Сакавiк абяцае быць больш цёплым, чым звычайна
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Як адзначыла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, пачатак сакавiка супадае з надыходам цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання. Першы месяц каляндарнай вясны пачнецца цёплым, але сырым надвор’ем. 1 сакавiка на большай частцы тэрыторыi краiны пройдзе снег, мокры снег. Месцамi будзе туман i галалёдзiца. Тэмпература паветра ў ноч на 1 сакавiка будзе ад мiнус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень складзе ад нуля да плюс 4 градусаў. На захадзе Брэсцкай i Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да 6 градусаў цяпла.
2 сакавiка тэмпературны фон iстотна не зменiцца. Пройдзе мокры снег з чаргаваннем дажджу. У начны час будзе каля нуля, а ўдзень — ад нуля да плюс 6 градусаў. У наступныя выхадныя чакаюцца ападкi з перавагай мокрага снегу i дажджу. Месцамi будзе туман. Начныя тэмпературы — каля нуля, пры праясненнях у ноч на нядзелю, 4 сакавiка, паветра можа ахаладзiцца да мiнус 5—8 градусаў. У дзённы час будзе ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла. У пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусi зноў змесцяцца атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Стане цяплей. Тэмпература паветра павысiцца. Да сярэдзiны наступнага тыдня — 6 сакавiка — удзень яна складзе плюс 3—8 градусаў, у Брэсцкай вобласцi паветра прагрэецца да 10 градусаў цяпла. Дзённая дадатная тэмпература будзе садзейнiчаць iнтэнсiўнаму раставанню снегу. У цэлым сакавiк абяцае быць больш цёплы, чым звычайна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, пачатак сакавiка супадае з надыходам цёплых паветраных мас атлантычна |
|