21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Працаздольнасць вадзiцеля — пад кантроль спецыяльнага прыбора

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Экспертыза

Згодна са статыстычнымi данымi, па вiне «чалавечага фактара» адбываецца ад 50 да 80 працэнтаў аварый i катастроф. Так, у прыватнасцi, з-за стомленасцi i засынання вадзiцеляў штогод у краiне здзяйсняецца каля 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх гiне больш за 20 чалавек i яшчэ больш за 80 атрымлiваюць раненнi.

Дзейнасць тых жа вадзiцеляў увесь час не кантралюецца: тыя з iх, што выконваюць мiжгароднiя i мiжнародныя перавозкi пасажыраў i грузаў, часта знаходзяцца ў рэйсах ад некалькiх сутак да некалькiх тыдняў. Улiчваючы рашаючую ролю вадзiцеля ў сiстэме «чалавек—аўтамабiль—дарога», аб’ектыўна ўзнiкае неабходнасць распрацоўкi сродкаў i метадаў аўтаматызаванага кантролю стану вадзiцеля з мэтай атрымання i апрацоўкi iнфармацыi аб самаадчуванні чалавека, рэгiстрацыi параметраў, якiя характарызуюць узровень яго няспання, а таксама выдачы папераджальных сiгналаў пры магчымым яго засынаннi.

Для мiнiмiзацыi колькасцi выпадкаў здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне стомленасцi i засынання вадзiцеля ў Маскве было распрацавана ўстройства бесперапыннага кантролю яго фiзiялагiчнага стану. Яно прызвана прадухiлiць пераход з актыўнага стану ў стан псiхафiзiялагiчнай рэлаксацыi цi дрымотную стадыю сну, а таксама падаваць каманды для ўключэння выканаўчых устройстваў бяспекi. Летась Беларускi навукова-даследчы iнстытут транспарту «Транстэхнiка» сумесна з Аб’яднаным iнстытутам машынабудавання нацыянальнай акадэмii навук Беларусi арганiзавалi доследную эксплуатацыю гэтага ўстройства. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, яно добра сябе зарэкамендавала. Выпрабаваннi праводзiлiся на базе ТКУП «Мiнсктранс» фiлiяла «Аўтобусны парк № 2» на аўтобусе маркi МАЗ-152 ва ўмовах рэальнай эксплуатацыi аўтобусаў, што забяспечвалi перавозку пасажыраў у мiжгароднiх зносiнах. Што ўяўляе сабой устройства? Якi прынцып яго дзеяння?

Кантроль ажыццяўляецца шляхам прыёму i апрацоўкi сiгналаў двух вiдаў.

Па-першае, гэта сiгналы скурна-гальванiчнай рэакцыi, якая рэгiструецца шляхам вымярэння электрычнага супрацiўлення скуры электродамi «Бранзалет» i «Пярсцёнак» i перадаецца па радыёканалу (вага часткi, якую носiць вадзiцель — 50 г). Частата следавання iмпульсаў рэакцыi аб’ектыўна адпавядае ўзроўню функцыi знешняй увагi чалавека.

Па-другое, гэта сiгналы ад значных органаў кiравання (нацiсканне вадзiцелем педалi тормаза, уключэнне—выключэнне ўказальнiкаў павароту i г.д.).

Рэгiстрацыя сiгналаў ад значных органаў кiравання аўтамабiлем азначае, што вадзiцель не спiць i выконвае ўсвядомленыя дзеяннi па кiраванню транспартным сродкам. Аднак на манатонных участках руху, калi вадзiцель не робiць актыўных дзеянняў па кiраванню, устройства працягвае сачыць за ўзроўнем няспання вадзiцеля па сiгналах скурна-гальванiчнай рэакцыi (ад «Бранзалета» i «Пярсцёнка»). Пры дасягненнi крытычнага ўзроўню ўключаецца гукавая сiгналiзацыя. Калi на працягу 7 секунд не адбываецца нiякiх значных падзей — спрацоўкi любога з датчыкаў (нацiсканне на педаль тормаза, уключэнне ўказальнiка павароту) — устройства пачне будзiць вадзiцеля, нарошчваючы магутнасць гукавога сiгналу, а таксама ўключае другое, а праз яшчэ 5 секунд — i трэцяе рэле (на аўтобусе ўключыцца светлавая аварыйная сiгналiзацыя, уключыцца святло ў салоне i г.д.). Калi на працягу 5 хвiлiн устройства спрацавала тры i больш разы — гэта сiгнал вадзiцелю, што яго функцыянальны стан знiжаецца (хоць гэта не абавязкова павiнна азначаць, што ён не здольны працягваць рух). Разам з тым гэта сiгнал, што вадзiцелю мэтазгодна звярнуць на свой стан увагу цi на нейкi час спынiць рух i адпачыць.

Як упэўнены спецыялiсты, укараненне ўстройства акажа самы спрыяльны ўплыў на ўзровень бяспекi дарожнага руху i дазволiць захаваць чалавечыя жыццi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна са статыстычнымi данымi, па вiне «чалавечага фактара» адбываецца ад 50 да 80 працэнтаў аварый i катастроф. Так, у прыватнасцi, з-за стомленасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика