У Мiнску намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата ў 2006 годзе склала Br756 тыс.
БЕЛТА
У Мiнску намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў горада ў 2006 годзе склала Br756 тыс., у тым лiку ў снежнi — Br880 тыс. ($411) i павялiчылася ў параўнаннi з лiстападам 2006 года на Br91 тыс., або на 11,6 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм упраўленнi статыстыкi (МГУС).
У галiнах бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў 2006 годзе склала Br682 тыс., у снежнi — Br826 тыс. ($385) i павялiчылася ў параўнаннi з лiстападам 2006 года на 16,6 працэнта. На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў снежнi 2006 года склала Br817 тыс. Найбольш высокая заработная плата склалася на прадпрыемствах каляровай металургii — Br1183 тыс., электраэнергетыкi — Br1051 тыс., чорнай металургii — Br1049 тыс., што ў 1,4—1,3 раза вышэй, чым у сярэднiм па прамысловасцi. На прадпрыемствах рыбнай прамысловасцi сярэдняя заработная плата склала Br463 тыс., тэкстыльнай — Br550 тыс., iншых прамысловых вытворчасцей — Br576 тыс., або на 43—29 працэнтаў нiжэй, чым у сярэднiм па прамысловасцi. У будаўнiчых арганiзацыях сярэдняя заработная плата ў снежнi склала Br1049 тыс. Ва ўстановах адукацыi сярэдняя заработная плата была Br720 тыс., у тым лiку прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1172 тыс., настаўнiкаў — Br739 тыс.; ва ўстановах аховы здароўя — Br744 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1091 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br692 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br464 тыс.; культуры i мастацтва — Br779 тыс., у тым лiку бiблiятэкараў — Br682 тыс., артыстаў — Br751 тыс. рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
у тым лiку ў снежнi — Br880 тыс. ($411) i павялiчылася ў параўнаннi з лiстападам 2006 года на Br91 тыс., або на 11,6 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамi |
|