21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прапануецца эксперымент

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ

На Лiдчыне гатовы стаць «вопытнай пляцоўкай» па выпрацоўцы механiзма выканання Указа Прэзiдэнта Беларусi «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

Такая прапанова прагучала нядаўна на першай сесii Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склiкання. Больш падрабязна дэпутат аблсавета, старшыня Лiдскага раённага Савета дэпутатаў Уладзiмiр ЦIМЧАНКА абгрунтаваў яе ў гутарцы з нашым карэспандэнтам.

— Само жыццё паказала, што Саветы пярвiчнага ўзроўню павiнны ўзмацняцца i таму гэты дакумент вельмi патрэбны i своечасовы. Аднак зроблена толькi палова справы — вызначаны «правiлы гульнi», цяпер жа трэба як мага больш эфектыўна iмi скарыстацца. Што я лiчу неабходным?

Па-першае, важна вызначыць канкрэтныя функцыi, якiя павiнны выконваць Саветы i выканкамы пярвiчнага ўзроўню. Лiтаральна за ўсё на сваёй тэрыторыi адказваць немагчыма. Вось мы кажам, што сельскi Савет, сельвыканкам павiнны займацца сацыяльна-эканамiчным развiццём сваёй тэрыторыi. Дык ён i займаецца. Але адказваць за эканомiку працоўных калектываў сельскi выканаўчы камiтэт не здольны, яго задачы iншыя. Першая — дзяржаўная: выканання законаў на падведамаснай тэрыторыi. Другая — палiтычная: правядзенне ўсiх дзяржаўных мерапрыемстваў, што адбываюцца ў рэспублiцы. Пры гэтым i ў дзяржаўную, i ў палiтычную функцыi ўваходзiць работа з людзьмi. Прынялi iх нармальна ў пярвiчным звяне ўлады, без цяганiны вырашылi, калi гэта магчыма, тое цi i ншае пытанне — значыць, не будзе скаргаў у вышэйстаячыя органы, што дазволiць iм сканцэнтравацца на стратэгiчных задачах.

Наконт маёй прапановы, якая была выказана на сесii абласнога Савета дэпутатаў... Справа ў тым, што практычная рэалiзацыя Указа «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» залежыць не толькi ад самiх нiзавых звёнаў улады, але i ад шэрагу iншых органаў раённага, абласнога i рэспублiканскага ўзроўню. Ёсць пытаннi фiнансавыя, арганiзацыйныя, юрыдычныя, якiя трэба сумясцiць. Але як жа гэта найлепш зрабiць? Каб у кожным рэгiёне не вынаходзiць, як кажуць, веласiпед, лiчыў бы неабходным адпрацаваць механiзм рэалiзацыi гэтага дакумента на прыкладзе двух-трох раёнаў, некалькiх сельскiх i пасялковых Саветаў. З удзелам работнiкаў адпаведных зацiкаўленых службаў i спецыялiстаў, якiя займаюцца мясцовым кiраваннем i самакiраваннем, павiнна быць адпрацавана i сiстэма фармiравання бюджэту Савета пярвiчнага ўзроўню, i яго адмiнiстрацыйныя, кадравыя функцыi. Каб затым распаўсюдзiць гэты вопыт на ўсю рэспублiку, паказаць, як трэба дзейнiчаць сельскаму Савету i выканаўчаму камiтэту, улiчваючы яго паўнамоцтвы i рэальныя магчымасцi.

Мае рацыю той, хто кажа, што нiзавому звяну ўлады даецца шмат функцый, але няма фiнансавай базы. Сапраўды, сёння 80—90 працэнтаў у бюджэце сельскага Савета — гэта зарплата яго работнiкаў. Але ж, скажам так, пярвiчная дапамога насельнiцтву павiнна ажыццяўляцца праз нейкiя фiнансавыя паўнамоцтвы. Уявiце сабе, здавалася б, не самае складанае пытанне. Трэба спiлаваць два аварыйныя дрэвы. Сельскi выканаўчы камiтэт, не маючы адпаведнай тэхнiкi, звяртаецца ў раённы зелянгас, якi складае каштарыс расходаў, — атрымлiваецца 369 тысяч рублёў. Дык гэтага ж не вытрымае нiводны бюджэт. Пры тым, што сельскiя Саветы сёння практычна ўжо не маюць уласнасцi, амаль усё перададзена iншым раённым службам. А значыць, трэба прадумаць i сiстэму iх адказнасцi, у прыватнасцi, па лiнii Мiнжылкамунгаса, за ўвесь комплекс сацыяльных паслуг на месцах. Сёння, скажам, на базе некаторых раённых i сельскiх Саветаў ствараюцца гасразлiковыя прадпрыемствы, якiя займаюцца аказаннем паслуг насельнiцтву. Аднак пры гэтым трэба разумець, што Саветы — перш за ўсё гэта органы дзяржаўнага кiравання. I задацца пытаннем: а цi ў поўнай меры выконваюць свае абавязкi на гэтых тэрыторыях тыя цi iншыя ведамствы? Якiя паслугi яны ўласнымi сiламi арганiзавалi i прапануюць вяскоўцам?

Усе гэтыя i iншыя пытаннi, звязаныя з рэалiзацыяй дакумента аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання, патрабуюць глыбокага асэнсавання i апрабавання на практыцы, прычым з улiкам асаблiвасцяў тэрыторый.

— Прапануючы Лiдчыну ў якасцi вопытнай пляцоўкi па выпрацоўцы гэтых механiзмаў, цi не апасаецеся, што для гэтага ў раёне не хопiць кадравага патэнцыялу?

— Калi б у нас не было адпавядаючага сучасным патрабаванням кадравага патэнцыялу, то я нават i не заiкаўся б наконт гэтай прапановы. Сёння ўжо не той час, калi лiчылася, што ў сельскi Савет прыходзяць з нейкiх кiруючых пасад на вытворчасцi дапрацоўваць да пенсii. Калi Андрэй Паўлавiч Худык стаў старшынёй райвыканкама, то ён здзiвiўся, колькi ў нас маладых кiраўнiкоў Саветаў нiзавога ўзроўню. Ёсць нават прыклады, калi яны, папрацаваўшы на гэтай пасадзе, потым узначальваюць буйное прадпрыемства. Дарэчы, памыляецца той, хто думае, што дэпутацкая праца на мясцовым узроўнi носiць нейкi эфемерны характар. У тым жа раённым Савеце прадстаўлены аўтарытэтныя людзi, якiм уласцiвы творчы падыход да выканання сваiх абавязкаў народнага выбраннiка. А пасяджэннi прэзiдыума раённага Савета ўжо традыцыйна праводзiм з выездам на прадпрыемствы i ў арганiзацыi, каб дасканала разабрацца ў праблемах той цi iншай сферы. I прыняць такiя рашэннi, якiя б стварылi ўмовы для плённай работы выканаўчай улады.

— Можна сказаць, святы абавязак прадстаўнiчай улады — гэта фармiраванне бюджэту. Якiмi прынцыпамi пры гэтым кiруецеся? Якiя праблемы ўзнiкаюць?

— У 2004 годзе эканамiчная сiтуацыя ў раёне была вельмi складаная, асаблiва на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў. Праблем, канешне, хапае i сёння, але крызiс пераадолены, пра што сведчыць даходная частка раённага бюджэту, якая павялiчылася ўдвая. За кошт чаго дасягнуты гэты вынiк? Тут шмат складовых — гэта i кадравая палiтыка, i актывiзацыя маркетынгавай дзейнасцi не толькi канкрэтных прадпрыемстваў, але i ў цэлым у рамках раёна: правядзенне буйнамаштабных выставак нашага прамысловага комплексу, адкрыццё гандлёвых дамоў «Лiда — рэгiён» у iншых краiнах, кантакты з гарадамi-пабрацiмамi. Дарэчы, што датычыцца апошнiх, дык тут у нас яшчэ непачаты край узаемавыгаднай работы. Скажам, у 1993 годзе мы падпiсалi дагавор аб пабрацiмскiх сувязях з польскiм Кашалiнам, але не надта актыўна ў гэтым накiрунку дзейнiчалi. А нядаўна пабывалi там i былi прыемна ўражаны — не толькi плакатам «Лiда i Кашалiн — пабрацiмы» на чыгуначным вакзале, не толькi картай Беларусi i Лiды ў офiсе кіраўніка горада, але i iмкненнем да супрацоўнiцтва з намi у эканамiчнай, культурнай сферах.

Прынцыпова важна i тое, што да праблем Лiдчыны, дзе ўдзельная вага рэспублiканскай формы ўласнасцi ў прамысловасцi складае амаль 70 працэнтаў, была прыцягнута ўвага ўсiх органаў улады, мiнiстэрстваў i ведамстваў. За апошнiя гады ў нас двойчы пабываў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Пасля вiзiту кiраўнiка дзяржавы ў Бярозаўку былi прыняты канкрэтныя меры па адраджэнню шклозавода «Нёман», а значыць, i горада. Часта прыязджаюць у раён кiруючыя работнiкi Саўмiна, аблвыканкама i мiнiстэрстваў, чые падведамасныя прадпрыемствы тут знаходзяцца. Сумесна вырашаюцца праблемныя пытаннi, вызначаюцца задачы на перспектыву. Хоць, канешне, падыходы не заўсёды супадаюць. Да прыкладу, пры фармiраваннi прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна сесiяй абласнога Савета прымаюцца адны паказчыкi, якiя мы павiнны давесцi да сваiх суб’ектаў гаспадарання, а мiнiстэрства можа вызначыць прадпрыемству iншы.

Мiнфiнам рэспублiкi наш раён прызнаны базавым па фармiраванню мясцовага бюджэту, як бы вучэбным цэнтрам па выпрацоўцы адпаведных механiзмаў. Ужо сёння ў нас ёсць магчымасцi працаваць па прынцыпу бюджэтнай самадастатковасцi. Гэты прынцып павiнен вызначацца доўгатэрмiновымi стабiльнымi нарматывамi па ўсiх вiдах адлiчэнняў у вышэйстаячыя бюджэты, каб хоць бы на працягу пяцi гадоў гэтыя нарматывы не змянялiся. Гэта дазволiла б нам самастойна прымаць найбольш аптымальныя рашэннi па эканомii i эфектыўнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў на сваёй тэрыторыi, вызначэнню перспектыўнай стратэгii развiцця рэгiёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Лiдчыне гатовы стаць «вопытнай пляцоўкай» па выпрацоўцы механiзма выканання Указа Прэзiдэнта Беларусi «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiраванн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика