Новы сэрвiс «098»
Надзея НIКАЛАЕВА
Ён быў створаны для аказання мiнчанам тэлефонных кансультацый па пытаннях прадастаўлення паслуг кампанii «Белтэлекам», адрасоў, нумароў тэлефонаў, рэжыму працы пунктаў калектыўнага карыстання i сэрвiсных цэнтраў прадпрыемства. Напрыклад, па «098» можна даведацца, як заключыць дагавор на ўстаноўку хатняга тэлефона цi змянiць свой тэлефонны нумар, даведацца пра дадатковыя паслугi, якiя рэалiзуюцца на электронных АТС. Iнфармацыю аб тарыфах, адрасах пунктаў калектыўнага карыстання i рэжымах iх працы спецыялiсты могуць адправiць на факс цi е-mаil абанента. Калi пытанне не ўваходзiць у кампетэнцыю аператараў, апошнiя паведамляюць нумары тэлефонаў даведачных службаў, якiя могуць прадаставiць усю патрэбную клiенту iнфармацыю. Званкi прымаюцца па буднiх днях з 8.30 да 17.15. Нумар «098» — бясплатны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён быў створаны для аказання мiнчанам тэлефонных кансультацый па пытаннях прадастаўлення паслуг кампанii «Белтэлекам» |
|