асабiстага шчасця, творчага натхнення, плённай работы на карысць роднай Беларусi. ...кiраўнiцтва Кувейта з Нацыянальным днём Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Эмiра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха i наследнага прынца шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём, якi адзначаецца ў Кувейце 25 лютага. Аляксандр Лукашэнка выказаўся за пашырэнне беларуска-кувейцкага супрацоўнiцтва. ...губернатара Арлоўскай вобласцi Ягора Строева Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў губернатара Арлоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Ягора Строева з 70-гадовым юбiлеем. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...калектыў газеты «Лiтаратура i мастацтва» з 75-годдзем выдання
|
|