Пры атрыманні хабару затрыманы супрацоўнiк Вiцебскага гарвыканкама
У Вiцебску аператыўнымi супрацоўнiкамi Упраўлення КДБ па Вiцебскай вобласцi пры атрыманнi хабару ў памеры 800 еўра затрыманы супрацоўнiк аддзела архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Вiцебскага гарвыканкама, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе УКДБ па Вiцебскай вобласцi. Выкрыты яшчэ адзiн факт незаконнага атрымання 30-гадовым чыноўнiкам грашовай узнагароды ў памеры $550 i Br400 тыс. Як устанавiлi супрацоўнiкi УКДБ, затрыманы падбухторваў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў да дачы хабару службовым асобам гарвыканкама быццам бы за садзейнiчанне ў выдзяленнi зямельных участкаў пад устаноўку камерцыйных павiльёнаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску аператыўнымi супрацоўнiкамi Упраўлення КДБ па Вiцебскай вобласцi пры атрыманнi хабару ў памеры 800 еўра затрыманы супрацоўнiк аддзела архiт |
|