21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Радзькоў: «Адукацыя павiнна апераджаць патрэбы часу»

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У сучасным свеце iнфармацыя, веды, iнтэлект, навука, i, галоўнае, магчымасць валодаць i кiраваць гэтымi нематэрыяльнымi каштоўнасцямi, становяцца адным з вядучых фактараў канкурэнтаздольнасцi краiны на мiжнароднай арэне, — такую думку выказаў, выступаючы перад рэктарскiм корпусам на рэспублiканскiм семiнары-нарадзе, дзе абмяркоўвалiся праблемы iнавацыйнай адукацыi, мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў.

— Мы знаходзiмся з вамi на дзiўным этапе развiцця цывiлiзацыi, калi падрастаючае пакаленне ў многiх пытаннях больш дасведчанае за сваiх бацькоў. Такога вопыту ў развiццi чалавецтва яшчэ не было, — патлумачыў сваю думку Аляксандр Радзькоў. — Аб’ёмы iнфармацыi павялiчваюцца проста фантастычнымi тэмпамi — нi адзiн падручнiк за iмi не паспявае. I становiцца абсалютна вiдавочна, што вывучыць чалавека адзiн раз i на ўсё жыццё проста немагчыма, i нават дыплом аб заканчэннi ВНУ зусiм не з’яўляецца гарантам канкурэнтаздольнасцi яго ўладальнiка на рынку працы. Адукацыя павiнна праходзiць праз усё жыццё чалавека — быць бесперапыннай.

Савецкая школа ўяўляла сабой некалi адну з мацнейшых адукацыйных мадэляў у свеце, аднак нiшто не можа стаяць на месцы. Сёння мы павiнны вызначыцца з тым, чаму i як вучыць моладзь у ХХI стагоддзi? Развiццё многiх маладых краiн Еўропы i цiхаакiянскага рэгiёна пераканаўча даказваюць, што новыя тэхналогii ў спалучэннi з рэформамi i iнвестыцыямi ў адукацыю даюць краiнам, эканомiка якiх развiваецца, магчымасць радыкальнага эканамiчнага паскарэння.

У 2008 годзе павiнен адбыцца пераход старшай ступенi 12-гадовай школы на профiльнае навучанне. Але пытанне, з якiм багажом ведаў павiнен выходзiць з 12-гадовай школы выпускнiк, па-ранейшаму застаецца адкрытым. Няма пакуль адказу i на пытанне, наколькi неабходная выпускнiкам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў праграма агульнаадукацыйнай школы? Магчыма, iм дастаткова будзе толькi прафесiйных навыкаў i ведаў? Але i да рабочых кадраў патрабаваннi таксама пастаянна растуць, бо сучасная тэхнiка i вытворчасць iмклiва развiваюцца...

Мiнiстр адукацыi прызнаўся, што абнаўленне зместу адукацыi аказалася надзвычай складанай праблемай. Пакуль малады чалавек навучаецца, тэхналогii iдуць далёка наперад, i калi выпускнiк прыходзiць на вытворчасць, высвятляецца, што ён непрыдатны нават для таго, каб гэту тэхналогiю эксплуатаваць, не кажучы ўжо пра тое, каб яе ўдасканальваць цi ствараць новую. Выпускнiк,які навучаўся традыцыйна, з’яўляецца носьбiтам адносна састарэлых ведаў i рызыкуе застацца незапатрабаваным на рынку працы. Сёння пад сумненне ставiцца неабходнасць захавання фундаментальнасцi адукацыi, характэрнай для савецкай школы. Аднак, на думку Аляксандра Радзькова, ад фундаментальнасцi ўсё ж такi нельга адмаўляцца, бо ў процiлеглым выпадку нас падсцерагае новая небяспека — калi зменiцца тэхналогiя, што далей будзе рабiць «вузкi» спецыялiст?

— Мы не адмаўляемся ад пераймання чужога вопыту i не застаёмся ўбаку ад iнтэрнацыяналiзацыi нацыянальнай сiстэмы адукацыi, але ў першую чаргу будзем арыентавацца на свой багаты вопыт i на патрэбы ўласнай краiны, — падкрэслiў мiнiстр. — Наша стратэгiя заключаецца ў спалучэннi традыцый, характэрных для савецкай адукацыйнай практыкi, i iнавацыйнай дзейнасцi па мадэрнiзацыi структуры адукацыi на ўсiх яе ўзроўнях.

Асобна мiнiстр закрануў у сваiм выступленнi праблему засваення навучэнцамi еўрапейскiх моў, многiя з якiх з’яўляюцца мовамi агульнасусветнай навуковай супольнасцi. Толькi свабоднае валоданне замежнай мовай можа пашырыць доступ беларусаў да еўрапейскiх праграм акадэмiчнага i навуковага супрацоўнiцтва, што, у сваю чаргу, паўплывае на якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў новай фармацыi. «Высокаквалiфiкаваны спецыялiст новай фармацыi — гэта спецыялiст, якi ведае адну цi некалькi замежных моў, валодае шырокiмi фундаментальнымi ведамi i навыкамi работы ў камандзе, iнiцыятыўны, здольны лёгка адаптавацца да зменлiвых патрэб рынку працы i сучасных тэхналогiй», — падзялiўся сваiм бачаннем мiнiстр.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сучасным свеце iнфармацыя, веды, iнтэлект, навука, i, галоўнае, магчымасць валодаць i кiраваць гэтымi нематэрыяльнымi каштоўнасцямi, становяцца адны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика