21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грамадская прыёмная слухае...

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

Да суддзi i банкiра едуць людзi з аддаленых раёнаў

З канца мiнулага года ў Брэсцкiм аблвыканкаме наладжана новая форма работы са зваротамi грамадзян, якая атрымала назву грамадская прыёмная. Адпаведна з графiкам кожны дзень з 15 да 18 гадзiн у рабочыя днi на сустрэчу з людзьмi прыходзяць суддзi, работнiкi ўпраўлення юстыцыi, спецыялiсты землеўпарадкавальнай службы i аддзела рэгiстрацыi маёмасцi, работнiкi ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне, банка, натарыяльнай канторы i iншых службаў. Гараджане i жыхары вобласцi маюць магчымасць атрымаць бясплатную кансультацыю самых кампетэнтных спецыялiстаў.

Графiк работы грамадскай прыёмнай публiкуецца ў мясцовых газетах, людзi ведаюць, калi будзе прымаць тая цi iншая службовая асоба, i прыходзяць са сваiмi праблемамi на прыём. Як сказала карэспандэнту «МС» галоўны спецыялiст аддзела пiсьмаў i арганiзацыi прыёму грамадзян аблвыканкама Тамара Дораш, калi справу пачыналi, то спачатку нават трохi апасалiся, каб не аказалася яна фармальнай, мала запатрабаванай. Але ж першыя днi паказалi, што сумненнi былi вялiкай памылкай. Асаблiва да суддзяў, юрыстаў людзi пайшлi патокам. Да двух дзесяткаў чалавек запiсвалася на прыём у дзень да некаторых. I вядома, усiх не паспявалi выслухаць да заяўленых у графiку 18 гадзiн. Прыём працягваўся да васьмi вечара, каб нi адзiн чалавек не пайшоў дадому нi з чым. 274 жыхары вобласцi i горада наведалi грамадскую прыёмную за два першыя месяцы яе работы.

Новае фармiраванне працуе пад эгiдай названага аддзела пiсьмаў i арганiзацыi прыёму грамадзян i карыстаецца яго тэлефонамi. Многiя ж стараюцца запiсацца загадзя, нешта ўдакладнiць. Бывае, iм цярплiва тлумачаць, што лепш звярнуцца пiсьмова, калi справа, пра якую гаворыць чалавек, патрабуе дадатковай праверкi. Многа людзей едзе з раёнаў, нават самых аддаленых, такiх, як Столiн.

Суддзя абласнога суда Алена Хацько ўжо некалькi разоў працавала ў грамадскай прыёмнай. Алена Пятроўна расказала, што на прыёме ў асноўным даводзiцца тлумачыць заканадаўства ў галiне жыллёвага, сямейнага, спадчыннага права. Ёсць нямала людзей, якiя не згодныя з судовай пастановай. Тады iм расказваюць, якiм чынам, у якiя тэрмiны яны могуць абскардзiць гэта рашэнне, якую пошлiну пры гэтым мусяць заплацiць. Суддзя Хацько падкрэслiла, што задача грамадскай прыёмнай — не каментаваць рашэннi, пастановы тых цi iншых органаў, а расказаць чалавеку яго правы i абавязкi i падказаць, куды яму найлепш звярнуцца. Яшчэ Алена Пятроўна адзначыла, што брастаўчан да яе звярталася мала, недзе пятая частка ад усiх наведвальнiкаў. Людзi едуць да абласнога суддзi з Iвацэвiчаў, Пiнска, Столiна, Лунiнца. Сваiмi назiраннямi з вопыту новай работы, на жаль, сумнымi, падзялiлася з карэспандэнтам Алена Хацько. Большасць з тых, хто не згодны з пастановамi судоў i дабiваюцца iх перагляду, судзiлiся з блiзкiмi сваякамi. Людзi не могуць падзялiць кватэру, дом, iншую маёмасць. Ёсць i такiя звароты, калi мацi цi бацька хочуць пакiнуць у спадчыну жыллё любiмай дачцэ i абысцi нелюбiмую. Тады даводзiцца iм тлумачыць, што такое абавязковая доля па праву спадчыны. Падобныя спрэчкi, калi не могуць разабрацца памiж сабой самыя блiзкiя людзi, параджаюць многа скаргаў у розныя iнстанцыi i судовыя разборы ўсiх узроўняў.

Першыя месяцы работы прыёмнай зноў высветлiлi не новую праблему: часта жыхары гарадоў i вёсак проста не ведаюць, куды можна звярнуцца з iх канкрэтнай праблемай. Дарэчы, тэму гэтай нататкi падказаў званок у карпункт. Наша пастаянная чытачка з Брэсцкага раёна выказала падзяку новаму фармiраванню за дапамогу ў вырашэннi надзённай праблемы. Вулiца, дзе жыве пенсiянерка, аказалася без асвятлення, бо пашкодзiлася лiнiя электраперадачы. Жанчына пазванiла на нумар грамадскай прыёмнай са сваёй скаргай, ёй адразу далi тэлефон мясцовай арганiзацыi электрасетак. Пасля званка дыспетчару, непаладку хутка лiквiдавалi. I як лiчыць чытачка, дапамагла спасылка на грамадскую прыёмную аблвыканкама. Калi я расказала пра гэты выпадак Тамары Дораш, апошняя толькi ўсмiхнулася, сказаўшы, што падобныя званкi i звароты яны атрымлiваюць кожны дзень.

«Засвяцiлiся» ў грамадскай прыёмнай i штатныя складальнiкi скаргаў. Ёсць i такая катэгорыя грамадзян, якiя закiдваюць лiстамi ўсе iнстанцыi, ходзяць на прыёмы як на працу, судзяцца i нiколi не бываюць задаволеныя вынесенымi рашэннямi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да суддзi i банкiра едуць людзi з аддаленых раёнаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика