21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iльготы пачакаюць...

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар ШЧУЧЭНКА

(Працяг. Пачатак у нумары за 24 лютага.)

— А што датычыцца атрымання спадчыны?

— У нас да 2002 года не абкладалася падаткам толькi спадчына, атрыманая спадчыннiкамi першай i другой чаргi, гэта значыць блiзкiмi сваякамi. З 2002 года не абкладаецца падаткам спадчына, атрыманая фiзiчнымi асобамi незалежна ад блiзкасцi сваяцтва, i няважна — атрымана спадчына ў Беларусi або за межамi краiны: спадчына падаткамi не абкладаецца i дэкларацыю падаваць не трэба.

— Пенсiянер з Мiнска атрымаў невялiкi грашовы перавод ад сястры з-за мяжы. Цi трэба яму падаваць дэкларацыю i пацвярджаць, што жанчына яго родная сястра?

— Дэкларацыю падаваць не трэба, i ў падатковую iнспекцыю iсцi таксама няма неабходнасцi. Аднак, улiчваючы, што да нас прыходзяць звесткi аб даходах з-за мяжы на любыя сумы, то супрацоўнiкi падатковага органа, калi будуць правяраць гэту iнфармацыю, натуральна, па дакументах не ўбачаць, што перавод прыслала родная сястра, i што ёсць права на льготу. А таму падатковы орган можа проста пацiкавiцца наяўнасцю права на льготу. Калi сума пераводу невялiкая, у межах, напрыклад, 100 долараў ЗША, i гэта была разавая аперацыя, а да таго ж бачна, што прозвiшчы цi iмя па бацьку аднолькавыя, то iнспекцыя часцей за ўсё абмяжоўваецца тэлефонным званком i складае даведку аб тым, што чалавек патлумачыў — гэта яго родная сястра. Калi ж пераводы iдуць рэгулярна цi на вялiкiя сумы, то тады папросяць прадставiць копiю пасведчання аб нараджэннi, каб было бачна, што грошы даслаў сваяк i ёсць падатковая льгота.

— Жанчына цiкавiцца, цi спаганяецца падатак пры будаўнiцтве гаража, i цi трэба звяртацца ў падатковую iнспекцыю, калi гэты гараж яна будзе здаваць?

— Пры будаўнiцтве наўрад цi нейкi падатак спаганяецца: калi чалавек трацiць грошы на будаўнiцтва, падаткi ён не плацiць. Магчыма, маецца на ўвазе падатак на нерухомасць: абавязак плацiць яго ўзнiкае толькi пасля таго, як гатоўнасць аб’екта складае 80 працэнтаў i больш. Што датычыцца здачы ў арэнду, то з любых даходаў неабходна плацiць падаткi. Iншая справа, што ў нас ёсць два спосабы выплаты падатку. Калi жанчына будзе здаваць гэты гараж юрыдычнай асобе, то непасрэдна пры выплаце ў яе будуць утрымлiваць падаходны падатак, як у нас усiх з зарплаты. Калi ж яна будзе здаваць гараж фiзiчнай асобе для яе патрэб, тады ёсць такая схема выплаты падатку як фiксаваныя стаўкi. Гэта значыць, незалежна ад таго, якi даход, здаваць справаздачу ў падатковы орган не трэба: проста заключаецца дагавор, ён рэгiструецца або ў гаражна-будаўнiчым кааператыве, або ў выканкаме i плацiцца падатак.

— Якiя дакументы неабходна сабраць для падачы дэкларацыi?

— Сiтуацый можа быць шмат. Аднак для тых, хто абавязаны падаць дэкларацыю, каб яму пералiчылi падаткi, неабходны сам план дэкларацыi. Ён у нас прадаецца i лiст каштуе ўсяго 60 рублёў. Разам з дэкларацыяй трэба прадставiць даведкi аб атрыманых даходах i выплачаных падатках на працягу года. Таксама неабходна мець пры сабе дакумент, якi сведчыць асобу. Калi ж у чалавека ёсць нейкiя правы на льготу, то павiнны быць яшчэ дакументы, якiя гэта права пацвярджаюць.

— Не дай Божа, але здараецца, што наступае страхавы выпадак: напрыклад, аўтааматар трапiў у аварыю i потым атрымаў страхоўку. Яму трэба запаўняць дэкларацыю?

— Калi чалавек у чымсьцi сумняваецца, то лепш патэлефанаваць у iнспекцыю i ўдакладнiць там нейкае пытанне. Што датычыцца страхавых выплат, то тут разабрацца лёгка. Калi чалавек сам плацiць страхавыя ўзносы, то страхавыя выплаты пры наступленнi страхавых выпадкаў падаткамi не абкладаюцца. У тым выпадку, калi нехта iншы плацiць страхавыя ўзносы, адпаведна, страхавыя выплаты абкладаюцца падаткам.

(Заканчэнне будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У нас да 2002 года не абкладалася падаткам толькi спадчына, атрыманая спадчыннiкамi першай i другой чаргi, гэта значыць блiзкiмi сваякамi. З 2002 го
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика