21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Размаўляць прымусiлi вучоба i нармальнае жыццё

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Упершыню ў Беларусi iнвалiды дзяцiнства па слыху атрымалi адукацыю тэхнiкаў-архiтэктараў

Сёння ў Магiлёўскiм архiтэктурна-будаўнiчым каледжы адбудзецца выпуск эксперыментальнай групы. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасцi выкладчыкаў i бацькоў 13 маладых людзей, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi дзяцiнства па слыху, атрымаюць паўнавартасныя дыпломы тэхнiкаў-архiтэктараў.

Iдэя стварыць спецыяльныя групы для навучэнцаў-iнвалiдаў належыць кiраўнiцтву Беларуска-Расiйскага ўнiверсiтэта, у склад якога ўваходзiць каледж. Iнвалiды дзяцiнства па слыху звычайна не навучаюцца iнтэлектуальным прафесiям: яны выхоўваюцца ў спецыялiзаваных установах, i намаганнi педагогаў засяроджваюцца на тых навыках, якiя дадуць магчымасць маладым людзям, якiя зусiм не чуюць альбо чуюць слаба, адаптавацца ў грамадстве. А ў Магiлёўскiм будаўнiчым каледжы вырашылi рызыкнуць.

Набор аб’явiлi ва ўсiх спецiнтэрнатах краiны, правялi экзамен па малюнку i выбралi з усiх ахвотнiкаў невялiкую групу. У ёй аказалiся навучэнцы з Мiнска, Кобрына, Мазыра, Бабруйска, Гродзенскай i Вiцебскай абласцей.

— Канешне, напачатку ўсiм было складана, бо пачынаць навучанне дзяцей давялося з «азоў», — тлумачыць загадчыца аддзялення «Архiтэктура» каледжа Вольга Кожыч. — У гэтых маладых людзей не было за плячыма мастацкiх школ i рэпетытараў, затое былi праблемы са слоўнiкавым запасам, з прасторавым i асацыятыўным мысленнем, з разуменнем складаных тэрмiнаў. Аднак справiлiся. Нам дазволiлi не нашмат павялiчыць тэрмiн навучання: 4,5 года замест 4. Аднак усе iнвалiды прайшлi такую ж праграму, як i здаровыя навучэнцы. Узроўнем адукацыi ад iншых яны нi ў якiм разе не адрознiваюцца i працаваць могуць паспяхова.

Для навучання глухiх у каледжы працавалi сурдаперакладчыкi. Аднак амаль усе ўдзельнiкi групы за праведзеныя ў каледжы гады... навучылiся размаўляць! З цяжкасцямi, але навучылiся. Як гавораць выкладчыкi, iм проста давялося вылезцi з шалупiны i зносiцца з iншымi людзьмi.

— Ведаеце, спачатку яны былi закамплексаванымi i нават, прабачце, здзiчэлымi — ну сапраўды як з краiны глухiх, трымалiся ў баку ад равеснiкаў, — тлумачыць Вольга Кожыч. — А цяпер я назiраю, як яны ходзяць па калiдорах, паводзяць сябе свабодна, зносяцца з iншымi, радасна вiтаюцца i размаўляюць... Хоць нельга адмаўляць i тое, што ў гэтых маладых людзей больш складаны ўнутраны свет i свае жыццёвыя прынцыпы.

Навучальны працэс, жыццё ў студэнцкiм iнтэрнаце, наведванне бiблiятэкi, неабходнасць вырашаць свае бытавыя праблемы — усё гэта зрабiла з глухiх маладых навучэнцаў самастойных людзей, якiя адаптавалiся — ва ўсякiм разе, у асяроддзi каледжа. Выкладчыкi навучылi iх карыстацца лiтаратурай i працаваць на камп’ютары.

Аднак нягледзячы на ўсе навыкi, тэхнiкаў-архiтэктараў, якiя маюць праблемы са слыхам, на працу бяруць неахвотна. З 13 выпускнiкоў сёння ўладкавалiся на пастаянную працу толькi шасцёра.

Хоць у каледжы спадзяюцца, што ўсё ж пытанне з працаўладкаваннем iнвалiдаў вырашыцца. Напiсалi ў цэнтры занятасцi па месцы жыхарства выпускнiкоў i ў сувязi з праграмай рэабiлiтацыi iнвалiдаў прасiлi садзейнiчання. Праўда, i без праблем не абышлося. У адным з цэнтраў для тэхнiка-архiтэктара знайшлi месца, ужо ўзрадавалiся ўдачы, але маладому спецыялiсту ў той установе катэгарычна адмовiлi — кiраўнiк не захацеў прыняць на працу глухога чалавека. Маўляў, як мы будзем разумець адзiн аднаго?

Але ёсць i iншыя прыклады. Адна з лепшых у групе Марына Заблоцкая праходзiла пераддыпломную практыку ў адной з арганiзацый Бабруйска, i там так спадабалася яе праца, што кiраўнiк сам тэлефанаваў у каледж i прасiў размеркаваць здольную дзяўчыну толькi ў Бабруйск!

I яны сапраўды ўсё разумеюць: глядзяць у вочы i чытаюць па вуснах. А размаўляць iх прымусiла жыццё. Дарэчы, на абароне дыпломных работ, якая адбылася некалькi дзён таму, кожны ўдзельнiк эксперыментальнай групы, нягледзячы на прысутнасць сурдаперакладчыкаў, прамаўляў услых свой даклад. З цяжкасцямi, з перапынкамi, з дапамогай вады — але iмкнулiся гаварыць i рабiлi гэта. I сёння да выпускной вечарыны нават канцэрт падрыхтавалi: яны будуць спяваць па сваёй уласнай методзе — пад фанаграму i з сурдаперакладам.

Атрыманню адукацыi сёння радуюцца i маладыя людзi, i iх бацькi, якiя, падаецца, усё яшчэ да канца не могуць паверыць у шчаслiвы шанц сваiх дзяцей. Нават тыя выпускнiкi, якiя яшчэ не знайшлi сталае месца працы, спадзяюцца, што ўсё ўрэшце вырашыцца.

— У любым выпадку гэта не замкнёная прастора, а сапраўднае нармальнае жыццё! — сказаў адзiн з выпускнiкоў. — Разумею, што мне пашанцавала i я нiбыта стаю на прыступку вышэй за сваiх равеснiкаў. Усё ж такi тэхнiк-архiтэктар — хоць i сярэдняя спецыяльная адукацыя, але прафесiя iнтэлектуальная. Гэта не ля станка стаяць. Хочацца дасягнуць у жыццi добрага!

Выпускнiкам спецыяльнай групы Магiлёўскага архiтэктурна-будаўнiчага каледжа сёння па 22—23 гады. Яны ўжо дарослыя i, агульнымi намаганнямi, самастойныя людзi. Выкладчыкi жадаюць iм знайсцi сваю дарогу ў жыццi. А ў каледжы цяпер навучаюцца яшчэ дзве падобныя групы: у наступным годзе будзе новы выпуск маладых людзей, якiя нягледзячы на iнвалiднасць з дзяцiнства па слыху, атрымаюць добрую адукацыю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў Беларусi iнвалiды дзяцiнства па слыху атрымалi адукацыю тэхнiкаў-архiтэктараў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика