21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Я не проста даю веды — я гарантую ваша паступленне»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ПЫРКОВА

Не за гарамi гарачая пара ўступнай кампанii 2007, папярэднiчаць якой будзе не менш нервовы для абiтурыентаў перыяд здачы тэстаў. Адны старшакласнiкi рыхтуюцца да яго самастойна, сам-насам з рознымi падручнiкамi i дапаможнiкамi, другiя звяртаюцца па прафесiйную дапамогу рэпетытараў. Аднак цi здольныя заняткi з рэпетытарам прынесцi жаданы вынiк? Людмiла Сцяпанаўна ШАБАШОВА — прафесiйны рэпетытар па матэматыцы ў вынiках сваёй працы ўпэўнена на ўсе сто працэнтаў, доказам гэтаму служаць тысячы яе вучняў, якiя сталi студэнтамi самых прэстыжных ВНУ не толькi нашай краiны.

— Людмiла Сцяпанаўна, вы сапраўды дапамагаеце абiтурыентам падрыхтавацца да здачы тэстаў па матэматыцы на высокiя балы?

— Так, але я не дапамагаю, а сапраўды рыхтую сваiх вучняў да здачы экзаменацыйных тэстаў па матэматыцы на максiмальную колькасць балаў. Прычым толькi матэматыкай мае заняткi не абмяжоўваюцца: праводзiцца каласальная выхавальнiцкая праца па развiццю пачуцця ўпэўненасцi ў сабе, лiдарскiх якасцяў асобы. Мае дзецi не баяцца тэстаў, больш таго, яны пачынаюць ўпэўнена iсцi па жыццi.

— У чым вы самi бачыце галоўную прычыну таго, што ваш метад выкладання прадмета насамрэч працуе?

— Пачну з таго, што я не проста рэпетытар, я — рэпетытар-прафесiянал: гэтай справе я прысвяцiла амаль што ўсё сваё жыццё, i па сённяшнi дзень гэтай справе я аддаюся поўнасцю. Напрыклад, калi рэпетытарствам займаецца выкладчык унiверсiтэта, то на рабоце ён выкладае вышэйшую матэматыку, а рэпетуе элементарную. Я ж выкладаю сваiм навучэнцам асновы элементарнай матэматыкi, непасрэдна тое, што спатрэбiцца iм на тэсце. Мне не прыходзiцца раздвойвацца, займаючыся на рабоце адной справай, а падчас заняткаў — iншай. Я ў выйгрышным становiшчы, бо мне не трэба разрывацца памiж асноўнай работай i рэпетытарствам. Кожны ўрок, якi мною падрыхтаваны, не спантанны: вось я прыйшла i што ведала па гэтай тэме, тое i расказала. На кожны мой урок, якi я прапаную сваiм вучням, пайшлi гады. I калi я толькi пачынала займацца рэпетытарствам, то толькi да аднаго занятку я рыхтавалася месяц. Сёння я яго вяду, а месяц рыхтую. Менавiта таму лiчу сябе сапраўдным прафесiяналам, якi поўнасцю адданы сваёй працы.

— А хто вы па адукацыi?

— Па адукацыi я педагог.Скончыла механiка-матэматычны факультэт БДУ па спецыяльнасцi выкладчык матэматыкi. Некаторы час працавала ў школе, потым дэканам падрыхтоўчага аддзялення аднаго камерцыйнага iнстытута. I вось ужо пятнаццаць гадоў займаюся рэпетытарствам. I шчыра прызнаюся, што хачу быць прыкладам для настаўнiкаў, якiя па тых цi iншых абставiнах засталiся беспрацоўнымi, каб яны не баялiся iндывiдуальнага прадпрымальнiцтва. Некаторыя баяцца працаваць рэпетытарамi, аднак я гэтага не разумею, гэта ж такая ж самая прафесiя, як i ўсе iншыя, такая ж легальная. Рэпетытары нiчому дрэннаму не вучаць, наадварот, мы робiм дабро, дзелячыся з дзецьмi самiм дарагiм чалавечым рэсурсам — ведамi.

— Якую б вы назву далi той прафесii, якой вы сёння займаецеся?

— Скажу шчыра, што слова рэпетытар мне вельмi не падабаецца. Я сказала б па iншаму — прыватны настаўнiк. Ёсць настаўнiкi, якiя працуюць у дзяржаўных навучальных установах, а ёсць — якiя ў камерцыйных. Тое ж самае, як ёсць дзяржаўныя прадпрыемствы i прыватныя, прадаўцы працуюць ў дзяржаўных магазiнах i прыватных. Я не проста даю веды, перада мной стаiць задача i мэта намнога вышэйшая за дзесяць балаў на тэсцiраваннi. Мая задача — развiць сiстэму мыслення, прычым нестандартную i незалежную. Мяне сёння здзiўляе сiтуацыя, калi адкрываеш рэкламнае выданне, а там колькi заўгодна аб’яў аб паслугах устаноўкi вокнаў, шафаў, дзвярэй, а рэкламны модуль рэпетытарскiх паслуг толькi мой. Гэта нягледзячы на тое, што насамрэч рэпетытараў сёння шмат. Атрымлiваецца так, што ў мяне няма канкурэнцыi. Гэта вельмi дрэнна. Са мной згодзiцца кожны, што галоўная задача рэпетытараў, — гэта не атрыманне прыбытку на тым, што кепска растлумачыў школьны настаўнiк, гэта — дапамога вучню засвоiць той матэрыял, на якi не хапiла часу ў настаўнiка ў школе.

— Хто вашы вучнi?

— У асноўным тыя, хто хоча паступiць у ВНУ, аднак ёсць i вялiкая колькасць тых, хто з маёй дапамогай хочуць проста нармальна скончыць звычайную сярэднюю школу. Як бы гэта дзiўна нi гучала, але шмат школьнiкаў не ведаюць добра нават звычайную i самую элементарную таблiцу множання. Да мяне прыходзяць розныя дзецi: i тыя хто збiраецца ў прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, i тыя, хто збiраецца ў БДУ i МДУ. Галоўны ўпор я раблю на тых, якiя хочуць паступiць у прэстыжную ВНУ i здаць тэст па матэматыцы на высокi бал, а не проста здаць на пяць-шэсць — абы здаць.

— Перад пачаткам заняткаў вы праводзiце з вучнем якую-небудзь гутарку?

— Нiякай гутаркi. Многiя рэпетытары перад пачаткам заняткаў праводзяць тэсцiраванне. Я гэтым не займаюся. Мяне ўвогуле не цiкавiць тое, што ў вучня ў школе: восем, дзевяць цi тры балы. Мяне цiкавiць выключна толькi тое, каб у таго, хто да мяне прыйшоў, было жаданне працаваць.

— Як пабудаваны вашы заняткi?

— Я займаюся iнтэнсiфiкацыяй навучання, гэта значыць, за кароткi прамежак часу я даю велiзарны аб’ём iнфармацыi. На першых занятках гэта прыводзiць усiх у шок, бо чамусьцi прынята на ўроку ў школе растлумачваць рашэнне адной-дзвюх задач. Дзецi да гэтых аб’ёмаў прывыклi. Аднак да маiх тэмпаў дзецi таксама хутка прывыкаюць, бо добра ўсведамляюць, што жывуць у грамадстве, дзе пастаянна трэба рухацца наперад. Я тлумачу сваiм вучням, што прагрэсiруюць толькi тыя людзi, якiя ў сваiм жыццi нешта мяняюць, прычым мяняюць да лепшага. Калi чалавек нiчога не мяняе, а проста радуецца таму, што ў яго ёсць, — ён ужо дэградуе. Галоўнае для чалавека — iсцi наперад. Таму мой тэмп працы вучнi ўспрымаюць, а тыя хто не ўспрымае, той проста пакiдае заняткi.

— Што, на ваш погляд, неабходна змянiць у сённяшняй сiстэме адукацыi?

— Я заўсёды адстойвала тую думку, што беларуская адукацыя адна з самых лепшых адукацый у свеце, аднак i ў ёй ёсць свае недахопы. Нават калi паглядзець на дарогi, то раней ездзiлi на конях, потым з’явiлiся аўтамабiлi «Жыгулi», «Масквiч», а сёння на дарогах шмат сучасных «наварочаных» аўтамабiляў. А калi паглядзець на нашу сучасную сiстэму адукацыi, то тыя метады, з дапамогай якiх выкладалi пяцьдзесят, трыццаць гадоў таму, так у многiм i выкарыстоўваюцца ў сённяшняй сiстэме. Гэта галоўны недахоп. Адукацыя павiнна iсцi ў нагу з часам. А тое, што мне вельмi падабаецца — гэта iснаванне профiльных класаў, розных каледжаў i лiцэяў.

— Якую б вы далi прафесiйную параду тым, у каго няма магчымасцi займацца дадаткова з рэпетытарам?

— Сапраўды, вельмi шмат дзяцей, якiя не маюць магчымасцi займацца з рэпетытарамi. Аднак гэта не страшна. Сёння iснуе вялiкая колькасць самых розных падручнiкаў i дапаможнiкаў, у нашай краiне бясплатныя бiблiятэкi. Больш таго, у кожнага вучня ёсць школьны настаўнiк, якi абавязаны дапамагчы яму засвоiць хоць бы школьную праграму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не за гарамi гарачая пара ўступнай кампанii 2007, папярэднiчаць якой будзе не менш нервовы для абiтурыентаў перыяд здачы тэстаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика