21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад гарадской да рэспублiканскай

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Звязда»-90

Што такое гiсторыя «Звязды»? Гэта сотнi архiўных спраў, тысячы прозвiшчаў, цэлы шматкаляровы калейдаскоп знамянальных падзей. Як гэта ўсё «пераварыць»? Iснуе ў дадзеным выпадку толькi адзiн правераны практыкай спосаб — раскласцi адабраны часам матэрыял па перыядах, якiя гiстарычна склалiся. Гэта шлях, якi вядзе да галоўнага, заканамернага. У папярэднiм артыкуле (ад 09.02.2007 г.) разгледжаны працэс нараджэння «Звязды». Сёння наш погляд звернуты на этап пераўтварэння газеты як органа друку з гарадской у рэспублiканскую.

Ужо ў першыя днi iснавання Савецкай улады Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт Петраграда, размешчаны ў гэтым горадзе Савет Народных камiсараў на чале з У.I. Ленiным у шэрагу сваiх дакументаў надалi Мiнску статус горада «асаблiва адказнага за сiтуацыю на руска-германскiм фронце, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае будаўнiцтва краю на прынцыпах Дэкларацыi правоў народаў Расii».

Каб зразумець далейшы ход падзей, на хвiлiнку звернемся ў дакастрычнiцкi перыяд. Бальшавiкi ў той час лозунг буржуазнай дэмакратычнай рэвалюцыi — «Вялiкiя здаюцца нам вялiкiмi толькi таму, што мы стаiм на каленях. Падымемся!» — хутка замянiлi на просты i зразумелы кожнай асобе дэвiз «Трэба дзялiцца!». Гэта прынесла поспехi. За кароткi час пераважная большасць Саветаў амаль «пачырванела» ад наяўнасцi ў iх значнай колькасцi прадстаўнiкоў мясцовых бальшавiцкiх арганiзацый. Зараз, у новых гiстарычных умовах, праблемай нумар адзiн стала тэрмiновае, маштабнае спыненне бессэнсоўных i жудасных ваенных дзеянняў на руска-германскiм фронце. Ад яе вырашэння залежалi адносiны да СНК.

Сваю ролю i месца ў гэтай гiстарычнай акцыi заняў i калектыў рэдакцыi газеты «Звязда».

У пачатку лiстапада 1917 г. старшыня СНК У.I. Ленiн запатрабаваў ад в.а. Вярхоўнага галоўнакамандуючага расiйскiмi армiямi генерала Духонiна, стаўка якога знаходзiлася ў Магiлёве, пачаць перамовы з немцамi аб заключэннi перамiр’я. У адказ на генеральскае нежаданне выконваць загад, СНК Савецкай Расii 9 лiстапада 1917 г. надрукаваў радыётэлеграму, у якой, у прыватнасцi, гаварылася: «Хай палкi, якiя стаяць на пазiцыях, выбiраюць тэрмiнова ўпаўнаважаных для фармальнага ўступлення ў перамовы аб перамiр’i з непрыяцелем. Савет народных камiсараў дае Вам на гэта права. Аб кожным кроку перамоў iнфармуйце нас усiмi сродкамi».

У Мiнску супраць бальшавiцкага праграмнага патрабавання выступiў галоўнакамандуючы Заходнiм фронтам П.С. Балуеў. Узяўшы ўладу ў свае рукi, Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт Заходняга фронту, у склад якога ўваходзiлi вядучыя супрацоўнiкi «Звезды» А.Ф. Мяснiкоў, К.I. Ландар (старшыня ВРК), В.В. Фамiн, абвiнавацiў Балуева ў дзяржаўнай здрадзе i арыштаваў яго. 12 лiстапада 1917 г. в.а. галоўнакамандуючага Заходнiм фронтам стаў бальшавiк падпалкоўнiк В.В. Каменшчыкаў. Шлях да дыпламатычнай працы быў адкрыты. Перамовы рыхтавалiся i праводзiлiся з абодвух бакоў вельмi сур’ёзна i пад уплывам створанай у той гiстарычнай сiтуацыi раней невядомых органаў улады — Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта Заходняга фронту, Ваенна-рэвалюцыйнага савета германскiх войскаў Усходняга фронту, якi ўзначальваў працу мясцовых нямецкiх салдацкiх камiтэтаў.

23 лiстапада 1917 г. перамiр’е на Заходнiм фронце было ўстаноўлена. Дадзены гiстарычны акт як па форме, так i па зместу меў вялiкае значэнне для замацавання савецкай улады, выканання iншых дзяржаўных i палiтычных задач. У «Звезде», якая выйшла ў той дзень, на самым вiдным месцы быў змешчаны Дагавор аб перамiр’i памiж рускiмi i нямецкiмi армiямi на Заходнiм фронце. Яго падпiсалi ад Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта Заходняга фронту — салдат С.Я. Шчукiн, салдат В.В. Фамiн, малодшы унтэр-афiцэр С.I. Берсан, ад германскiх войскаў — начальнiк Генеральнага штаба групы армiй Усходняга фронту генерал Г. Эйхгорн, генерал-маёр фон Зауберцвейг. Г. Эйхгорн ведаў, з кiм падпiсвае перамiр’е. У лютым 1915 г. ён як камандуючы адной з нямецкiх армiй сутыкнуўся ў баях з 20-м армейскiм корпусам рускiх, якi цаной уласнай пагiбелi не дазволiў непрыяцелю завяршыць акружэнне 10-й рускай армii. Павага да мужнасцi расiйскага салдата была адной з сiл, якая дапамагла нямецкаму боку пераадолець амбiцыi i ўнутраную фанабэрыстасць у вырашэннi пытанняў аб перамiр’i.

У жывапiсным цэнтры Мiнска, непадалёк ад будынка, дзе зараз размяшчаецца рэзiдэнцыя Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, узвышаецца Нацыянальны Акадэмiчны драматычны тэатр Беларусi iмя Янкi Купалы — нямы сведка першага кадравага крызiсу «Звезды». У яго пакоях у канцы лiстапада 1917 г. на пасяджэннi прадстаўнiкоў трох з’ездаў — рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў — атрымалi новыя i адказныя пасады тагачасныя рэдактары «Звезды»: А.Ф. Мяснiкоў стаў галоўнакамандуючым Заходнiм фронтам, К.I. Ландар — старшынёю Савета Народных Камiсараў Абласнога выканаўчага камiтэта Заходняй вобласцi i фронту. Да гэтага пакiнулi Беларусь пачынальнiкi першай газеты мiнскiх бальшавiкоў — М.Ф. Фрунзе, В.В. Фамiн. Фармальна Мяснiкоў, Ландар заставалiся ў рэдакцыi. Але таго часу, якi быў раней i якi iшоў поўнасцю на газетныя справы, у iх ужо не было. «Звезда» на нейкi час уступiла сваё месца ў жыццi краю «Советской правде» — друкаванаму органу Аблвыкамзаха. Але ў партыйнай сферы сваiх пазiцый яна не страчвала.

З архiўнай даведкi «Звезды» з 20.11.1917 г. (пачатак работы знамянальнага 2-га франтавога з’езда ) да 18.02.1918 г. (адпраўка Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б), Савета Народных Камiсараў Аблвыкамзаха, рэдакцыi «Звезды» ў Смаленск). Рэдактары: А.Ф. Мяснiкоў, адначасова — галоўнакамандуючы Заходнiм фронтам, старшыня СНК Аблвыкамзаха (у першай дэкадзе студзеня 1918 г.); К.I. Ландар, адначасова — старшыня СНК Аблвыкамзаха (да першай дэкады студзеня 1918 г.), рэдактар газеты «Советская правда» разам з А.А. Белазёравым, Г.Ф. Усцiнавым. Выданне: орган бальшавiцкай фракцыi Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў i выканкама Заходняга фронту (на працягу лiстапада), Мiнс- кага камiтэта РСДРП(б), Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). Паводле ўспамiнаў устаноўлена: работу рэдактара фактычна выконваў ужо ў той перыяд загадчык аддзела «Агляд унутраных i замежных падзей» В.Г. Кнорын. Друкары: Алфёраў, Фёдараў, Лебедзеў, экспедыцыя — М.В.Вiглянскi, з газетай супрацоўнiчалi: С. Магiлеўскi, С. Шчукiн, Р. Пiкель, М. Старажэўскi, У. Алiбегаў, Л. Гамашэўскi, I. Рэнёў (Рэйн-гольд) i iнш.

У адной са справаздач разглядаемы перыяд характарызуецца наступным чынам: «Кастрычнiцкая рэвалюцыя ставiла перад «Звездою» новыя задачы. Старыя лозунгi памерлi, трэба было весцi працоўныя масы па новых шляхах — да савецкага будаўнiцтва, да барацьбы з контррэвалюцыяй. У рэдакцыi застаўся адзiн т. Кнорын — усе iншыя пайшлi на савецкую работу». З дакументам можна пагадзiцца, але не цалкам. Шэраг тактычных задач заканамерна пераходзiлi са старога часу ў новы. У першую чаргу гэта датычылася пытанняў працы газеты з бальшавiцкiмi фракцыямi Саветаў i воiнскiх падраздзяленняў дзеючых армiй Заходняга фронту.

Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук.

(Заканчэнне будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое гiсторыя «Звязды»? Гэта сотнi архiўных спраў, тысячы прозвiшчаў, цэлы шматкаляровы калейдаскоп знамянальных падзей. Як гэта ўсё «пераварыць»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика