У пошуку вiтамiну СIнфарм-укол Фрукты. Нiякi сок не заменiць свежага фрукта. Але большасць пладоў страчваюць вiтамiн С лiтаральна праз 1—2 месяцы захоўвання, iнакш кажучы, яшчэ да пачатку зiмы. Толькi тыя, у каго моцная скурка, захоўваюць яго намнога даўжэй. Таму запас гэтага вiтамiну ў цытрусавых вылучаецца асаблiвай трываласцю.Ягады. Яны самыя пяшчотныя, доўга ў свежым выглядзе не захаваеш. Варта iх замарожваць, сушыць, перасыпаць цукрам, рабiць варэнне i джэм. А зiмой — варыць морсы i кампоты. Каб захаваць як мага больш вiтамiну С, ягады пагружайце адразу ў кiпячую ваду. Агароднiна. Вучоныя сцвярджаюць: «Без гароднiны няма стрававання». У сярэднiм чалавек павiнен з’есцi ў дзень каля 500—700 г рознай гароднiны (без улiку бульбы). Трэба ўлiчваць, што вiтамiн С — растваральны, таму падчас варкi гароднiны ён пераходзiць у ваду. ПАЦЕРКI ЗДЫМАЮЦЬ СТРЭС Стрэс — гэта абарончая рэакцыя нашага арганiзма на любую нестандартную сiтуацыю. I вельмi важна ўмець не толькi трымаць удары лёсу, але i аказваць сабе хуткую дапамогу, iнакш кажучы, пераключацца. У першую чаргу дапамагае правiльнае дыханне. Неглыбока (на лiк «раз») удыхаем i глыбока («два», «тры») выдыхаем. На ўдыху выпучваем, а пры выдыху уцягваем жывот. Такi тып дыхання паляпшае кровазварот лёгкiх i сэрца, здымае ўнутранае напружанне. Карысна таксама спачатку паслядоўна, а потым адначасова расслабляць мышцы лба, твару, шыi, плечавога пояса, спiны. Акрамя гэтага, вучоныя-рэфлексатэрапеўты сцвярджаюць, што скарэктаваць свой эмацыянальны стан можна з дапамогай пацерак. Гэта адбываецца таму, што нервовыя канчаткi ў кончыках пальцаў звязаны з мазгавымi цэнтрамi. Калi ў дадатак да вялiкага пальца ў вас працуе ўказальны, аблягчаецца галаўны боль, выроўнiваецца дыханне. Калi сярэднi — адступаюць гнеў i дэпрэсiя. ДАЙЦЕ НАГАМ АДПАЧЫНАК Тыя, каму даводзiцца праводзiць шмат часу на нагах, ведаюць, як яны па вечарах гудуць i ныюць. Каб зняць стомленасць, зрабiце кантрастныя ванначкi. Пастаўце побач 2 тазiкi: адзiн з гарачай вадой, другi — з халоднай. Патрымайце ступнi ног спачатку ў гарачай вадзе (2 хвiлiны), пасля ў халоднай (10 секунд). Чаргуйце гарачую i халодную ваду некалькi разоў i завяршыце працэдуру халоднай. Разатрыце ногi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фрукты. Нiякi сок не заменiць свежага фрукта. Але большасць пладоў страчваюць вiтамiн С лiтаральна праз 1—2 месяцы захоўвання, iнакш кажучы, яшчэ да п
|
|