Шведы дапамагаюць iнвалiдам Вiцебшчыны
Аляксандр ПУКШАНСКI
Сёлета ў арганiзацыю беларуска-шведскага праекта для стварэння так званага «безбар’ернага асяроддзя» ў Вiцебскай вобласцi будзе накiравана 45 тысяч еўра. Шведскi ўрад плануе аказваць фiнансавую дапамогу ў такiм жа памеры яшчэ i на працягу двух блiжэйшых гадоў.
Супрацоўнiцтва доўжыцца ўжо не першы год. Спецыялiсты Прыдзвiнскага краю ездзiлi ў Швецыю на стажыроўкi, дзе на месцы вывучалi мясцовы вопыт у гэтым накiрунку. Як потым адзначыў намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Пётр Южык, у шведаў па гэтаму пытанню ёсць чаму павучыцца. А нядаўна ў Вiцебску адбыўся мiжнародны семiнар, на якiм адзначалася, што грамадства павiнна зрабiць так, каб не было перашкод актыўнаму ўдзелу ў грамадскiм жыццi для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Iншаземныя госцi добра ацанiлi намаганнi мясцовых уладаў па рабоце з цяжка хворымi людзьмi, яны гатовыя дапамагаць i кансультацыйна, i грашыма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў арганiзацыю беларуска-шведскага праекта для стварэння так званага «безбар’ернага асяроддзя» ў Вiцебскай вобласцi будзе накiравана 45 тысяч еў
|
|