Выхад Беларусi на дадатнае сальда знешняга гандлю па вынiках 2007 года цалкам рэальны
БЕЛТА
ВА ЎРАДЗЕ Аб гэтым паведамiў учора журналiстам прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.Ён нагадаў, што пастаўлена задача забяспечыць перавышэнне тэмпу росту экспарту над тэмпам росту iмпарту на 5 працэнтаў. Адпаведныя праграмы ўзгоднены з галiновымi мiнiстэрствамi. «Але ёсць пытанне iнавацыйнага характару. У Беларусi ў блiжэйшыя гады будзе пабудавана каля 100 прадпрыемстваў, больш за 600 вытворчасцяў будзе абноўлена. Таму пытанне ў iнвестыцыях. У нас ёсць цяпер шэраг прапаноў банкаў, iншых кампанiй, якiя хочуць працаваць з беларускiмi прадпрыемствамi, купляць пакеты акцый, ставiць новае абсталяванне», — адзначыў ён. Урадам узгоднена адпаведная праграма па забеспячэнню дадатнага сальда знешняга гандлю. «Запланаваных мераў павiнна быць дастаткова для выканання гэтага задання, i мы маглi атрымаць той вынiк, якi вызначыў Прэзiдэнт, хоць гэта i будзе складана. Складана, паколькi больш за $3 млрд трэба будзе адцягнуць з нашай эканомiкi, аддаць нашым расiйскiм калегам. Значыць, гэтыя грошы трэба знайсцi ў эканомiцы, зарабiць гэтыя грошы на экспарце нашай прадукцыi ва ўсе краiны», — сказаў ён. «Таму калi мы вытрымаем па году плюс 5 працэнтаў, гэта забяспечыць мiнiмiзацыю адмоўнага сальда», — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Сяргей Сiдорскi адзначыў, што чаканыя вынiкi работы эканомiкi ў першым квартале гэтага года ўсяляюць упэўненасць, што дадатнае сальда будзе забяспечана. Мiжурадавае беларуска-расiйскае пагадненне аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў можа быць падпiсана на пасяджэннi саюзнага Саўмiна 23 сакавiка ў Мiнску, паведамiў таксама прэм’ер-мiнiстр Беларусi. «Мы ўважлiва працуем з расiйскiмi калегамi па гэтаму пытанню», — сказаў ён. Беларускi бок гатовы ўжо сёння да падпiсання пагаднення. Аднак расiйскi бок не выканаў асобныя дамоўленасцi, напрыклад па ўрэгуляванню да 15 лютага 2007 года пытанняў паставак беларускага цукру ў Расiю. «Сёння пытанне стаiць не ў тым, каб падпiсаць пагадненне да 1 сакавiка, а ў тым, каб падпiсаць добрае пагадненне, якое зняло б усе праблемныя пытаннi беларуска-расiйскiх эканамiчных адносiнаў, i выйсцi на нулявую пляцоўку ў супрацоўнiцтве», — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў учора журналiстам прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi |
|