Герой нашага часу ...курсант
Iрына ПРЫМАК
ПлацдАрм Гэтай восенню гродзенец Алег Сышчанка, курсант другога курса факультэта пагранвойскаў Ваеннай акадэмii РБ, у час стажыроўкi на беларуска-польскай мяжы ўзяў удзел у аперацыi па затрыманню баявога (не вучэбнага!) парушальнiка, якi спрабаваў перайсцi на тэрыторыю Польшчы. У мiнулую нядзелю юнак зноў праявiў сябе. «Я вяртаўся са звальнення (завiтаў у iнтэрнат БДУ ў госцi да сваiх сяброў, студэнтаў механiка-матэматычнага факультэта) i раптам пачуў крык. На ганак крамы, што знаходзiцца ў раёне мiнскага стадыёна «Дынама», выбегла пажылая жанчына. Гэта яна галасiла, — узгадвае Алег. — Потым мы з сябрамi даведалiся, што краму абрабаваў мужчына, якi ўжо меў судзiмасць». Будучы пагранiчнiк не разгубiўся i разам з таварышамi дагнаў злачынца i затрымаў яго да прыбыцця мiлiцыi. Злодзей быў перададзены супрацоўнiкам Ленiнскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў сталiцы. Калi на факультэце пагранвойскаў усе курсанты такiя ж героi, за бяспеку беларускай гранiцы хвалявацца не варта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай восенню гродзенец Алег Сышчанка, курсант другога курса факультэта пагранвойскаў Ваеннай акадэмii РБ, у час стажыроўкi на беларуска-польскай мяжы
|
|