Вiзiт генсакратара ПАЧЭС
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
З вiзiтам у Беларусi знаходзiцца генеральны сакратар Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва Аляксей Кудраўцаў. Iнiцыятарам вiзiту выступiў Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi.
У ПАЧЭС уваходзяць прадстаўнiкi нацыянальных парламентаў Расii, Украiны, Турцыi, Румынii, Грэцыi, Грузii, Азербайджана, Балгарыi, Албанii, Арменii i Малдовы. Наша краiна мае ў гэтай арганiзацыi статус назiральнiка. Па сутнасцi, Чарнаморскае эканамiчнае супрацоўнiцтва ў чарнаморскiм рэгiёне адыгрывае ролю сувязнага звяна памiж Еўропай i Сярэдняй Азiяй. Як адзначыў А. Кудраўцаў, арганiзацыя мае намер наладзiць больш цеснае супрацоўнiцтва i з нашай краiнай. У прыватнасцi, гэта можа датычыцца i праблемы энергабяспекi, якую ПАЧЭС у сваiм рэгiёне ўзняла адной з першых. Са свайго боку старшыня камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец адзначыў, што падчас размовы ён адчуў разуменне i падтрымку iдэi ўмацавання эканамiчных адносiнаў памiж Беларуссю i краiнамi, што ўваходзяць у Чарнаморскае эканамiчнае супрацоўнiцтва. Так, разглядалася пытанне воднага шляху з Прыбалтыкi ў Чорнае мора, якi можна назваць «аб’яднальным для эканомiк двух рэгiёнаў». Абмяркоўвалася таксама праблема «энергетыкi для Еўропы ў цэлым, бо жыццё дыктуе неабходнасць пошуку новых шляхоў для забеспячэння краiн энергiяй у поўнай меры».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вiзiтам у Беларусi знаходзiцца генеральны сакратар Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва Аляксей Кудраўцаў. Iнiцыятарам вi |
|