21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час вяртаць дзяцей

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку лютага 2007 год быў аб’яўлены Годам дзiцяцi

Аднак работа па ахове дзяцiнства распачата ў рэспублiцы не сёння, i зроблена ў нас нямала, каб маленькiя грамадзяне раслi здаровымi i гарманiчнымi асобамi. Нягледзячы на гэта, застаюцца праблемы, якiя вырашыць пакуль не ўдаецца. З лiку найбольш вострых — сацыяльнае сiроцтва i «цяжкiя дзецi». У аддзела па справах моладзi iдэалагiчнага ўпраўлення Мiнскага аблвыканкама ёсць не толькi ўласны погляд на тое, як трэба да гэтых праблем падыходзiць, але i ўнiкальны трохгадовы вопыт сумеснай з педагогамi i бацькамi работы па выратаванню дзiцячых душ. Цiкава, што iдэйным натхняльнiкам такой работы стала ўрач-псiхатэрапеўт, якая 6 гадоў адпрацавала ў дзiцячым аддзяленнi псiхiятрычнай бальнiцы, аўтар кнiгi «Дзiцячая праўда» Надзея Драбышэўская. Сёння яна — вядучы спецыялiст названага аддзела аблвыканкама i член абласнога савета па каардынацыi работы бацькоў i настаўнiкаў па аднаўленню маральнага выхавання. Наша размова з ёй — аб дзецях i аб прычынах, з-за якiх мы iх губляем.

— Надзея Афанасьеўна, вы шэсць гадоў працавалi ў дзiцячым аддзяленнi псiхiятрычнай клiнiкi. Там вы мелi справу з дзецьмi, дыягназ якiх быў, кажучы па прастамоўнаму: «цяжкiя». Гэта тыя самыя некiруемыя дзецi, з якiмi дарослыя справiцца ўжо не могуць. Патэнцыяльныя злачынцы i асацыяльныя асобы, якiя ў 10—14 гадоў даводзяць бацькоў альбо дзяржаўных апекуноў да адчаю. Вынiкам вашай работы стала кнiга, у якой вы ўпэўнiваеце, што гэтыя дзецi — ахвяры, што хворыя не яны, а грамадства, i прычына хваробы — у адсутнасцi маральнага выхавання ў сям’i. Цяпер вы працуеце ў аблвыканкаме, сустракаецеся з педагогамi i бацькамi. Як вы выкарыстоўваеце свой урачэбны вопыт?

— Я пачынаю з таго, што кажу настаўнiкам: нам раздражненне не па кiшэнi. Я разумею, што iм надзвычай цяжка, што ў iх шмат праблем iншых, розных, тым не менш, кажу: вы — прафесiяналы, значыць павiнны працаваць так, каб не раздражняцца, якiм бы вучань нi быў, колькi б ён клопатаў нi даставiў. Бо iнакш мы не дапаможам нi бацькам, нi вучню. Наша раздражненне выклiкае агрэсiю ў дзiцяцi. Калi намi кiруе гнеў, мы, замест станоўчага вынiку, атрымлiваем адмоўны.

— Гэта ж i бацькоў датычыцца...

— А як жа! Дзецi скардзяцца на дэфiцыт зносiнаў з бацькамi. Але зносiны — гэта не проста дзяжурныя фразы: «як справа — усё нармальна» альбо нейкiя плёткi з удзелам дзяцей. Гэта павiнны быць зносiны, здольныя скласцi канкурэнцыю субкультуры гвалту, якая сёння, па сутнасцi, i выконвае функцыi выхавання маладога пакалення. Калi мае дзецi непазбежна выходзяць на вулiцу, то я павiнна прагаварыць з iмi ўсе сiтуацыi, з якiмi яны могуць сутыкнуцца, i сфармiраваць у iх iмунiтэт супраць амаральнага. Я павiнна сказаць, што нават у адказ на брыдкаслоўе нельга брыдкасловiць, што крыўдзiцца — ненармальна...

— Але ж бацькi могуць вам запярэчыць: як тады навучыць дзяцей абараняцца? Свет зараз настолькi агрэсiўны, што, здаецца, калi не навучыць дзяцей пастаяць за сябе, то яны могуць апынуцца ў небяспецы.

— Вы закранулi складаную тэму... Справа ў тым, што небяспека часцей пагражае небяспечным. Падобнае прыцягвае падобнае. Калi ўнутры нас няма раўнавагi, з намi часцей атрымлiваюцца непрыемнасцi. Мы самi i нашы дзецi павiнны ведаць, у якiм стане нам трэба знаходзiцца, каб небяспека да нас не прыцягвалася.

Для гэтага можа быць недастаткова толькi сямейных зносiнаў, тут патрэбны зносiны з духоўна вопытным чалавекам. Раней па гэта людзi iшлi ў храмы. Пастаяць за сябе можна не толькi з дапамогай кулакоў альбо брыдкiх слоў, можна i з дапамогай iншых слоў, i з дапамогай маўчання. Гэта не значыць, што трэба выхоўваць хлопчыка, якi будзе маўклiва назiраць, як крыўдзяць слабага. Для абмеркавання падобных сiтуацый мы запрашаем на сустрэчы з бацькамi, настаўнiкамi i дзецьмi святароў.

Сутнасць праграмы па духоўна-маральнаму адраджэнню сям’i, якую мы праводзiм па Мiнскай вобласцi — у пошуку сродкаў абароны дзяцей ад вiруса агрэсii, якi можа авалодаць маленькiм чалавечкам знутры. Вы кажаце пра ўяўных крыўдзiцеляў дзiцяцi, iмкняцеся навучыць малога прыёмам дзю-до i не заўважаеце, як яно ўбiрае ў сябе зло з кiнаафiш, з тэлеэкранаў, з камп’ютарных манiтораў, з вулiчных размоў, з сямейных лаянак, з высвятленняў адносiнаў памiж бацькамi, са сваяцкiх альбо суседскiх разборак... У вынiку вырастае адзiнокi, няшчасны, узлаваны чалавек, якi можа i навучаны таму, што з дапамогай сiлы можна нечага дабiцца, але як жыць, як любiць, кахаць, клапацiцца аб блiзкiх — не ведае.

Выхаванне псiхiчна здаровых дзяцей без навучання iх Евангельскiм запаведзям немагчымае. Як немагчыма навучыць запаведзям, калi не прытрымлiваешся iх сам. Вось чаму я кажу, што хоць сёння рэлiгiя i аддзеленая ад дзяржавы, але дзверы храмаў адчынены i дарогу да iх усе ведаюць. Я ўпэўнена, што толькi хрысцiянства валодае сродкамi рэанiмацыi сям’i.

— Значыць, з дзецьмi важна размаўляць...

— Так, але размова з дзецьмi — справа вельмi няпростая. Гэта вялiкая i карпатлiвая душэўная праца. Штодзённая. Мала аднойчы сказаць дзiцяцi аб сэнсе i мэце жыцця. Трэба навучыць яго перажываць складанасцi, працаваць, быць адказным. Дзецi ўнушальныя. Iм трэба ўнушаць добрыя ўчынкi, добрыя думкi, маральныя правiлы. Калi нам няма справы да дзяцей, то яны трапляюць пад псiхiчнае ўдзеянне таго, што навокал, усяго гэтага масмедыйна-рэкламнага смецця. Мы павiнны з самага маленькага ўзросту закладаць у дзяцей духоўныя сiлы, якiя пазней дазволяць iм здзяйсняць добрыя ўчынкi. А мы замiлоўваемся, калi малое, якое ледзь навучылася размаўляць, зусiм недарэчы выдае пошлы рэкламны слоган, а пазней здзiўляемся, адкуль яно навучылася дрэнным учынкам.

Мы сёння кажам аб неабходнасцi стварэння асаблiвага ведамства, якое вырашала б толькi праблемы сям’i. Але такое ведамства будзе працаваць толькi ў тым выпадку, калi яно паставiць сваёй задачай вяртанне ў сям’ю духоўна-маральных законаў. Бо сённяшняя праблема дэградацыi сям’i звязана са стратай духоўна-маральнага выхавання. Раней функцыi такога цэнтра альбо мiнiстэрства выконвала Царква. Таму, на маю думку, вельмi важна скарыстацца вопытам, якi яна назапасiла на працягу тысячагоддзяў. Пагадненне памiж Беларускай праваслаўнай царквой i дзяржавай дазваляе гэта зрабiць. Цалкам неабходным лiчу, напрыклад, удзел у падрыхтоўцы кадраў для такога ведамства Духоўнай акадэмii. Iнакш проста ёсць небяспека стварэння чарговай структуры, якiх сёння i без таго дастаткова, але эфект ад якiх мiзэрны.

Мяне трывожыць тое, што зараз пад абаронай дзяцiнства чамусьцi многiя разумеюць галоўным чынам задачу iнфармавання дзяцей аб iх правах. Але без навучання маральным законам, iншымi словамi — абавязкам, веды аб правах не прынясуць дзецям карысцi.

— Надзея Афанасьеўна, ваша кнiга — гэта, па сутнасцi, дзённiкавыя запiсы падчас работы ў псiхiятрычнай бальнiцы. Вы дзённiкi пiсалi i раней?

— Не. Я пiсала iх толькi там, запiсвала тое, што мне расказвалi дзецi. Гэтыя дзённiкi выратоўвалi мяне самую, як выратоўваў мяне тады храм. Бо ўбачыць столькi дзiцячага болю, адчаю, няўцешнасцi i захаваць сваю ўласную псiхiку iнакш было проста немагчыма. Мне кажуць, што кнiга атрымалася цяжкая. Я тады тлумачу, што ў яе ўвайшло толькi працэнтаў пяць ад таго, з чым я сустрэлася. Можаце сабе ўявiць, што такое 95 працэнтаў?

— Вы пiшаце, што ў псiхiятрычныя стацыянары лiтаральна хлынуў паток «цяжкiх» дзяцей. Паток — гэта колькi?

— Колькасць iх вам нiхто не назаве. «Цяжкiя» дзецi — гэта ўсе дзецi, якiя не маюць маральнага выхавання. Сёння няма дакладнага азначэння сямейнага няшчасця. Па-першае, няма сем’яў без праблем. Нават там, дзе ёсць маральнае выхаванне, iснуюць праблемы. Так было заўсёды i ўсюды, ва ўсе часы развiцця чалавецтва. Па-другое, знешне сям’я можа быць цалкам удалая: на месцы абодва бацькi, не п’юць, зарабляюць грошы, ёсць дастатак. Але калi там няма маральнага выхавання, там не тое што праблемы — там пустка, стыхiя. Дзiця ў такой сям’i не можа быць шчаслiвым, бо яго не навучаюць гэтаму. Не навучаюць дараваць, дзякаваць, не зайздросцiць, задавальняцца тым, што маеш...

Я хачу сказаць, што пасля выхаду кнiгi сiтуацыя з накiраваннем «цяжкiх» дзяцей у псiхiятрычныя бальнiцы змянiлася. Многiя пагадзiлiся, што такiя дзецi не вiноўнiкi, а ахвяры. I што псiхiятрычная клiнiка — гэта не месца, дзе iм можна дапамагчы.

Калi ў сям’i ўзнiкае нейкая крызiсная сiтуацыя, то, магчыма, трэба звярнуцца па дапамогу i да псiхiятра. Але гэта не павiнна азначаць «збыццё з рук», адмову ад барацьбы за дзiця. I бацькi, i педагогi павiнны клапацiцца пра тое, каб пляма не лягла на лёс дзiцяцi. Калi нешта важнае было ўпушчана ў выхаваннi, дарослыя павiнны выратоўваць малога да апошняга, шукаць астравок таго добрага, што яшчэ ёсць у дзiцячай натуры i хапацца за яго. Дапамагчы магчыма, калi самi дарослыя маюць маральныя прынцыпы i кiруюцца iмi. У адваротных выпадках яны збiраюць даведкi, сведчаннi, пiшуць жудасныя характарыстыкi, абы толькi пазбавiцца галаўнога болю. Але псiхiятрыя не вылечыла нiводнае «цяжкае» дзiця. Пра гэта мая кнiга.

Калi б я толькi напiсала яе i ўсё, то карысцi было б няшмат. I для дзяцей, i для тых, хто заклапочаны iх лёсам. Я ўдзячная Богу, што аказалася ў аблвыканкаме на гэтай пасадзе. Бо ўбачыла праблему з iншага боку. З боку школы i бацькоў. Раней я толькi вiнавацiла тых i другiх. Бо сустракала ўсiмi адрынутых дзяцей. Цяпер жа ведаю, колькi людзей самаахвярна за iх змагаюцца. Нямала настаўнiкаў штодня здзяйсняюць цiхi, нiкiм не заўважаны подзвiг па выратаванню дзiцячых душ. I iм трэба дапамагчы. Вось гэта мы i павiнны зрабiць. Кнiга была фiксацыяй болю, канстатацыяй бяды. Праца ў аблвыканкаме — спроба ўздзейнiчаць на корань хваробы. Было б памылкай клапацiцца толькi аб так званым своечасовым выяўленнi няўдалых сем’яў, толькi аб пакараннi i выпраўленнi нядбайных бацькоў, толькi аб iнфармаваннi дзяцей аб iх правах i толькi аб iх фiзiчным здароўi. У нас ужо ёсць пэўны вопыт работы ў Барысаве, Маладзечна, Лагойску, Валожыне, Нясвiжы, Заслаўi i iншых рэгiёнах, якi можна назваць паспяховым. Работа праводзiцца сумесна — урач, педагог, святар, вучнi, бацькi. Але аналiз гэтага вопыту патрабуе асобнай размовы.

Гутарыла Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку лютага 2007 год быў аб’яўлены Годам дзiцяцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика