21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Міхась ДРЫНЕЎСКІ: «спадчынай трэба даражыць i ганарыцца!»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНІКОЎ

...Вiтаемся мы з iм падчас сустрэч (на жаль, здараюцца яны вельмi рэдка!) зазвычай аднолькава, незнаёмаму чалавеку нязвычна i нават некалькi дзiўнавата: пацiскаючы Мiхасёву руку, я абавязкова працытую яму вось гэта двухрадкоўе:

Ой, не едзь мой мiлы ў Тонеж:

Не заедзеш, а ўтонеш!

Аб чым, як кажуць, размова, ведаем па сутнасцi толькi мы з iм. А яна, тая сутнасць, вось у чым: наведаўшы ў свой час малую радзiму Мiхася Дрынеўскага — глыбiнную палескую вёску Тонеж у Лельчыцкiм раёне, вядомы паэт-песеннiк Адам Русак, назваўшы яе салаўiным берагам, напiсаў яшчэ i вось гэтыя радкi.

— Мабыць, для кантрасту! — гаворыць Мiхась Паўлавiч. — Але ж праўда: наша Тонеж шмат гадоў была адрэзана ад цывiлiзаванага свету непраходнымi балотамi ды лясамi... Затое якiя там таленавiтыя, музычныя жыхары!

— Тут жа мае каранi, вытокi, — кажа ён. — Хто б я быў без Тонежа!?

А крыху падумаўшы, раптам заўсмiхаўся i прадоўжыў свой маналог:

— А так, глядзiш, чалавекам стаў...

Усе, хто ведаюць Дрынеўскага, аднагалосна адзначаюць ягоныя пачуццё гумару, весялосць.

— А я такiм i нарадзiўся! — зноў жа шуткуе Мiхась Паўлавiч. — Хоць, павер мне, неўзабаве было ўжо не да жарцiкаў...

...Праз чатыры з паловай месяцы пасля ягонага з’яўлення на свет грымнула Вялiкая Айчынная вайна. Бацька — Павел Фёдаравiч — у адзiн з першых дзён пасля яе пачатку па чарзе абняў i моцна-моцна прытулiў да сваiх шырокiх грудзей жонку Еву Аляксандраўну i чатырох сыноў-малалетак, пусцiў скупую няпрошаную мужчынскую слязу i пайшоў на Усход — баранiць мацi-Радзiму.

— Мама шмат разоў расказвала потым, як яна гаравала-бедавала з намi, — згадвае Мiхась Паўлавiч. — Цi ж жартачкi: чатыры карапузы на руках — адзiн другога меншы!

А ў пачатку 1943-га, якраз падчас Калядаў, сагналi 270 мясцовых жыхароў i расстралялi. Iх трупы былi спалены ў мясцовай царкве...

— Дзякуй Богу, мама з намi не трапiла пад знiшчэнне: мы тады жылi ўжо некалькi месяцаў у зямлянцы на балоцiстай палескай выспе, — успамiнае мой суразмоўца яшчэ адну згадку Евы Аляксандраўны. — Там, па сутнасцi, i праiснавалi мы ўсё ваеннае лiхалецце...

Франтавiк Павел Дрынеўскi вярнуўся ў родную вёску толькi восенню 1945-га...

Спрадвеку павялося ў беларускай вёсцы: дзе праца, асаблiва — калектыўная, талакой, там i песня, гумар, весялосць...

— Колькi памятаю сябе, мае аднавяскоўцы заўсёды i ўсюды спявалi, — гаворыць Мiхась Паўлавiч. — Усёй вёскай, групкамi i па адным... Не заставалiся ўбаку i мы, Дрынеўскiя. Бацька быў некалi першым хлопцам у вёсцы, а ў мамы голас быў прывабны, высокi i звонкi.

Вярнуўшыся з вайны — ажно з самога Берлiна — прынёс Павел Дрынеўскi i некалькi падарункаў. Самым жа дарагiм i жаданым для сыноў стаў трафейны нямецкi губны гармонiк. Гралi на iм, цешылi душы i сэрцы бацькоў i вяскоўцаў старэйшыя сыны Паўла Фёдаравiча i Евы Аляксандраўны — Дзiма i Мiкалай, але ж найлепш тонкiя мелодыi падбiраў i выводзiў малодшы — Мiхаська. Дзесьцi ў 1954-м узнiк у Тонежы калгасны хор, наведвала яго практычна ўся вёска, а кiраваў iм тады ...трынаццацiгадовы Мiхась Дрынеўскi.

— Мама ад радасцi нават плакала зрэдку, а бацька, як i належыць мужчыне, быў стрыманы i строгi, маўляў, не сур’ёзны гэта занятак, зусiм не мужчынскi: граць на гармонiку ды спяваць! — прыгадвае той час мой суразмоўца.

Праз чатыры гады, калi юнак закончыў дзесяцiгодку, дома разгарэлася невялiкая спрэчка: што рабiць Мiхасю далей?

— Мама пераканала яго, сказаўшы, каб не перашкаджаў! — такое ўражанне, што Мiхась Паўлавiч рады ад таго рашэння i сёння... — I пачалiся ў маiм жыццi сапраўдныя музычныя ўнiверсiтэты: спачатку — Гомельскае музычнае вучылiшча, потым — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. У iх я сустрэў выдатных педагогаў: у першым — Раiсу Цiмафееўну Краснiцкую, у другiм — Ганну Паўлаўну Зелянкову, якiя вывелi мяне ў людзi.

— Праца ў капэле Палаца культуры Мiнскага трактарнага завода, куды я трапiў яшчэ падчас вучобы на першым курсе кансерваторыi, — працягвае ён, — дазволiла сустрэцца мне адразу з двума сапраўднымi мэтрамi беларускай песеннай творчасцi — кiраўнiкамi Дзяржаўнай акадэмiчнай харавой капэлы Беларусi Рыгорам Раманавiчам Шырмай i Дзяржаўнага народнага хору БССР Генадзем Iванавiчам Цiтовiчам. Абодва шчыра запрашалi мяне ў свае калектывы, аднак, скажу так, больш настойлiвым аказаўся Цiтовiч? i ў 1968 годзе я аказаўся ў ягоным цудоўным, нi з чым не параўнальным хоры!

...Ведаю не па чутках: Генадзь Iванавiч ледзь цi не з першай сустрэчы i знаёмства з Мiхасём Дрынеўскiм па-мужчынску непадробна, адзiн раз i назаўсёды прызнаў i ацанiў ягоныя веды, майстэрства, прыроднае ўмельства. Сам будучы самародкам, Богам надзеленым талентам, Цiтовiч умеў не толькi «бачыць» такiх жа людзей, але i валодаў унутранымi сiламi i жаданнем (а гэта, зазначу, дадзена далёка не кожнаму, нават таленавiтаму чалавеку!) ацанiць «на сябе падобнага», даць яму дарогу.

У 1975 годзе Дрынеўскi змянiў Цiтовiча на пасадзе кiраўнiка Дзяржаўнага акадэмiчнага народнага хору Рэспублiкi Беларусь.

Няма ў беларускай старонцы куточка, дзе б не пабываў хор iмя Генадзя Цiтовiча. Пранiкнёныя, ад сэрца i душы iдучыя мелодыi i галасы яго выканаўцаў i ўдзельнiкаў, беспамылкова пазнаюць як людзi сталага веку, так i цяперашняя моладзь, падлеткi.

— Пасля кожнага канцэрта i выступлення мы атрымлiваем мноства падзяк, самых шчырых слоў прызнання, — гаворыць ён. — I гэта для нас самая высокая i пачэсная адзнака. Несцi народу ягоную ж песенную, музычную i танцавальную спадчыну, радаваць людзей родным беларускiм словам, песняй, музыкай — што можа быць больш пачэсным, дарагiм i адказным?! Нi ў адной краiне свету няма такога багацця нацыянальнай культуры, як у Беларусi, таму мы маем поўнае права ёю не толькi ганарыцца, але i бязмежна даражыць. Другой i лепшай нам дадзена не будзе, бо другой i лепшай проста няма.

I дадаць да гэтых слоў наўрад цi што можна...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Вiтаемся мы з iм падчас сустрэч (на жаль, здараюцца яны вельмi рэдка!) зазвычай аднолькава, незнаёмаму чалавеку нязвычна i нават некалькi дзiўнават
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика