21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Працоўныя буднi — свята для мiнiстра Навумава

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Мiлiцэйскi юбiлей

У Дзень беларускай мiлiцыi кiраўнiк МУС вылецiць у службовую камандзiроўку за мяжу

4 сакавiка айчынныя вартавыя правапарадку адзначаць сваё прафесiйнае свята.

Больш за тое, сёлета споўнiцца роўна 90 гадоў з моманту стварэння ў Мiнску першых атрадаў мiлiцыi, якiя ўзялi пад ахову важнейшыя дзяржаўныя ўстановы, пачалi патруляванне вулiц. З нагоды мiлiцэйскага юбiлею ўчора з журналiстамi сустрэўся мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў.

Кiраўнiк МУС падкрэслiў, што ў савецкiя часы беларускiя мiлiцыянеры атрымлiвалi за сваю службу больш хвалебных водгукаў, чым нараканняў. А па вынiках апошняга сацыялагiчнага апытання насельнiцтва Беларусi 76,5 працэнта рэспандэнтаў станоўча ацанiлi працу работнiкаў органаў унутраных спраў.

Дарэчы, беларуская мiлiцыя — самая старэйшая на постсавецкай прасторы. Хоць само слова «мiлiцыя», якое ў перакладзе з лацiнскай мовы азначае народнае апалчэнне, зараз захавалася не ва ўсiх былых рэспублiках СССР, многiя вярнулiся да больш дакладнай i прынятай ва ўсiм свеце назвы «палiцыя». У Беларусi, лiчыць Уладзiмiр Навумаў, рабiць гэта заўчасна. Паводле яго слоў, гэтае пытанне можна будзе абмяркоўваць гадоў праз трыццаць. «А ўвогуле, для мяне непрынцыпова, якая назва — «мiлiцыя» цi «палiцыя», — заявiў мiнiстр. Кiраўнiк МУС прызнаўся, што як i ўсе мiлiцыянеры не вельмi любiць святочныя днi. «Так ужо ўладкавана мiлiцэйскае жыццё, што святы — гэта дадатковая нагрузка. Я люблю буднi», — адзначыў Уладзiмiр Навумаў i паведамiў, што 4 сакавiка вылецiць у службовую камандзiроўку. Праўда, у якой краiне правядзе мiлiцэйскi юбiлей мiнiстр, пакуль што застаецца таямнiцай. Паводле яго слоў, ён накiруецца туды, «куды Радзiма загадае». Праўда, i святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускай мiлiцыi таксама будуць вельмi насычанымi працай для кiраўнiка МУС. Уладзiмiр Навумаў правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымi калегамi. У прыватнасцi, мiнiстр плануе абмеркаваць са сваiмi замежнымi калегамi каля 20 сумесных мерапрыемстваў, накiраваных на перакрыццё каналаў пастаўкi наркотыкаў i гандлю людзьмi.

I яшчэ. Галоўны беларускi мiлiцыянер супакоiў сваiх падначаленых, схiльных да паўнаты. Ён абверг чуткi, што на службу ў органы ўнутраных спраў будуць адбiраць людзей толькi па пэўных параметрах росту i вагi. «Некаторым мiлiцыянерам падабаецца быць поўнымi, мы не супраць,» — заявiў мiнiстр. А вартавым правапарадку, якiя пажадаюць пахудзець, «ведамасная медыцына» акажа дапамогу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень беларускай мiлiцыi кiраўнiк МУС вылецiць у службовую камандзiроўку за мяжу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика