Сад на пачатку вясны
Давайце заглянем у сакавiцкi сад, высветлiм: чым мы можам дапамагчы дрэвам
Хоць зiма ў гэтым годзе была няснежная, але i таму снегу, якi яна нам падарыла, мы рады i павiнны пастарацца затрымаць яго як мага даўжэй у садзе i на агародзе. Снег ушчыльняюць вакол кожнага дрэва, рабiць гэту працэдуру лепш у адлiгу, тады снег добра ўтоптваецца, а калi пахаладае, ён хутка змерзнецца i мышы не змогуць пад iм перамяшчацца. Акрамя таго, ушчыльнены слой снегу перасцеражэ каранi ад падмярзання. А з прыходам цяпла ён паволi растае i насычае зямлю вадой. Снег яшчэ можа быць, хоць i нячастым, але госцем у сакавiку, таму сачыце, каб ён не паламаў крону дрэў, стрэсваць яго можна пастукваннем палкай па галiнках. Лёд таксама збiваюць палкай, а ўстаноўкай падпорак да сучкоў цi падвязкай iх да ствала можна папярэдзiць многiя пашкоджаннi. У канцы зiмы многiя аматары-садаводы праводзяць абрэзку дрэў. Хоць, як сведчыць вопыт, абрэзка праводзiцца з кастрычнiка па красавiк. Адзiная ўмова: нельга абразаць дрэвы ў моцныя маразы. Мёрзлая драўнiна вельмi крохкая, iнструменты дрэнна рэжуць, раны горш зажыўляюцца, пашкоджваецца шмат пупышак i галiнак. З дапамогай абрэзкi, у залежнасцi ад узросту дрэў, можна дасягнуць найбольш аптымальнах суадносiнаў памiж вегетатыўнымi i генератыўнымi пладовымi ўтварэннямi, — гаворыць вядучы спецыялiст НДI пладаводства Надзея Капiчнiкава. Пры правядзеннi фармiруючай абрэзкi, напрыклад, у грушы, у першыя гады пасля пасадкi аднагадовыя галiнкi пакарочваюцца ад 1/5 да 1/2 даўжынi ў залежнасцi ад сiлы росту i асаблiвасцяў гатунку. У сувязi са слабай марозаўстойлiвасцю грушы магчыма паяўленне вялiкай колькасцi атожылкаў нават у маладым узросце. Неперспектыўныя парасткi неабходна выразаць, а астатнiя ператвараць у абрастаючыя цi выкарыстаць для замены тых, што загiнулi. У перыяд поўнага плоданашэння пры добрым росце патрэбна рэгулюючая абрэзка, пры якой фармiруецца колькасць пунктаў росту за кошт выразання толькi буйных галiн. (Працяг будзе.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Давайце заглянем у сакавiцкi сад, высветлiм: чым мы можам дапамагчы дрэвам |
|