21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захварэць у клініцы

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Можна не ўжываць наркотыкі і сцерагчыся выпадковых сэксуальных кантактаў, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, і ўсё ж такі захварэць на адну з невылечных хвароб

Вядома, што абсалютная большасць захворванняў з’яўляецца нібыта «расплатай» за той лад жыцця, які мы вядзём. Тым больш неверагодным падаецца магчымасць захварэць... у бальніцы. Напрыклад, пераліванне крыві можа спатрэбіцца і траўміраванаму мужчыну, і жанчыне падчас родаў... Менавіта так заразіўся кожны дзесяты ВІЧ-інфіцыраваны ў свеце.

Донараў выбіраюць

Беларусь з’яўляецца адзінай на постсавецкай прасторы краінай, дзе кроў нарыхтоўваецца па еўрапейскіх стандартах — 40 кровадач на 1000 насельніцтва. Такім чынам, не ўзнікае неабходнасці ў пераліванні крыві недаследаванай. Між тым недаследаваная кроў яшчэ выкарыстоўваецца ў многіх краінах. Адбываецца гэта найчасцей у тых выпадках, калі для ўратавання жыцця запрашаюць, што называецца, выпадковага чалавека, якім лічыцца нават сваяк, паколькі апошняга не абследуюць, а проста распытваюць пра перанесеныя захворванні.

— Міжнароднае таварыства трансфузіёлагаў, членам якога я з’яўляюся, занепакоена пытаннем глабалізацыі бяспекі крыві, — расказвае намеснік дырэктара па трансфузіялогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфузіялогіі Эсфір СВІРНОЎСКАЯ. — Гаворка ідзе пра сістэму бяспекі крыві, якая ў Еўропе існуе ўжо звыш 10 гадоў і ўключае ў сябе тры аспекты: бяспечны донар, бяспечныя прадукты крыві і бяспечнае пераліванне крыві. Бяспечнымі лічацца пастаянныя донары, якія здаюць кроў некалькі разоў на год і рэгулярна абследуюцца на ВІЧ, гепатыты В, С і сіфіліс...

Дарэчы, цэнтрам трансфузіялогіі было ўстаноўлена, што сярод донараў-навічкоў выяўляецца значна больш інфекцый, чым сярод тых, хто прыходзіць рэгулярна. Таму ў Беларусі толькі 20 працэнтаў — донары, якія прыйшлі ўпершыню, а астатнія, можна сказаць, пастаянныя. Больш за тое, унікальная сістэма адбору бяспечных донараў грунтуецца ў Беларусі на інфармацыйных даных, якія паступаюць з Мінскага гарадскога і раённага цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя аб кожным зарэгістраваным ВІЧ-носьбіце, хворым на гепатыты В і С, а з венералагічнага дыспансэра — аб выяўленых выпадках сіфілісу.

Ільготы — не стымул

Варта нагадаць, што донару, які сістэматычна здае кроў, на працягу 12 месяцаў пасля апошняй здачы гарантуецца выплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці пры ўсіх відах захворванняў у памеры 100 працэнтаў заробку (грашовая кампенсацыя за два дні вызвалення ад работы складае 1,5 мінімальнай заработнай платы), забяспечваецца першачарговае вылучэнне па месцы работы або вучобы льготных пуцёвак у дамы адпачынку, на турыстычныя базы, па медыцынскіх паказаннях — на санаторна-курортнае лячэнне. Навучэнцы сярэдніх, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, іншыя катэгорыі тых, хто вучыцца, на працягу трох месяцаў пасля здачы крыві атрымліваюць грашовыя выплаты ў памеры 25 працэнтаў ад стыпендыі. У дзень здачы крыві донары забяспечваюцца бясплатным харчаваннем ці адпаведнай грашовай кампенсацыяй (у памеры 5 і 45 працэнтаў ад мінімальнай заработнай платы — перад і пасля здачы адпаведна).

Ганаровыя донары маюць права пазачарговага лячэння ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, набыцця лекавых сродкаў з 50-працэнтнай скідкай, права на працоўны водпуск у зручны час, першачарговае набыццё білетаў на чыгуначны, паветраны, водны і аўтамабільны транспарт, пазачарговае бясплатнае зубапратэзаванне, павышэнне пенсіі па дасягненні пенсійнага ўзросту, карыстанне пры выхадзе на пенсію паліклінікамі, да якіх донары былі замацаваныя ў перыяд работы. Аднак нельга сказаць, што льготы ў дадзеным выпадку выступаюць у якасці стымулу.

— Патэнцыяльны донар звяртаецца да нас з пашпартам і даведкай аб стане здароўя з паліклінікі, — тлумачыць Эсфір Лазараўна. — Гэта абумоўлена тым, што спіс «проціпаказанняў» для донарства даволі вялікі і не абмяжоўваецца выключна чатырма інфекцыямі, якія перадаюцца з крывёю. Праўда, пры такіх захворваннях, напрыклад, як алкагалізм, наркаманія, туберкулёз, чалавек назаўжды адхіляецца ад кровадачы, а той, хто, скажам, перанёс аператыўнае ўмяшанне, — толькі на шэсць месяцаў. Усіх сваіх донараў мы заносім у базу даных. Можна набраць зараз ваша імя, імя па бацьку, прозвішча і высветліць, ці былі вы, Святлана, калі-небудзь донарам...

Зразумела, «база» мяне не выдала, таму што кроў я ніколі не здавала. А ўвогуле вось на гэтым этапе адсейваецца 2—3 працэнты ахвотнікаў. Добраахвотнікі, хворыя на сіфіліс, адхіляюцца, дарэчы, не толькі з-за таго, што бледная спірахета перадаецца з крывёю. Сіфіліс, як вядома, лечыцца. Да таго ж, на пятыя суткі захоўвання ў халадзільніку спірахета гіне. Але найперш у спецыялістаў гіне давер да такога «донара». Ён трапляе ў «групу рызыкі», паколькі палавым шляхам перадаюцца і ВІЧ, і гепатыты. Дарэчы, акрамя пашпарта і даведкі з паліклінікі, давядзецца запоўніць анкету, першым пытаннем якой стане ацэнка сваіх сэксуальных паводзінаў і магчымасці перадачы палавых інфекцый. Не дапускаюцца да кровадачы і асобы з дэфіцытам масы цела, нізкім гемаглабінам, бо донарства можа нанесці ўрон іх здароўю. На этапе клініка-лабараторнага абследавання адсейваецца да 20 працэнтаў добраахвотнікаў.

Татальнае тэсціраванне

— Кожная кровадача даследуецца, — кажа Эсфір Лазараўна. — Акрамя таго, у нас ёсць так званы сурагатны тэст на гепатыты, які характарызуе работу печані. Ён можа выявіць захворванне на гепатыт В або С яшчэ ў інкубацыйным перыядзе, калі звычайнае даследаванне яго не «выдасць». Станоўчы вынік прымушае праз нейкі час абследаваць донара паўторна, бо тэст чуллівы і да звычайнага харчовага атручэння...

З 1998 года ў ЗША, з 2000-га — у Еўропе, а з гэтага года і ў нас плануецца прымяненне высокіх тэхналогій ў галіне тэсціравання ВІЧ-інфекцыі. Меркаванне аб невыяўленні ВІЧ раней за 3—6 месяцаў пасля заражэння, мякка кажучы, «састарэла». Антыцелы да гэтага віруса пачынаюць выпрацоўвацца пасля другога тыдня інфіцыравання, а «шэрае канверсійнае акно» — перыяд немагчымасці выявіць маркер віруса — залежыць ад спосабу тэсціравання. «Акно» тэст-сістэм чацвёртага пакалення, якія выяўляюць і антыцелы, і антыген, складае ад 3 тыдняў да 2 месяцаў. Гэтымі сістэмамі карыстаецца сёння Беларусь. Развітыя краіны перайшлі ўжо на тэсты, якія скарацілі «акно» да 5—16 дзён.

Нехта лічыць, што ўсю донарскую кроў неабходна замарожваць тэрмінам да 6 месяцаў і не выкарыстоўваць яе, пакуль донар не прыйдзе на кровадачу другі раз. Рэальна ж ні першае, ні другое забяспечыць немагчыма. Больш за тое, варта заўважыць, што кроў нарыхтоўваецца па кампанентах — плазма, эрытрацытная і трамбацытная маса і г.д. Каранцінізацыя, ці працяглае замарожванне, плазмы ажыццяўляецца ў свеце даволі шырока. А высоказатратны метад замарозкі эрытрацытнай масы — вельмі абмежавана. Да таго ж, яна не можа захоўвацца больш за 30—40 дзён. А «тэрмін прыгоднасці» канцэнтрату трамбацытаў не перавышае 3—5 дзён. Цікава і тое, што на практыцы свежазамарожаная плазма выкарыстоўваецца значна часцей за каранцінізаваную.

— Гарантыяй бяспекі крыві павінен быць непасрэдна сам метад першаснага скрынінгу, ад якога залежаць тэрмін і аб’ёмы каранцінізацыі, — дадае Эсфір Лазараўна. — Халадзільнае абсталяванне можа даць «збой», а донар можа не прыйсці другі раз... Дзякуючы ж выкарыстанню сучасных метадаў даследавання крыві, мы рэальна знізілі рызыку перадачы вірусаў. На сёння адзін разліковы выпадак ВіЧ-інфекцыі прыпадае на 500 тысяч трансфузій і адзін выпадак гепатыту С — на 200 тысяч. У наступным годзе мы плануем закупіць абсталяванне для стварэння лабараторыі NАT-абследавання, што дазволіць распазнаваць нуклеінавыя кіслоты вірусаў і зменшыць верагоднасць перадачы вірусаў з донарскай крывёю ў чатыры разы...

Паводле даных 2005 года, у краінах з нізкім індэксам чалавечага развіцця пералівалася нетэставаная кроў на ВІЧ — у 7 працэнтах выпадкаў, на гепатыт В — у 7 працэнтах, на гепатыт С — у 47 працэнтах і на сіфіліс — у 60 працэнтах выпадкаў. У краінах з высокім узроўнем чалавечага развіцця пераліваецца 0,1 працэнта недаследаванай крыві на ВІЧ. У Беларусі — 0 працэнтаў такіх выпадкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна не ўжываць наркотыкі і сцерагчыся выпадковых сэксуальных кантактаў, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, і ўсё ж такі захварэць на адну з невыл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика