Спартакiяда — круглы год
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Наш фармат У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы набiрае тэмп чарговая спартакiяда, якая праводзiцца на працягу ўсяго навучальнага года.Каманды ўсiх факультэтаў спаборнiчаюць у асеннiм i веснавым кросах сярод юнакоў i дзяўчат, футболе, баскетболе, валейболе (мужчынскiм i жаночым), плаваннi, лёгкай атлетыцы, настольным тэнiсе i шахматах. Асеннi крос, да прыкладу, на гэты раз сабраў каля 450 удзельнiкаў з 12 факультэтаў. На дыстанцыi 500 метраў вызначылiся дзяўчаты з юрыдычнага факультэта, а на дыстанцыi 1000 метраў — курсанты ваеннага факультэта. Чэмпiёнам унiверсiтэта па мiнi-футболу i плаванню стала каманда iнжынерна-фiзiчнага факультэта, на баскетбольнай пляцоўцы пяршынстваваў педагагiчны факультэт, а за шахматнымi дошкамi — студэнты факультэта матэматыкi i iнфарматыкi. Па вынiкаў жа пяцi вiдаў спартакiяды лiдзiруе юрыдычны факультэт. Лепшыя студэнты-спартсмены ўзнагароджваюцца дыпломамi i каштоўнымi прызамi. Барыс ПРАКОПЧЫК. «Аtlаntiса» выканае сола Вялiкi сольны канцэрт гурт «Аtlаntiса» збiраецца даць 8 сакавiка ў КЗ «Мiнск». Акрамя таго, што такое выступленне арганiзуецца ўпершыню за час iснавання калектыву (з 2003 года), на сцэне перад гледачамi выступiць «пашыраны склад» гурта. Усе кампазiцыi прагучаць цалкам у жывым выкананнi — у суправаджэннi гiтар, баса, ударных i клавiшных. Разам з тым, каб захаваць фiрменнае гучанне гурта, будзе выкарыстана i мноства электронных прылад. Паводле слоў лiдара гурта Алекса Дэвiда, гэта было наўмыснае рашэнне — не наладжваць шэраг клубных прэзентацый, а адзначыць выхад новага дыска вялiкiм канцэртам. Улiчваючы папрокi многiх меламанаў, быццам «Аtlаntiса» папросту не ўмее спяваць жыўцом, магчыма, гэта якраз спроба сцвердзiць адваротнае? Гурт абяцае выканаць як усе найбольш вядомыя хiты, так i абсалютна ўсе песнi з доўгачаканага новага альбома «Urbаnоid». Узмацнiць уражанне паспрабуюць светлавым шоу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы набiрае тэмп чарговая спартакiяда, якая праводзiцца на працягу ўсяго навучальнага года |
|