Хроніка апошніх падзей
Пяць чалавек загiнулi пры выбуху газу ў Польшчы
Пяць чалавек, у тым лiку двое дзяцей, загiнулi ў вынiку выбуху бытавога газу ў Польшчы. Катастрофа адбылася ўчора ў тры гадзiны ранiцы ў горадзе Новая Гута. Выбухам на пятым паверсе жылога дома выкiнула праз вокны дваiх чалавек, яшчэ трое загiнулi ў памяшканнi кватэры. У вынiку выбуху ўзнiк пажар: сцены будынка моцна абгарэлi, у кватэрах на шостым i сёмым паверхах выбiта аконнае шкло. На месцы здарэння працуе спецыяльная камiсiя, якая вызначыць, што менавiта стала прычынай выбуху газу i наступнага ўзгарання. У ПАРЫЖЫ ВЫКРАДЗЕНЫ ДЗВЕ РАБОТЫ ПАБЛА ПIКАСО У сталiцы Францыi выкрадзены два палатны кiсцi Пабла Пiкасо коштам каля пяцiдзесяцi мiльёнаў еўра. Карцiны прапалi з дома ўнучкi мастака. Адно з палотнаў — гэта партрэт унучкi Маёi з лялькай, другое — партрэт другой жонкi мастака Жаклiн. Зладзеi вынеслi карцiны з кватэры, якая размешчана ў прэстыжнай сёмай акрузе Парыжа. РАСIЯН ЭВАКУIРУЮЦЬ З ГВIНЕI Адпаведнае распараджэнне зрабiў прэзiдэнт РФ Уладзiмiр Пуцiн у сувязi з абвастрэннем унутрыпалiтычнай сiтуацыi. Эвакуацыi падлягаюць грамадзяне Расii, якiя выкажуць такое жаданне, а таксама грамадзяне дзяржаў СНД у выпадку «звароту ўрадаў гэтых дзяржаў». У выпадку далейшага пагаршэння сiтуацыi, будзе праведзена поўная эвакуацыя расiйскiх грамадзян. Нагадаем, што 12 лютага прэзiдэнт Гвiнеi Лансана Контэ аб’явiў аб увядзеннi ў краiне ваеннага становiшча, якое прадугледжвае 18-гадзiнную каменданцкую гадзiну i вобыскi без прад’яўлення ордэра. Гэта было зроблена ў адказ на выступленнi прыхiльнiкаў мясцовых прафсаюзаў, якiя заклiкалi яго пайсцi ў адстаўку. ГЕНПРАКУРАТУРА УКРАIНЫ ЗБIРАЕЦЦА СПАГНАЦЬ З БЫЛОГА ШЭФА «НАФТАГАЗА» ПАЎМIЛЬЁНА $ Генпракуратура Украiны распачала крымiнальную справу супраць былога кiраўнiка кампанii «Нафтагаз-Украiна», лiдара Кангрэса ўкраiнскiх нацыяналiстаў Аляксея Iўчанкi, якi расходаваў бюджэтныя сродкi на заахвочванне сябе самога i сваiх памочнiкаў. Сума нанесенага дзяржаве ўрону ацэньваецца ў 3,2 мiльёна грыўняў, цi каля 600 тысяч долараў. ШЭФ АМЕРЫКАНСКАЙ РАЗВЕДКI ЧАКАЕ НЕДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПЕРАДАЧЫ ЎЛАДЫ Ў РАСII Кiраўнiк Нацыянальнай разведкi ЗША Майкл Макконэл заклапочаны станам дэмакратычных працэсаў у Расii i мяркуе, што прэзiдэнцкiя выбары-2008 стануць кiруемай перадачай улады ў краiне пераемнiку Уладзiмiра Пуцiна. «На шляху да дэмакратыi (Расiяй) зроблены крок назад. Зараз больш увагi надаецца таму, каб кантраляваць працэсы, якiя адбываюцца, насельнiцтва, партыi i г. д. — аж да ўказання наступнага кiраўнiка дзяржавы», — заявiў Макконэл на пасяджэннi камiтэта Сената па абароне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць чалавек загiнулi пры выбуху газу ў Польшчы |
|