З 3 на 4 сакавiка — зацьменне
Таццяна Лобас, БЕЛТА
У ноч з 3 на 4 сакавiка адбудзецца поўнае месяцавае зацьменне, паведамiў дырэктар Абсерваторыi БДУ Альгерд Кузнечык. Гэту дзiўную прыродную з’яву змогуць назiраць i жыхары Беларусi, калi ў гэты час неба не будзе закрыта хмарамi.
Ценявое зацьменне ў Беларусi пачнецца ў 23 гадзiны 29 мiнут 59 секунд па мясцоваму часу. Пачатак поўнага зацьмення будзе ў 0 гадзiн 43 мiнуты 46 секунд. Максiмальная фаза месяцавага зацьмення адбудзецца ў 1 гадзiну 20 мiнут 51 секунду, канец поўнага зацьмення — у 1 гадзiну 57 мiнут 56 секунд. Поўнае месяцавае зацьменне можна назiраць простым вокам, што зусiм бяспечна. Iнфармацыя аб поўным месяцавым зацьменнi асаблiва важна для людзей, здароўе якiх залежыць ад фазы Месяца, каб яны змаглi своечасова прыняць адпаведныя лякарствы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 3 на 4 сакавiка адбудзецца поўнае месяцавае зацьменне, паведамiў дырэктар Абсерваторыi БДУ Альгерд Кузнечык. Гэту дзiўную прыродную з’яву змог |
|