21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэфiцыт сну правакуе развiццё артэрыяльнай гiпертэнзii

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Артэрыяльную гiпертэнзiю (АГ) медыкi зусiм невыпадкова ахрысцiлi «маўклiвым забойцам». Прыкладна трэцяя частка людзей, якiя маюць высокi цiск, не адчуваюць нiякiх непрыемных сiмптомаў, не кантралююць свой цiск i не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу. Аднак артэрыяльная гiпертэнзiя — гэта не проста высокiя лiчбы артэрыяльнага цiску i часовы дыскамфорт. Яна з’яўляецца глебай для такiх цяжкiх i нават смяротных захворванняў, як iнфаркт мiякарда, iнсульт, слепата i ныркавая недастатковасць. Паводле падлiкаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, ад артэрыяльнай гiпертэнзii церпяць на планеце каля 1 мiльярда людзей. А ў Беларусi на 1 студзеня 2006 года былi зарэгiстраваныя 1 млн 208 тысяч 900 хворых на артэры-яльную гiпертэнзiю.

— Але гэта толькi вяршыня айсберга, — лiчыць дырэктар Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя», доктар медыцынскiх навук Iгар АДЗЯРЫХА. — Распаўсюджанасць артэрыяльнай гiпертэнзii, паводле даных эпiдэмiялагiчных даследаванняў, вагаецца ў розных краiнах свету ад 27 да 40 працэнтаў ад агульнай колькасцi дарослага насельнiцтва. А пасля 60 гадоў павышаны артэрыяльны цiск мае ўжо кожны другi-трэцi чалавек. Для прыкладу, па вынiках 2006 года ў Беларусi павялiчылася колькасць ускладненых формаў артэры- яльнай гiпертэнзii, што сведчыць: беларусы не спяшаюцца звяртацца па квалiфiкаваную дапамогу.

Летам мiнулага года ў Мiнску праводзiлася агульнагарадская акцыя «Нармальны цiск — норма жыцця». За тры днi ўдзел у акцыi ўзялi 43 тыс. 474 чалавекi. У 44 працэнтаў удзельнiкаў акцыi быў выяўлены высокi цiск, а 3 працэнтам давялося аказваць экстранную медыцынскую дапамогу. Арганiзатараў акцыi парадавала адна акалiчнасць: больш за 70 працэнтаў людзей, якiя пажадалi праверыць свой артэрыяльны цiск, былi людзьмi маладога i сярэдняга ўзросту. Значыць, у насельнiцтва ўсё ж такi прачнулася цiкаўнасць да свайго здароўя.

Паводле слоў старшынi Рэспублiканскай лiгi па барацьбе з высокiм артэрыяльным цiскам Таццяны НЯЧОСАВАЙ, самы вялiкi вопыт па барацьбе з артэры-яльнай гiпертэнзiяй маюць амерыканцы. Нацыянальная праграма па барацьбе з АГ дзейнiчае там з 1972 года. I калi ў 1992 годзе амерыканскiя медыкi паведамiлi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя аб тым, што за 20 гадоў iм удалося знiзiць колькасць парушэнняў мазгавога кровазвароту на 52 працэнты, гэта iнфармацыя падавалася ўсiм больш чым аптымiстычнай. Аднак напрыканцы 2006 года са Злучаных Штатаў прыйшла iнфармацыя зусiм iншага кшталту. Пры вельмi высокiм выяўленнi артэры-яльнай гiпертэнзii (а яно складае там зараз 89 працэнтаў), не проста ведаюць аб сваёй праблеме, але i лечацца толькi 56 працэнтаў амерыканцаў. Пры гэтым эфект ад лячэння ёсць толькi ў 36 працэнтаў пацыентаў.

— Гэта паведамленне нас збянтэжыла, паколькi атрымлiваецца, што нават нягледзячы на шырокамаштабную кампанiю па iнфармаванню насельнiцтва i даступнасць лекавых сродкаў, людзi ўсё роўна застаюцца абыякавыя да свайго здароўя, — разважае Таццяна Нячосава. — Гiпертанiю нельга вылечыць, але яе можна кантраляваць з дапамогай лекавых прэпаратаў. Сёння ў беларускiх аптэках можна знайсцi больш за 60 найменняў лекаў для людзей з высокiм цiскам — такiя ж, як i ў любой еўрапейскай аптэцы. Сусветная арганiзацыя аховы здароўя распрацавала агульныя сусветныя стандарты лячэння гiпертэнзii, таму можаце не сумнявацца, што беларусы атрымлiваюць такое ж лячэнне, што i еўрапейцы. Пры гэтым эфектыўнасць прэпарата зусiм не залежыць ад яго цаны. Навуковыя даследаваннi сведчаць, што 75 працэнтам хворым на АГ патрабуецца камбiнацыя лекаў. Падбор прэпаратаў павiнен ажыццяўляць урач з улiкам iндывiдуальнага профiлю рызыкi, працягласцi i цяжкасцi захворвання. А вось бiялагiчна актыўнымi дабаўкамi гiпертэнзiя не лечыцца.

Праблема заключаецца яшчэ i ў тым, што гiпертонiка нельга прымусiць лячыцца. I калi ён не зменiць свой лад жыцця, яму не зможа дапамагчы нават самае дарагое лякарства.

— Ёсць, напрыклад, пэўная група прэпаратаў, якiя перастаюць прыносiць эфект, калi чалавек не абмяжоўвае ў сваiм рацыёне спажыванне солi, — працягвае Тацця-на Нячаева. У нас у стацыянары ляжаў пацыент, якому за тры гады да гэтага зрабiлi аперацыю па аортакаранарнаму шунцiраванню. Але прыступы стэнакардыi вярнулiся зноў. Пачынаем разбiрацца, па якой прычыне. Высвятляецца, што мужчына нават не кiнуў курыць. Пытаемся, а цi ведае ён, якi цiск у яго дарослага сына? У адказ — цiшыня... Трэба, каб усе нарэшце ўсвядомiлi, што не толькi медыкi павiнны змагацца за здароўе i жыццё чалавека. Асноўны прынцып лячэння — гэта яго пастаянства. Лячыцца трэба ўсё жыццё, спалучаючы немедыкаментозныя метады i фармакатэрапiю.

Кожны чалавек павiнен ведаць свой узровень артэрыяльнага цiску. У норме ён павiнен быць меншым за паказчык 140/90 мм рт сл. Павышэнне верхняй планкi артэрыяльнага цiску на кожныя 20 мiлiметраў i нiжняй планкi на 10 мiлiметраў удвая павялiчвае рызыку развiцця ў чалавека iнфаркту i iнсульту. У развiтых краiнах свету суадносiны памiж гэтымi двума цяжкiмi захворваннямi складаюць прыкладна 1 да 2 цi 1 да 3, а ў слабаразвiтых — 1 да 9 цi 1 да 10.

Усiх пацыентаў з артэрыяльнай гiпертэнзiяй медыкi падзяляюць на групы рызыкi. У групе высокай рызыкi на працягу дзесяцi гадоў з кожных 100 хворых 36 працэнтаў стануць ахвярамi iнсульту або iнфаркту. Дарэчы, гiпатонiкам, львiную долю якiх складаюць жанчыны, таксама нельга расслябляцца: як сведчыць медыцынская практыка, вельмi часта пасля 40 гадоў жанчыны-гiпатонiкi становяцца «злоснымi» гiпертонiкамi, i артэрыяльны цiск у iх вельмi цяжка «кiруецца».

Паводле самых аптымiстычных падлiкаў беларускiх медыкаў, у нашай краiне эфектыўна лечаць артэрыяльную гiпертэнзiю толькi ад 7 да 9 працэнтаў пацыентаў. Найлепшыя вынiкi назiраюцца ў групе хворых, якiя знаходзяцца на дыспансэрным улiку (а гэта каля 510 тысяч чалавек). Калi ў 2004 годзе з кожнай тысячы дыспансэрных хворых ахвярамi iнсультаў i iнфарктаў станавiлiся 39 чалавек, то летась iх колькасць зменшылася да 31 чалавека на 1 тысячу.

З нядаўняга часу ў Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама з’явiлiся новыя партнёры па барацьбе з высокiм цiскам. Цяпер памераць свой артэрыяльны цiск мiнчане могуць у Гандлёвым доме «На Нямiзе», ЦУМе i ўнiвермагу «Беларусь». Усё ж прасцей, чым наведаць палiклiнiку... Рэгулярнае вымярэнне артэрыяльнага цiску вельмi важнае, паколькi дазваляе выявiць гiпертанiю на ранняй яе стадыi, калi няма яшчэ нiякiх трывожных сiмптомаў. У тым выпадку, калi лiчбы артэрыяльнага цiску некалькi разоў запар перавышаюць норму, трэба звяртацца да свайго тэрапеўта ў палiклiнiку.

Iгар Адзярыха папярэдзiў, што да фактараў, якiя правакуюць развiццё гiпертэнзii, адносiцца... дэфiцыт сну. Усе мы, на жаль, вымушаны «эканомiць» на начным адпачынку. Толькi 46 працэнтаў людзей спяць па сем i больш гадзiн, а ўсе астатнiя выкройваюць для сну ў лепшым выпадку шэсць i нават менш гадзiн у суткi.

Яшчэ адзiн вораг — гэта соль. Да шкодных прадуктаў, перанасычаных соллю, адносяцца вэнджаная каўбасы, пiкантныя сыры, кансервы, супы i макарона хуткага прыгатавання, разнастайныя соусы, арэшкi, чыпсы, хлебныя сухарыкi i кiрыешкi. Асаблiва ўважлiва ставiцца да свайго харчавання павiнны будучыя мацi — навукоўцы ўстанавiлi, што ўзровень халестырыну ў немаўляцi напрамую залежыць ад узроўню халестэрыну ў цяжарнай жанчыны. Такiм чынам глеба для будучых праблем са здароўем закладваецца яшчэ да нараджэння дзiцяцi на свет. Кавы дазваляецца выпiваць у дзень не больш як тры-чатыры кубачкi. Дарэчы, кубачак кавы цi моцнай гарбаты не процiпаказаны i пацыентам з павышаным цiскам. Ёсць нават пэўная група людзей з артэрыяльнай гiпертэнзiяй, якiм патрабуецца ранiцай кава цi моцны чай, каб зняць галаўны боль, выклiканы парушэннем тонусу ўнутрычарапных венаў. Але галоўнае — ведаць сваю норму.

А яшчэ Iгар Адзярыха параiў «трымаць у руках» сваю нервовую сiстэму. Поўнасцю застрахавацца ад стрэсаў, на жаль, немагчыма, але трэба «закрываць вочы» на тыя абставiны, якiя змянiць вам не пад сiлу. Лёгкая прагулка падчас абедзеннага перапынку, сустрэча з сябрамi дапамогуць адцягнуць вашы думкi ад малапрыемнай падзеi...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артэрыяльную гiпертэнзiю (АГ) медыкi зусiм невыпадкова ахрысцiлi «маўклiвым забойцам». Прыкладна трэцяя частка людзей, якiя маюць высокi цiск, не адчу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика