21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гульнi розуму

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена БАРЫСЕВIЧ

З некаторымi школьнiкамi лепш нiколi не спрачацца. Iнакш вы можаце выставiць сябе не ў самым прыемным свеце. Не таму што гэтыя хлопцы i дзяўчаты ўпартыя, а проста вельмi разумныя! I днямi яны даказалi гэта ў чарговы раз — на ХIV чэмпiянаце Рэспублiкi Беларусь па iнтэлектуальных гульнях сярод дзяцей школьнага ўзросту.

Праходзiлi iнтэлектуальныя спаборнiцтвы ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi з 23 да 25 лютага. За гэты час беларускiя iнтэлектуалы змагалiся за права быць лепшым у «Сваёй гульнi», «Што? Дзе? Калi?» i «Брэйн-рынгу». Права дэманстраваць свае веды на рэспублiканскiм узроўнi атрымалi 42 каманды. Сярод iх 18 каманд прадстаўлялi Мiнск, па 2 зборныя абаранялi гонар Магiлёва i Брэста. Яшчэ па 5 каманд прыехалi з Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Вiцебскай абласцей.

Але рэспублiканскiм спаборнiцтвам папярэднiчалi тэрытарыяльныя чэмпiянаты, якiя былi праведзены на працягу навучальнага года ва ўсiх рэгiёнах нашай краiны i ў абласных цэнтрах. Па вынiках гэтых спаборнiцтваў лепшыя дзiцячыя каманды сустрэлiся 21 студзеня гэтага года на сiнхронным чэмпiянаце. Удзел у iм узялi 250 каманд, а гэта каля 1500 беларускiх разумнiкаў. I вось 42 каманды школьнiкаў-iнтэлектуалаў сустрэлiся на рэспублiканскiм чэмпiянаце, каб выявiць тройку лiдараў.

У «Сваёй гульнi» лепшымi сталi прадстаўнiкi каманды лiцэя БДУ «Трэменцін». За iмi iдуць хлопцы i дзяўчаты са «Злых вавёрак». Трэцяй стала вiцебская каманда «Міленіум». Гульня «Што? Дзе? Калi?» яшчэ раз пацвердзiла трывалыя пазiцыi «Трэменціна», якая i тут стала лепшай, i «Злых вавёрак», якiя зноў сталi другiмi. Трэцяе ж месца заняла вiцебская каманда «Брыгада». Дарэчы, i ў «Злых вавёрак», i ў «Брыгады» адзiн i той жа трэнер!

Крыху змянiў расстаноўку сiл «Брэйн-рынг». На iм перамогу атрымала каманда «Міленіум». За ёю — землякi з «Брыгады». Замкнулi тройку лiдараў прадстаўнiкi каманды «3,14».

Такiм чынам, лепшымi школьнiкамi-iнтэлектуаламi нашай краiны сталi прадстаўнiкi каманд «Трэменцін», «Злыя вавёркі» i «Міленіум». I калi не будзе iстотных праблем з узростам нашых «разумнiкаў», то ўсе гэтыя тры каманды паедуць чэмпiянат Еўропы, якi пройдзе 12—14 мая ў Гомелi.

«Мiнулы Кубак Еўропы па «Што? Дзе? Калi?» яшчэ раз пацвердзiў: зараз узровень дзiцячых каманд, прычым як беларускiх, так i расійскіх, украiнскiх, аднолькавы. I гэты ўзровень вельмi высокi. У дарослым «Што? Дзе? Калi?» пераважную большасць складаюць расiйскiя каманды. Калi паглядзець вынiкi маладзёжнага Кубка свету, то «вярхушку» тут складаюць беларускiя, украiнскiя i расiйскiя каманды», — разважае Канстанцiн Алдохiн, старшыня журы беларускага чэмпiянату, кiраўнiк Вялiкалужскага клуба «Што? Дзе? Калi?», а таксама член праўлення мiжнароднай асацыяцыi «Што? Дзе? Калi?». — Да таго ж, не варта забывацца i на тое, што гуляць беларусы будуць дома.

«Сённяшнiя лiдары пачыналi даўно. Яны ўжо далёка не навiчкi ў iнтэлектуальных гульнях. Але традыцыйна чэмпiёнам Беларусi становiцца лiцэй БДУ. Чаму? Пагадзiцеся, там i iншыя праграмы навучання, i выдатна арганiзаваная работа з адоранымi вучнямi. Ды i ў самiх лiцэiстаў ёсць настрой на вучобу — гэта таксама важна!» — лiчыць Наталля Шышова, старшыня дзiцячай камiсii Беларускай лiгi iнтэлектуальных каманд. Дарэчы, менавiта Беларуская лiга iнтэлектуальных каманд сумесна з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi стала арганiзатарам рэспублiканскага чэмпiянату.

«Насамрэч патрэбна быць крыху фанатам сваёй справы. У меру, канешне ж, — прызнаюцца шчаслiвыя пераможцы з лiцэя БДУ. — Трэба шмат чытаць, iмкнуцца многа даведацца. Калi ёсць магчымасць, трэба часта наведваць трэнiроўкi. Разумееце, нельга вучыцца па звычайнаму «шкалярскаму» плану, неабходна пастаянна займацца фармiраваннем свайго мозга». На маё пытанне, за якi час проста разумны школьнiк становiцца сапраўдным iнтэлектуалам, хлопцы прызналiся, што ўсё iндывiдуальна. Адзiн за паўгода гульнi i трэнiровак становiцца майстрам, а для кагосьцi патрэбна i два гады.

...Час праляцiць незаўважна. I вельмi хутка беларускiя школьнiкi зноў будуць даказваць сваё майстэрства. Таму што для iх гэта — ужо неад’емная частка жыцця. Застаецца толькi шчыра пажадаць беларускiм удзельнiкам перамогi. У iх для гэтага ёсць абсалютна ўсё.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З некаторымi школьнiкамi лепш нiколi не спрачацца. Iнакш вы можаце выставiць сябе не ў самым прыемным свеце. Не таму што гэтыя хлопцы i дзяўчаты ўпарт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика