Ад гарадской да рэспублiканскай«Звязда»-90 (Заканчэнне. Пачатак у нумары за 1 сакавіка).Любы, хто вывучае гiсторыю «Звязды», не можа не адзначыць змены ў яе становiшчы пасля кастрычнiцкiх падзей. Яна з органа, атакуючага ўладу, ператварылася ў сiлу, якая абараняла новую палiтычную сiстэму. З кастрычнiка 1917 г. «Звязда» пачала выконваць функцыi галоўнага палiтычнага i iдэалагiчнага органа Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). Газеце пашанцавала: з канца лiстапада 1917 г. начале яе шматлiкiх грамадска-палiтычных змен знаходзiўся разважлiвы чалавек — В.Г. Кнорын. З яго iмем звязана пашырэнне штатаў выдання, пераход газеты на гасразлiк. Вiльгельм Георгiевiч Кнорын нарадзiўся ў Латвii ў 1890 г., скончыў Валмiерскую настаўнiцкую семiнарыю. Член бальшавiцкай партыi з 1910 г. У Беларусь, горад Мiнск, прыбыў у 1915 г. па мабiлiзацыi ў армiю ў сувязi з пачаткам Першай сусветнай вайны. Актыўны ўдзельнiк Лютаўскай i Кастрычнiцкай рэвалюцый на Заходнiм фронце i ў Беларусi. Прыбалцкае паходжанне давала аб сабе знаць у спакойнай манеры вядзення гутарак, у непаказушнай, але мэтанакiраванай вернасцi абраным прынцыпам. Належаў да кола людзей, звязаных узаемнымi сiмпатыямi, агульнымi палiтычнымi поглядамi. У той час у гэта кола ўваходзiлi: А.Ф. Мяснiкоў, М.В. Фрунзе, В.В. Фамiн, Р.В. Пiкель, К.I. Ландар. У 30-я гады, узначальваючы Iнстытут Чырвонай прафесуры, падрыхтаваў даволi аб’ёмную, i ў гэтым сэнсе адну з першых, кнiгу па гiсторыi ВКП(б) (1935 г.). У 1937 г. арыштаваны i прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабiлiтаваны за адсутнасцю саставу крымiналу. У тым, што 23 лютага 1918 г. стала днём нараджэння Чырвонай Армii, ёсць i пэўная заслуга арганiзацыйнай i выхаваўчай дзейнасцi «Звязды». Аб гэтым, у прыватнасцi, сведчаць пытаннi ваеннай праблематыкi, разгледжаныя на яе старонках са снежня 1917 г. да лютага 1918 г. уключна. Сярод iх вылучаюцца наступныя: арганiзацыя Чырвонай Гвардыi; правядзенне «Дзён Чырвонай Армii»; чытанне дакладаў на тэмы: «Раззбраенне буржуазii i ўзбраенне народа», «Чырвоная Армiя i яе задачы»; прысваенне iмён Мiнскага, Петраградскага, Кранштацкага Саветаў палкам Чырвонай Армii; распаўсюджанне рэвалюцыйнай лiтаратуры на нямецкай мове сярод салдат германскiх воiнскiх падраздзяленняў i iнш. Паўночна-Заходнi i Смаленскi абласныя камiтэты РСДРП(б), разгледзеўшы 26.02.1918 г. на сумесным пасяджэннi iнфармацыю «Аб запiсе членаў партыi ў Чырвоную Армiю», даручылi В.Г. Кнорыну надрукаваць у «Звяздзе» спецыяльны зварот па гэтаму пытанню. У гiсторыi «Звязды» асобае месца належыць яе пераезду i 10-месячнае знаходжанне ў старажытным Смаленску. За плячыма заставалiся 100 дзён савецкай улады, падчас якiх у напалову ваеннай Беларусi «бальшавiзм з тэорыi зрабiўся практыкай, са слоў — дзеяй». Няўрымслiвыя супрацоўнiкi «Звязды», жывучы на вялiкiм арганiзацыйным i лiтаратурным уздыме, шчыра верачы ў магчымасць пабудовы сацыялiзму «ў адной асобна ўзятай краiне», пакiнулi даволi глыбокi след у арганiзацыi i правядзеннi выбараў ва Устаноўчы ўсерасiйскi сход, стварэнне абласных партыйных i дзяржаўных органаў улады, заключэнне перамiр’я на Заходнiм фронце, урэгуляваннi канфлiкту з польскiм корпусам Доўбар-Муснiцкага. 30 студзеня 1918 г. «Звязда» паведамiла аб зрыве мiрных перамоў у Брэсце. Наступленне немцаў у накiрунку Мiнска пачалося 18 лютага 1918 г. артылерыйскай падрыхтоўкай, якая насiла не агрэсiўны, а дэманстратыўна вялы характар. Аб тых днях А.Ф. Мяснiкоў ва ўспамiнах за снежань 1922 г. кажа: «Асабiсты склад воiнскiх падраздзяленняў да моманту нямецкага наступлення быў амаль разгромлены. Заставалiся толькi тысяч 50—60. Цяжкая артылерыя была вывезена за Волгу. Лёгкая артылерыя была таксама вывезена ва ўнутр краiны. Немцам засталося нямнога ваеннай здабычы ў параўнаннi з тым, што яны маглi атрымаць, калi б не былi прыняты намi меры па захаванню ваенных рэчаў. Iм нiчога не дасталося б, калi б транспарт быў у лепшым стане, калi б грузiць можна было штодзённа па тысячу вагонаў, а не па 150—200, як прыходзiлася». 19 лютага 1918 г. Мiнск стаў нiчыім. Уладу ў свае рукi ўзялi прадстаўнiкi нацыянальных палiтычных партый Беларусi, утвораных напярэдаднi i ў час першай расiйскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi (1905—1907). Немцы ўвайшлi ў Мiнск 20 лютага 1918 г. Смаленскi перыяд «Звязды» слаба вывучаны да сённяшняга часу. На наш погляд, гэта абумоўлена няпоўным выкарыстаннем даных Смаленскага дзяржаўнага архiва. У Смаленску ў «Звяздзе» з’явiлася першая публiкацыя на беларускай мове. Яе аўтар, класiк беларускай лiтаратуры Максiм Гарэцкi, нейкi час працаваў у газеце. Яго нарыс «Смаленск—Менск—Вiльня», прысвечаны 10-годдзю выдання, надрукаваны ў 1927 г. у днi святкавання юбiлею, паказвае дзейнасць друкаванага органа ў днi яго часовага знаходжання ў Смаленску i Вiльнi ў 1918—1919 гг. Але гэта — толькi момант на творчым i лiтаратурным небасхiле «Звязды». У цэлым жа смаленскi перыяд — час другога крызiсу газеты, але не кадравага, а духоўнага, звязанага са стратай самага галоўнага i важнага — чытацкай аўдыторыi. Адзiн з непасрэдных сведак тых падзей сказаў: «Звязда» ў Смаленску пачала чахнуць». Але супрацоўнiкi газеты выконваць памiнальную песню не спяшалiся. Талент, памножаны на веру ў лепшую надыходзячую будучыню, дапамог зняць фiнансавыя цяжкасцi, адшукаць у кароткi тэрмiн актуальную, у нагу з жыццём, тэматыку, спалучыць яе з адпаведнымi жанрамi сучаснай журналiстыкi. Летам 1918 г. Заходнi абласны i Смаленскi камiтэты РКП(б) абавязалi пярвiчныя партыйныя арганiзацыi браць у кандыдатаў пры прыёме ў партыю квiткi аб падпiсцы на «Звязду» (выключэнне складалi толькi непiсьменныя). З 20 чэрвеня 1918 г. на вiдных i цэнтральных месцах газеты з’явiлiся паведамленнi аб згодзе Ленiна, Троцкага, Свярдлова, Сталiна, Зiноўева супрацоўнiчаць «з партыйнай «Звяздой». Але ў пiсьмовым выглядзе такая згода атрымана толькi ад Троцкага. Ён жа ў 1925 г. прыслаў у «Звязду» некралог з прычыны заўчаснай i трагiчнай смерцi А.Ф. Мяснiкова. Важныя змены адбылiся ў канцы снежня 1918 г.: газета ўпершыню атрымала патрэбную датацыю ў суме 410 975 руб. i званне «орган ЦК КП(б)Б». З гэтымi адмецiнамi яна ўвайшла у новую краiну, iмя якой — Беларуская ССР. Яўген БАРАНОЎСКI, кандыдат гiстарычных навук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любы, хто вывучае гiсторыю «Звязды», не можа не адзначыць змены ў яе становiшчы пасля кастрычнiцкiх падзей. Яна з органа, атакуючага ўладу, ператварыл
|
|