21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калодзеж у зоне рызыкi

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ТУГАРЫН

ЁСЦЬ ПЫТАННЕ

Аб тым, што вада — гэта вельмi сур’ёзна i ставiцца да яе спажывання трэба адпаведна, у чарговы раз нядаўна нагадала ААН. Яна праз сваю структуру ФАО — сусветную арганiзацыю па харчаванню — звярнулася да ўсiх жыхароў планеты з заклiкам навучыцца лiчыць кожную кроплю вады.

Такая пазiцыя абумоўлена тым, што па папярэднiх разлiках ААНаўскiх экспертаў, у 2025 годзе 1,8 млрд чалавек будуць жыць у краiнах i рэгiёнах з абсалютным дэфiцытам вады. А дзве трэцiх насельнiцтва Зямлi — ва ўмовах абмежаванага забеспячэння ёю.

Каб звярнуць на праблему ўвагу на мiжнародным i мясцовым узроўнях, вырашана сёлета правесцi Сусветны дзень вады (адзначаецца 22 сакавiка) пад дэвiзам згуртавання сiл i намаганняў дзеля пераадолення яе дэфiцыту. Бо нават жыхары асобных раёнаў многiх краiн (у тым лiку i нашай), дзе прэснай вады яшчэ нядаўна было дастаткова, зараз пачынаюць сутыкацца з яе недахопам.

Сельская гаспадарка — самы галоўны спажывец водных рэсурсаў у сусветным маштабе. На долю гэтай галiны прыходзiцца каля 70 працэнтаў усяго аб’ёму прэснай вады з рэк, азёр, водных артэрый i ваданосных слаёў.

Цi паўсюдна ў нас прымаюцца канкрэтныя крокi па ашчаднаму спажыванню вады? На жаль, не. Многiя ставяцца да яе як да нечага дармавога цi амаль бясплатнага. I што самае сумнае — як да бясконцага рэсурсу. А колькi страчана з-за няспраўных вузлоў, тых жа кранаў, iржавых труб...

Ужо нярэдка становiцца небяспечным для здароўя пiць ваду з калодзежа, дзе спецыялiсты ўсё часцей знаходзяць небяспечныя для арганiзма чалавека рэчывы. Згодна з вынiкамi лабараторных даследаванняў, сёння далёка не ва ўсiх калодзежах вада адпавядае ўстаноўленым нормам.

Праблема ў тым, што ў вёсках i пасёлках няма каму грунтоўна i ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi займацца абслугоўваннем артэзiянскiх свiдравiн, калодзежаў. Там далёка не заўсёды халодная вада з’яўляецца якаснай. Многiя калодзежы размешчаны не ў самых лепшых для захоўвання чысцiнi вады месцах — звычайна каля дарог цi побач з гаспадарчымi пабудовамi, хлявамi для жывёлы i птушкi. Так больш зручна. Але калодзеж павiнен знаходзiцца на пэўнай адлегласцi ад месца ўтрымання жывёлы, каб сцёкi не траплялi ў ваду.

Cёння працягваецца актыўная аўтамабiлiзацыя краiны. Усё больш машын рухаецца i па вясковых дарогах. Шкодныя выкiды рухавiкоў асядаюць каля калодзежаў i затым, пасля моцнага дажджу, разам са сцёкамi прасочваюцца туды, асаблiва калi калодзеж своечасова не адрамантаваны.

Пры гэтым трэба мець на ўвазе, нагадваюць спецыялiсты мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, што якаснай i смачнай вада ў калодзежы будзе пры ўмове яе рэгулярнага забору — гэта 20—30 працэнтаў ад аб’ёму вады ў калодзежы. А калi ў дзень бяруць адно—два вядры, то вада аднаўляецца вельмi марудна, здараецца, застойваецца i паступова псуецца. Прычым, кожны калодзеж мае свае асаблiвасцi i таму вельмi дарэчы было б час ад часу браць з яго ваду на аналiз.

Толькi агульнымi намаганнямi дзяржавы, мясцовых органаў улады, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi i пры самым актыўным удзеле насельнiцтва можна будзе з часам наладзiць нармальнае водаспажыванне. А створаныя пры сельскіх Саветах брыгады па абслугоўванню сiстэм водазабеспячэння, у тым лiку i калодзежаў, павiнны стаць важнай складовай жыццезабеспячэння на вёсцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, што вада — гэта вельмi сур’ёзна i ставiцца да яе спажывання трэба адпаведна, у чарговы раз нядаўна нагадала ААН. Яна праз сваю структуру ФАО —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика