21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«ОТИКО» думае пра Вас

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аднасiўшы без праблем некалькi сезонаў зручную, прыдатную для любога надвор’я пару туфель, карэспандэнт «Звязды» вырашыў як след падрыхтавацца да вясны. I ў пошуках такога ж надзейнага i лёгкага абутку трапiў спачатку ў фiрменны магазiн, якi гандлюе ўпадабанай маркай, а затым пазнаёмiўся з вытворчасцю. Са здзiўленнем даведаўся, што гэта адзiнае ў краiне прадпрыемства, якое выпускае абутак на двухслойнай полiўрэтанавай падэшве. Што яно спецыялiзуецца на выпуску менавiта камфортнага абутку i па якасных яго паказчыках уваходзiць у тройку лепшых айчынных вытворцаў. Размова iдзе пра сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «ОТИКО».

1. Расказвае начальнiк аддзела продажаў i маркетынгу СП Сяргей Баброў:

— Створанае ў 1993 годзе сумеснае прадпрыемства з самага пачатку было задумана як вытворца сучаснага па дызайну i практычнага абутку. Пачыналi з мужчынскага i жаночага — спачатку ўсяго тры-чатыры хадавыя мадэлi, i толькi потым паступова нарошчвалi асартымент. Цяпер новыя фасоны з’яўляюцца штогод, такое правiла. Абутак выпускаем для ўсiх сезонаў. Скажам, мужчынскi — для лета, для вясны, восенi i для зiмы. На натуральным i нейкую частку на штучным футры, на калодках i падэшвах розных фасонаў. Жаночы — таксама для зiмы, для вясны, лета, з адкрытай цi закрытай пяткай. Зараз развiваем накiрунак маладзёжнага, падлеткавага абутку, у тым лiку з элементамi спартыўнага дызайну. Чацвёрты год займаемся вытворчасцю дзiцячага абутку, знайшлi свайго ўстойлiвага спажыўца, i выпуск дзiцячага асартыменту пастаянна нарошчваем.

Не забываем пра людзей старэйшага, у тым лiку пенсiйнага ўзросту. Мы ў асноўным i арыентуемся на людзей з сярэднiм узроўнем дастатку, яны заўсёды ў любым кутку Беларусi змогуць набыць сабе недарагую, якасную i зручную абноўку з маркай «ОТИКО». Гэтая катэгорыя спажыўцоў мае здаровы «кансерватызм» — калi iм падабаецца пэўная мадэль, яны ў пошуках той жа якасцi i таго ж камфорту гатовы купляць яе i другi, i трэцi раз. Чым, дарэчы, тлумачыцца даўгавечнасць некаторых нашых мадэляў — да дзесяцi гадоў. Мы ўжо i не супраць зняць яе з патоку, тым больш што ёсць чым замянiць, але людзям падабаецца, яны яе бяруць гэтак жа ахвотна, як i раней. Магчыма, прываблiвае тое, што ўся наша прадукцыя вырабляецца з натуральнай сыравiны — натуральныя скура як для верху, так i для падкладкi, натуральнае футра i ўсё астатняе. Я ўжо сказаў, што цана — прымальная, i мы стараемся трымаць яе, наколькi гэта магчыма, на адным узроўнi.

У нас ёсць свая спецыфiка: выпускаем строчачна-лiццявы абутак, з першага дня працуем выключна лiццявым метадам мацавання падэшвы (у адрозненне ад традыцыйнага клеявога метаду). У гэтым наша канкурэнтная перавага. Метад дазваляе ствараць надзейны, сапраўды камфортны i зручны абутак для паўсядзённага выкарыстання. А ў 2001 годзе асвоiлi двухслойную падэшву. I вось вынiк старанняў калектыву: няма супiнатара — таму абутак лёгкi i гнуткi. Форма калодак капiруе форму ступнi — таму зручны. На танкетцы — таму ўстойлiвы. А двайны слой лiтой падэшвы з прымяненнем тэрмаполiўрэтана дае павышаную зносаўстойлiвасць. І верх у яго нi за што не адстане ад падэшвы. Чалавек правёў у нашым абутку восем гадзiн на рабоце, плюс дзве гадзiны ў дарозе, i нага не стамiлася.

Праўда, метад патрабуе значных матэрыяльных затрат i працяглай падрыхтоўкi да ўкаранення кожнага новага фасону. Прыкладна шэсць месяцаў. А ўжо ў кожнага фасону — свой мадэльны рад (дзесяткi новых мадэляў адначасова): з розным малюнкам абутку, розным колерам скуры цi спiлку, той цi iншай аддзелкай, з устаўкамi i iншымi дызайнерскiмi знаходкамi, са шнуркамi цi на лiпучках i iнш. Нашым мадэльерам дапамагае тварыць спецыяльны iтальянскi камп’ютарызаваны комплекс для мадэлявання. Дарэчы, прадпрыемства аснашчана сучаснай тэхнiкай iмпартнай вытворчасцi (нямецкiх, iтальянскiх i iншых вядомых фiрмаў).

Менавiта лiццявое мацаванне падэшвы i верху дазваляе дабiвацца такой высокай надзейнасцi абутку, што ён паспяхова вытрымлiвае шматгадовую эксплуатацыю. Як i прадугледжана ДАСТам, мы даём свайму абутку гарантыю да трох месяцаў, але звычайна ён «ходзiць» не адзiн i не два гарантыйныя тэрмiны, а да 2—3 гадоў. Яго можна надзець i на «выхад», i на работу, i на стадыён, i ў лес — ён цудоўна глядзiцца на назе i не падвядзе гаспадара.

Праводзiм маркетынгавыя даследаваннi рынку, якiя дапамагаюць арыентавацца ў спажывецкiм попыце. І даволi ўпэўнена рэалiзуем сваю прадукцыю не толькi ў Беларусi, але i ў Расii, Прыбалтыцы. Прыкладна 40—45 працэнтаў прадаём «дома», дзе маем уласны фiрменны магазiн у сталiцы, на вулiцы Цiмiразева, 11, i фiрменныя секцыi на 17 гандлёвых прадпрыемствах — ва ўсiх абласцях. І працэнтаў 50 — у суседняй Расii, перш за ўсё ў Маскве. Пастаралiся мець сваiх прадстаўнiкоў па ўсёй Расii: Санкт-Пецярбург, Нiжнi Ноўгарад, Екацярынбург, Уладзiвасток, Новасiбiрск. А ўжо з Расii праз нашых дылераў яна трапляе таксама ў Казахстан i ва Украiну.

Каб айчынны вытворца абутку адчуваў сябе больш упэўнена i працаваў больш эфектыўна, нам патрэбна падтрымка з боку дзяржавы. Размова iдзе нават не пра нейкiя прэферэнцыi, а пра стварэнне роўных умоў для ўсiх таваравытворцаў, у тым лiку для iмпарцёраў абутку. Каб iмпарцёры працавалi абсалютна афiцыйна, па тых жа «правiлах гульнi», што i мы.

2. Гаворыць Ларыса ГАРБУЗАВА, галоўны мадэльер-канструктар прадпрыемства:

— Параўнальна нядаўна на кан’юнктурнай нарадзе абутковых прадпрыемстваў Беларусi з дапамогай прафесiйных манекеншчыкаў мы прадстаўлялi сваю калекцыю — абутак, якi зараз на патоку, i перспектыўныя мадэлi. Пачулi неблагую ацэнку ад калег, нават занялi першае месца i атрымалi спецыяльны прыз.

Асартыментны пералiк у нас вялiкi, уключае ў сябе некалькi соцень мадэляў, ёсць што прапанаваць гандлю i з чым прыехаць на ярмарку. Да кожнай такой ярмаркi распрацоўваем новую калекцыю, у якую ўключаецца, як правiла, больш за сто новых мадэляў. Галасуюць, што называецца, пакупнiкi, яны выбiраюць мадэлi, якiя мы потым i запускаем у масавую вытворчасць.

На любы абутак уплывае мода, на наш таксама. Мы кожны раз уважлiва адбiраем каляровую гаму матэрыялаў, якiя прымяняюцца для верху, фурнiтуру, прадумваем канструктыўныя рашэннi. Выкарыстоўваем скуры эластычныя, з натуральным пакрыццём, рознакаляровы спiлак, для аддзелкi — лакавыя скуры. На паказе, пра якi я ўспамiнала, нашым дэманстрантам — маладым людзям — вельмi спадабалася авангардная калекцыя, непрывычная для лiццявога абутку, выкананая ў стылi «бiзнэс-казуаль». Ён спалучае ў сабе рысы класiчнага i спартыўнага стылю. Дапушчальныя яркiя колеры, камбiнацыi, i калi правiльна падабраць па каляровай гаме гальштук цi кашулю, то такi абутак можна насiць разам з дзелавым касцюмам. Так, дарэчы, моладзь i робiць. І яе можна зразумець, бо ўвесь час нельга трымаць мужчыну «зацiснутым» у строгiх рамках дзелавога касцюма цёмных таноў.

Ларыса Мiкалаеўна запрашае карэспандэнта «Звязды» падысцi да стэндаў з гатовай прадукцыяй у асартыментным пакоi.

— Вось тыповыя прадстаўнiкi накiрунку «бiзнэс-казуаль». Верх абутку выкананы са спiлку розных колераў, i прысутнiчае вельмi модная зараз аддзелка пад бронзу. Побач пара з чорнага спiлку, аддзелка верху — цiсненне пад рэптылiю. А гэта спiлак з нанесеным на яго пярэсценькiм малюнкам пад зебру. І спiлак пад вельвет, абутак з яго карыстаецца вялiкiм попытам сёлета. Стаiць абутак пад джынсы — сваiм колерам тканiна «дэнiм» iмiтуе джынсавую; i для свята — яркi, вясёлы. А вось тут пара больш строгага стылю: верх з чыстай гладкай скуры, як зараз модна. Побач чаравiкi, як мы жартуем, для «лянiвых» мужчын — замест шнуркоў лiпучка, цi правiльна сказаць — «велькро».

У дзiцячай калекцыi звярнiце ўвагу на гэтыя ўцепленыя чаравiчкi. Іх зручна насiць пры пераходзе ад халодных зiмовых дзён да больш цёплых веснавых. Так што хутка спатрэбяцца. Падкладка з натуральнай тканiны не дасць дзiцячай ножцы замерзнуць ранiцай, па дарозе ў школу. А вось мадэль, якая спадабаецца дзяўчынкам: белая скура i аранжавы спiлак... Наогул, выбар вялiкi.

3. Слова — галоўнаму тэхнолагу Аляксандры ШРУБОК:

— Работа над якасцю гатовай прадукцыi пачынаецца... з выбару пастаўшчыкоў сыравiны i камплектуючых для яе вырабу. У нас — надзейныя пастаўшчыкi, з якiмi мы працуем не адзiн год. Забяспечыць належную якасць дазваляе тое, што скураны тавар працэнтаў на 70 iдзе з Бразiлii. Калодкi для абутку пастаўляе знакамiтая фiрма Fаgus, заднiкi — з Iталii i Славенii i гэтак далей.

Тым не менш наладжаны жорсткi, не пабаюся гэтага слова, уваходны кантроль за якасцю матэрыялаў. Сартавальнiкi, калi рыхтуюць зменнае заданне, адбiраюць скуры па групах у адпаведнасцi з патрабаваннямi ДАСТа. Ланцужок кантролю працягваецца ў закройным цэху. Усе гатовыя дэталi пасля раскрою правяраюцца кантралёрамi АТК, i толькi потым перадаюцца ў швейную вытворчасць. Пачынаецца зборка, у ходзе якой ажыццяўляецца абавязковы мiжаперацыйны кантроль. Існуе цвёрдае правiла для рабочага: перад выкананнем сваёй аперацыi правер якасць. Сустракаюцца выпадкi, калi менавiта самi рабочыя вяртаюць адзiн аднаму нарыхтоўку цi паўфабрыкат на дапрацоўку. Так што самы надзейны кантроль — рабочы, i гэта асаблiва эфектыўна пры масавай вытворчасцi. Плюс пастаянны штодзённы кантроль з боку майстроў, у тым лiку i на этапе лiцця абутку. Гатовая пара цалкам правяраецца кантралёрамi АТК з пацвярджэннем пячаткай.

Высокай якасцi спрыяе тэхнiчнае пераўзбраенне. Вы былi ў нашых цэхах i на свае вочы бачылi новае высокапрадукцыйнае абсталяванне, тыя ж робататэхнiчныя комплексы для лiцця. Іх у нас некалькi, апошнюю мадыфiкацыю абслугоўвае толькi адзiн аператар-праграмiст. I новая машына для фармавання канта, i машына для фармавання насочнай часткi нарыхтоўкi, машыны для фармавання пятачнай часткi...

Уся наша прадукцыя сертыфiкаваная i цалкам адпавядае сусветным стандартам. Тым не менш ушчыльную прыступiлi да распрацоўкi ўласнай сiстэмы менеджменту якасцi на базе мiжнароднага стандарту ISО 9001. Прынялi на работу высокаквалiфiкаванага спецыялiста- абутнiка, зараз праходзiць мэтавую падрыхтоўку ў сiстэме Дзяржстандарту.

Я працую на «ОТИКО» з самага пачатку i лiчу, што ўдалося сфармiраваць згуртаваны калектыў — а гэта больш за 600 чалавек, якi разумее сваю задачу. Мы вельмi клапоцiмся аб прафесiйнай падрыхтоўцы кадраў. Распрацавана i ажыццяўляецца мэтавая праграма «Кадры», у яе рамках цесна працуем з каледжам лёгкай прамысловасцi, каледжам тэхналогii i дызайна лёгкай прамысловасцi ў Мiнску i ўнiверсiтэтам лёгкай прамысловасцi ў Вiцебску. У нас пастаянна праходзяць стажыроўку i практыку групы студэнтаў i навучэнцаў. Прыглядаемся да iх, а яны да нас, i найбольш здольныя i ўмелыя застаюцца на прадпрыемстве.

У нас нармальныя ўмовы для працы, мы атрымлiваем асалоду ад сваёй работы. Спадзяёмся, што такую ж асалоду атрымлiваюць i спажыўцы — ад нашага абутку з маркай «ОТИКО».

Публiкацыю падрыхтавалi

Уладзiмiр ХІЛЬКЕВІЧ,

Веранiка АРЛОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднасiўшы без праблем некалькi сезонаў зручную, прыдатную для любога надвор’я пару туфель, карэспандэнт «Звязды» вырашыў як след падрыхтавацца да вясн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика