21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

РАЗЛIК НА МЕСЦЫ ЗАСТАНЕЦЦА

Цi праўда, што з 1 сакавiка, пасля ўступлення ў сiлу новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, штраф за парушэнне Правiлаў дарожнага руху давядзецца аплачваць толькi праз банкаўскiя ўстановы?

Андрэй ЗАЛУЦКI, г. Барысаў.

Усё будзе залежаць ад памеру штрафных санкцый. Калi за невыкананне тых цi iншых патрабаванняў ПДР прадугледжаны штраф да 2 базавых велiчынь уключна, то разлiчыцца можна будзе на месцы парушэння, дзе iнспектар дарожна-патрульнай службы выдасць адпаведны квiток. У астатнiх выпадках, калi штрафныя санкцыi перавышаюць 2 «базавыя», сапраўды, давядзецца завiтаць у банкаўскую ўстанову.

Як падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, за ненаўмысныя парушэнні ПДР, супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы не будуць строга караць вадзіцеляў і пешаходаў, у большасці выпадкаў абмяжуюцца прафілактычнымі размовамі. А вось злосным парушальнікам літасці не будзе. Між іншым, даследаванні, праведзеныя на працягу апошніх 3 гадоў, сведчаць, што 87 працэнтаў вадзіцеляў робяць належныя высновы ўжо пасля першага пакарання і больш не парушаюць Правілы. Так што ўсю строгасць новага Адміністрацыйнага кодэкса адчуюць на прыкладна 13 працэнтаў «рэцыдывістаў».

Аўтаакцыя

ЦIШЭЙ ЕДЗЕШ — ПАДАРУНАК АТРЫМАЕШ

У Мiнску пачалася акцыя «Не перавышай!», арганiзаваная Дзяржаўтаiнспекцыяй i аддзяленнем аўтамабiльнага абсталявання канцэрна BОSСH у Беларусi.

На працягу трох тыдняў на сталiчных вулiцах устанаўлiваюцца «фiрмовыя» знакi BОSСH з рэкамендуемай хуткасцю. Вадзiцелi, якiя будуць строга выконваць гэтыя рэкамендацыi, маюць шанц атрымаць ад памянёнага канцэрна падарункi. У прыватнасцi, паслухмяныя кiроўцы, якiя да таго ж утрымлiваюць у належным стане сваiх «жалезных коней», будуць узнагароджвацца музычнымi дыскамi з запiсамi аўтамабiльных хiтоў сезона.

Дарэчы, па прычыне перавышэння хуткасцi сёлета ў Беларусi адбылося кожнае сёмае здарэнне.

Аўтабяспека

АХВЯРЫ АВАРЫЙ

Паводле звестак начальнiка аддзялення УДАI МУС краiны Ганны Банадык, сёлета на дарогах краiны адбылося 1992 аварыi з матэрыяльным уронам i 974 ДТЗ, у якiх пацярпелi людзi.

232 чалавекi, у тым лiку 11 дзяцей, загiнулi. Для параўнання летась за такi ж перыяд загiнулi ў аўтамабiльных аварыях 3 дзiцяцi. Яшчэ крыху больш за 1 тысячу нашых суграмадзян атрымалi траўмы.

Аўтапрагноз

ДАРОГА СВАВОЛЬСТВАЎ НЕ ДАРУЕ

Перыяд з 1 па 6 сакавiка адзначаны месяцавым зацьменнем. Таму могуць адбыцца нейкiя тэхнагенныя катастрофы. Узровень бяспекi руху будзе ў многiм залежаць ад стану дарог. Таксама нельга забываць i на чалавечы фактар. Найбольшую небяспеку будуць уяўляць людзi, схiльныя да парушэння дысцыплiны i да бессэнсоўных, нелагiчных учынкаў.

1 сакавiка найбольш небяспечныя сiтуацыi могуць узнiкнуць у сярэдзiне дня за межамi населеных пунктаў. Верагоднасць аварый павялiчыцца пры парушэннi правiлаў абгону i выезду на сустрэчную паласу. Пешаходам рэкамендуецца адмовiцца ад рызыкоўных манеўраў на нерэгулюемых пераходах i пры перасячэннi хуткасных магiстраляў.

2 сакавiка ў першай палове сутак аварыйныя сiтуацыi на дарогах могуць узнiкнуць з-за капрызаў надвор’я. Яшчэ большая верагоднасць ДТЗ узрасце пасля 12 гадзiн i напрыканцы дня. Прычым, амаль паўсюль.

3 сакавiка ў першай палове дня сiтуацыя на дарогах будзе спакойнай. Складанасцi могуць узнiкнуць на ўчастках магiстраляў, дзе рух будзе часткова перакрыты. Гэта можа справакаваць канфлiктныя сiтуацыi памiж вадзiцелямi транспартных сродкаў. Так што лепш праявiць цярплiвасць i вытрымку.

4 сакавiка прычынай ДТЗ могуць стаць раптоўныя паломкi транспартных сродкаў. Для пешаходаў дзень выключна неспрыяльны, таму самая нязначная неабачлiвасць можа мець сумныя наступствы.

Аўтаспорт

ВЕСНАВЫЯ ГОНКI

3—4 сакавiка ў Полацкiм i Ушацкiм раёнах пройдзе першы этап чэмпiянату Беларусi па ралi.

Ужо больш за 20 экiпажаў, у тым лiку спартсмены з Расii i Лiтвы, выказалi сваё жаданне ўдзельнiчаць у спаборнiцтвах. За два днi гоншчыкам давядзецца пераадолець участкi агульнай працягласцю 450 кiламетраў.

Генеральны партнёр спаборнiцтваў «Аўтахаус Атлант-М» — афiцыйны дылер Vоlkswаgеn АG у Беларусi.

Аўтажарт

Трое аўтааматараў разважаюць пра меры бяспекi:

— У мяне ў салоне абразок вiсiць, якi, спадзяюся, засцеражэ ад аварый, — гаворыць адзiн.

— Я на лабавое шкло прычапiў, куплены ў шамана, абярэг, — хвалiцца другi.

— А ў мяне на шчасце толькi тармазы i падушкi бяспекi, — сцiпла зазначае трэцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi праўда, што з 1 сакавiка, пасля ўступлення ў сiлу новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, штраф за парушэнне Правiлаў дарожнага руху да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика