21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супрацоўнiкам i ветэранам органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны!

Ад усёй душы вiншую вас са знамянальным юбiлеем — 90-годдзем беларускай мiлiцыi.

Сёння наша краiна, увесь беларускi народ ушаноўвае тых, хто па заклiку сэрца выбраў для сябе адну з самых важных i адказных прафесiй — абараняць правапарадак.

За дзесяцiгоддзi, што мiнулi з моманту станаўлення беларускай мiлiцыi, яе гераiчны летапiс папоўнiўся многiмi слаўнымi старонкамi.

У вельмi складаных умовах, спароджаных грамадзянскай вайной, першыя мiлiцыянеры з гонарам вытрымалi выпрабаванне на моцнасць. Перамаглi хвалю крымiнальнай беззаконнасцi, што захлiснула краiну. Стварылi неабходныя ўмовы для будаўнiцтва новага грамадства.

Неўмiручай славай пакрылi сябе супрацоўнiкi мiлiцыi ў час Вялiкай Айчыннай вайны. На фронце, у партызанскiх атрадах, падполлi i ў тыле яны, не задумваючыся, прыносiлi свае жыццi на алтар Вялiкай Перамогi.

I ў мiрны перыяд мiлiцэйская служба не стала больш лёгкай i бяспечнай. Але на змену старэйшым таварышам заўсёды прыходзiлi новыя пакаленнi прафесiяналаў, якiя ставiлi вернасць Радзiме i абавязку вышэй за ўсё.

Сёння ў беларускай мiлiцыi такiх супрацоўнiкаў пераважная большасць. У вынiку iх напружанай штодзённай працы забяспечаны высокi ўзровень грамадскай бяспекi, што па праву стала вiзiтнай карткай Беларусi.

Вам даверана аберагаць жыццё i спакой грамадзян, iнтарэсы дзяржавы, змагацца з парушэннямi закона. Гэта цяжкая, але ганаровая мiсiя.

Перакананы, што пры вырашэннi пастаўленых задач вы i ў далейшым будзеце служыць узорам асабiстай прыстойнасцi i прынцыповасцi. Беларускiя грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу i падтрымку. Што iх правы i законныя iнтарэсы будуць надзейна абаронены ўсёй магутнасцю дзяржавы, сiлай i ўладай, якая дадзена вам народам. Апраўдаць гэты давер — ваша галоўная задача.

Дзякую вам за службу Радзiме. Шчыра жадаю новых поспехаў у вашай адказнай дзейнасцi ў iмя працвiтання Рэспублiкi Беларусь.

Моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

4 сакавiка 2007 года.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таварышы афiцэры i генералы, паважаныя супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, дарагiя ветэраны! Ад усёй душы вiншую вас са знамянальным юбiлеем — 90-г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика