Спартсмены — дзецям
У мiнулую нядзелю ўпершыню ў аграгарадку Ноўка, што ў Вiцебскай вобласцi, прайшла рэспублiканская дабрачынная акцыя «Спартсмены — дзецям».
Лепшыя беларускiя футбалiсты, плаўцы, гiмнасты, у тым лiку i параалiмпiйцы, мiнскiя артысты (у прыватнасцi, Сяргей Мiнскi), а таксама дэпутаты Нацыянальнага сходу ў памяшканнi Дома культуры сустрэлiся са шматдзетнымi i прыёмнымi сем’ямi, дзеткамi, што, на жаль, выхоўваюцца без бацькоў, i ўручылi iм самыя розныя падарункi на памяць: халадзiльнiкi, пыласосы, ДВД-плэеры... Адбыўся i святочны канцэрт. Прыемна, што сярод спонсараў знайшоўся i мясцовы вытворца: Вiцебская бройлерная птушкафабрыка. Аляксандр ПУКШАНСКI, Вiцебскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую нядзелю ўпершыню ў аграгарадку Ноўка, што ў Вiцебскай вобласцi, прайшла рэспублiканская дабрачынная акцыя «Спартсмены — дзецям»
|
|