21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Дысцыплiна i адказнасць — на ўсiх узроўнях»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

У мiнулым годзе вёскi Вясея i Вежы сталi аграгарадкамi. На Случчыне ў гэтым плане ўжо напрацаваны неабходны вопыт — Лучнiкi набылi «гарадскi» статус яшчэ пазалетась. Укладаннi далi штуршок для развiцця не толькi ўласна аграгарадкоў, а i ўсяго наваколля. У гэтым на ўласныя вочы пераканалiся ўдзельнiкi выязнога пасяджэння Мiнскага аблвыканкама, якое днямi адбылося ў Слуцкiм раёне.

Былы пасёлак, а зараз аграгарадок Вежы — проста ўнiкальнае месца. Сярод тутэйшых жыхароў можна сустрэць выхадцаў з усiх куткоў былога Савецкага Саюза: з Прыбалтыкi, Украiны, Казахстана, Азербайджана — сапраўдны «iнтэрнацыянал» атрымлiваецца. Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС сюды перабралiся 15 сем’яў з забруджаных раёнаў. Дарэчы, штогод прыязджаюць па 2—3 сям’i, паколькi людзi лiчаць, што жыць i працаваць тут прэстыжна. Ёсць утульны дзiцячы садок, фельчарска-акушэрскi пункт, добрая лазня, бiблiятэка-клуб. А яшчэ сярэдняя школа, якую ўзвялi ў 1990-м. Каля 40 працэнтаў выпускнiкоў паступiлi ў ВНУ, астатнiя — у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Як адзначыў дырэктар Вежскай СШ Уладзiмiр Савiцкi, выхаванне таксама на ўзроўнi — правапарушэнняў сярод школьнiкаў не адзначалася. Усе 16 настаўнiкаў школы маюць вышэйшую адукацыю, кожны прадмет вядзе адпаведны спецыялiст (што вельмi важна, паколькi нярэдка можна сустрэць iншую сiтуацыю). Паводле слоў начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама Таiсы Данiлевiч, сярэднi заробак педагогаў, якiя працуюць у вёсцы, даволi высокi — у межах 700 тысяч рублёў. За кошт сродкаў сельгаспрадпрыемстваў i раённага бюджэту на Случчыне настаўнiкi атрымлiваюць 20-працэнтную надбаўку да асноўнага заробку.

Мясцовая гаспадарка — саўгас «Слуцк» па вытворчасці ялавiчыны займае вядучыя пазiцыi ў Беларусi. А малаком тут пачалi займацца не так даўно. Была адноўлена вытворчая база (прычым новыя памяшканнi ўзводзiлi ўласнымi сiламi — атрымалася больш выгадна), закупiлi сучаснае абсталяванне, з-за мяжы завезлi высокапрадукцыйную жывёлу. Як паведамiў дырэктар саўгаса «Слуцк» Васiль Ачапоўскi, у сярэднiм ад кожнай каровы летась надаiлi па 7,7 тысячы лiтраў (па адной з фермаў — каля 10 тыс. л). 100 працэнтаў малака было рэалiзавана вышэйшым гатункам! Каб атрымлiваць вялiкiя надоi, неабходна ўводзiць у рацыён жывёлы бялковыя дабаўкi. Самая эфектыўная — соевы шрот. Праўда, гэты кампанент рацыёну вельмi дарагi — ён каштуе больш, чым сланечнiкавы i рапсавы. Дзе ж выйсце?

Як адзначыў галоўны саветнiк-iнспектар старшынi Мiнскага аблвыканкама Кузьма Дзягiлеў, калi самастойна набываць неабходную сыравiну i перапрацоўваць яе на шрот, то ўжо можна зэканомiць 80—100 долараў на тоне. Калi ж вырошчваць сою, то эфект атрымаецца яшчэ больш значны. Ужо сёлета пад гэтую культуру ў Мiнскай вобласцi плануецца адвесцi не менш чым 9 тысяч гектараў. А ў перспектыве кожны раён здольны засяваць да 1 тыс. га. У Канадзе яе штогод збiраюць да 3 мiльёнаў тон, частку выкарыстоўваюць на ўласныя патрэбы, а лiшкi прадаюць за вялiкiя грошы за мяжу. Такi вопыт вельмi карысны для айчынных сельгасвытворцаў. Аднак, як лiчыць старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Грыбанаў (тут вырошчваннем соi пачалi займацца яшчэ некалькi гадоў таму), перш за ўсё трэба вырашыць пытанне з набыццём якаснага насення.

Летась па валавой вытворчасцi малака Случчына заняла першае месца ў Беларусi — тут было надоена 116 тысяч тон. У раслiнаводстве па шэрагу асноўных пазiцый раён таксама сярод лiдараў.

— Падчас пасяўной (увесну трэба засеяць 18,5 тысячы гектараў) будуць працаваць новыя камбiнаваныя апараты, якiя здольныя за адзiн праход выконваць адразу некалькi тэхналагiчных аперацый, — заўважае старшыня Слуцкага райвыканкама Аляксандр Драко.

Як паведамiў намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама — старшыня абласнога Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Леанiд Заяц, да 2010 года ў цэнтральным рэгiёне сярэднi надой малака ад каровы павiнен дасягнуць 8 тысяч лiтраў у год. А ў базавых гаспадарках (iх на Мiншчыне 12) — 10 тыс. л. Для гэтага, як лiчыць спецыялiст, трэба аўтаматызаваць многiя вытворчыя працэсы, стварыць належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы, вырашыць пытанне з кармамi. Шэраг гаспадарак ужо працуюць па сучасных тэхналогiях, трэба i ўсiм астатнiм да iх «падцягвацца».

— Галоўная ўмова — дысцыплiна i адказнасць на ўсiх узроўнях, — лiчыць старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч.— З пачатку гэтага года мы ўзмацнiлi патрабавальнасць да кадраў, у вынiку чаго таварнасць малака за два месяцы ўзрасла на 7 працэнтаў, а аб’ём яго рэалiзацыi павялiчыўся ўдвая. Усё неабходна рабiць узважана, з «нацiскам» на канкрэтныя эканамiчныя вынiкi. Трэба павялiчваць аб’ём вытворчасцi i адначасова змяншаць затраты. Летась гаспадаркi Мiншчыны рэалiзавалi больш чым 1 мiльён тон малака, аднак сярэдняя выручка з кожнай тоны атрымалася вельмi невысокая. Як можна так працаваць? Мы прынялi канкрэтныя меры, у вынiку чаго адпаведны паказчык значна палепшыўся. Трымаем пад жорсткiм кантролем выкананне ўсiх абласных праграм, у тым лiку адну з важнейшых — па вытворчасцi збожжа. Мяркуем, што сёлета агульны намалот дасягне запланаванага ўзроўню 2,5 мiльёна тон. Ёсць магчымасць зрабiць яшчэ адзiн крок наперад. Сяўбу трэба правесцi якасна i ў сцiслы тэрмiн. Неабходна эканомiць на ўсiм — такiя рэалii дня сённяшняга. Будзем паступова пераводзiць малатанажныя аўтамабiлi на газ, зробiм сетку адпаведных заправачных станцый спачатку ў Слуцкiм, Салiгорскiм i Барысаўскiм раёнах. Гэта дазволiць амаль на 70 працэнтаў зменшыць затраты падчас перавозкi грузаў.

Слуцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе вёскi Вясея i Вежы сталi аграгарадкамi. На Случчыне ў гэтым плане ўжо напрацаваны неабходны вопыт — Лучнiкi набылi «гарадскi» статус я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика