Арэнда гаража абкладаецца фiксаваным падаткам
Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ
Мы працягваем адказваць на пытаннi нашых чытачоў. Новая рубрыка па падаткаабкладанню iснуе толькi тыдзень, але мы атрымалi ўжо шмат запытаў i прапаноў. Сёння па самых актуальных i цiкавых напрамках гэтай тэмы рэдакцыi адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах РБ Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.
— Жыву ў вёсцы. Мая заработная плата складае 140 тысяч рублёў у месяц. Маю дваiх непаўналетнiх дзетак. Цi павiнны ў мяне ўтрымлiваць падаходны падатак? Валянцiна Андрэеўна, Магiлёўская вобласць. — Па месцы асноўнай працы спадарыня Валянцiна (пры наяўнасцi поўнай сям’i) мае права на стандартны падатковы вылiк у памеры 5 базавых велiчынь, што складае 155 тысяч рублёў. Улiчваючы тое, што сумы падатковых вылiкаў у вашым выпадку большыя за штомесячны даход, падатковая база роўная нулю i падаходны падатак не вылiчваецца. — Некалькi месяцаў таму меў нядрэнны прыробак у Польшчы. Зараз буду атрымлiваць адтуль грашовы перавод. Якiм падаткам i якiм чынам будуць абкладацца гэтыя сродкi? Анатоль Р., г. Брэст. — Па такiх даходах падаткаплацельшчык павiнен прадставiць падатковую дэкларацыю (разлiк) у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк не пазней як за 30 дзён з даты фактычнага атрымання даходу. Згодна з артыкулам 17 Закона «Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў», датай фактычнага атрымання даходу лiчыцца дзень пералiчэння даходу на рахункi плацельшчыка ў банках. У падатковай дэкларацыi паказваюцца сумы фактычна атрыманых i (або) мяркуемых да атрымання даходаў да канца падатковага перыяду. Для запаўнення падатковай дэкларацыi дастаткова прад’явiць у падатковы орган банкаўскi дакумент аб залiчэннi грашовых сродкаў. Сума падатку вылiчваецца падатковым органам па прагрэсiўнай шкале ставак падаходнага падатку згодна з указанымi ў падатковай дэкларацыi сумамi. Аплата падатку ажыццяўляецца на працягу 60 дзён з дня атрымання даходу. — Цi ўключаецца ў сукупны гадавы даход стыпендыя аспiранта? Аляксандр Жук, г. Мiнск. — Згодна з заканадаўствам, не абкладаюцца падаходным падаткам стыпендыi студэнтаў, навучэнцаў i слухачоў навучальных устаноў у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) урадам краiны, а таксама сумы стыпендый, якiя выплачваюцца ў перыяд прафесiйнага навучання з Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi. Правiлы па гэтаму напрамку не распаўсюджваюцца на сумы стыпендый, якiя атрымлiваюць аспiранты, ад’юнкты, ардынатары i дактаранты. Аднак трэба заўважыць, што ў вашым выпадку дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе за 2006 год не трэба будзе прадстаўляць, калi ўсе даходы за год з улiкам атрыманай стыпендыяй аспiранта будуць не большыя за 7 млн 360 тыс. 10 рублёў. — Мне 73 гады. Здаю свой гараж суседу ў арэнду. Цi павiнна я аплачваць падаходны падатак i ў якiм памеры? Iван Мажэйка, г. Бырысаў. — Пры атрыманнi даходаў ад здачы ў арэнду гаража трэба аплачваць падаходны падатак у фiксаваных сумах. Памер гэтых сум вызначаецца абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) Саветамi дэпутатаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы працягваем адказваць на пытаннi нашых чытачоў. Новая рубрыка па падаткаабкладанню iснуе толькi тыдзень, але мы атрымалi ўжо шмат запытаў i прапаноў
|
|