Беларусь прыцягальная для iнвестыцый
Пытаннi прыцягнення замежных iнвестыцый у эканомiку Беларусi абмяркоўвалiся 27 лютага на сустрэчы Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй праўлення кампанii «СБ-Тэлекам» Iдам Самавi.
Кiраўнiк дзяржавы высока ацанiў цяперашнi ўзровень iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва з гэтай кампанiяй. Паводле яго слоў, аб’ём укладанняў «СБ-Тэлекам» у Беларусь вылiчваецца сотнямi мiльёнаў долараў. Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Iду Самавi за тую дабрачынную дапамогу, якую кампанiя аказвае Беларусi ў сферы аховы здароўя. «Калi б усе замежныя iнвестары i нашы прадпрымальнiкi такiм чынам iнвестiравалi ў сацыяльную сферу Беларусi, мы б, напэўна, перасягнулi па сацыяльнаму ўзроўню ўсе краiны Еўропы», — дадаў ён. Як заявiў кiраўнiк дзяржавы, Беларусь зацiкаўлена ў iнвестыцыях кампанii «СБ-Тэлекам» у такiя сферы, як гасцiнiчны бiзнэс, цэментная вытворчасць, тэлекамунiкацыi i iншыя. Асобныя праекты ў гэтых напрамках ужо абмяркоўваюцца. Так, падпiсаны адпаведны пратакол аб супрацоўнiцтве i стварэннi сумесных прадпрыемстваў з трыма цэментнымi заводамi Беларусi. Iд Самавi паведамiў, што кампанiя гатова ўдзельнiчаць у будаўнiцтве высакакласнай гасцiнiцы ў беларускай сталiцы. Паводле яго слоў, кiраваць гасцiнiцай будзе сетка атэляў «Кемпiнскi», а яе ўзвядзеннем зоймецца адна з буйнейшых сусветных кампанiй, якая пабудавала, у прыватнасцi, атэль «Эмiратэс Палас» у ААЭ. Як падкрэслiў старшыня праўлення «СБ-Тэлекам», ён ганарыцца тым, што выступае ў якасцi аднаго з iнвестараў у Беларусi. Звяртаючыся да госця, Прэзiдэнт выказаў пажаданне, каб Iд Самавi аказаў садзейнiчанне беларускаму боку ў вызначэннi перспектыўных напрамкаў супрацоўнiцтва з ААЭ. Гэту краiну кiраўнiк дзяржавы плануе наведаць у блiжэйшы час. «Вы маеце там добрыя кантакты, i вашы веды вельмi карысныя для нас», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi прыцягнення замежных iнвестыцый у эканомiку Беларусi абмяркоўвалiся 27 лютага на сустрэчы Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi са старшынёй |
|