Колькасць дэкларацый павялiчылася ў 1,5 раза
Iгар ГРЫШЫН
У гэтым годзе ў параўнаннi з леташнiм (па стану на 1 сакавiка 2006 года) колькасць прадстаўленых дэкларацый у падатковыя органы краiны павялiчылася на 77 106, або ў 1,5 раза.
Паводле iнфармацыi прэс-службы Мiнiстэрства па падатках i зборах, наогул па стану на 1 сакавiка гэтага года ў падатковыя органы Беларусi прадстаўлена 232 405 падатковых дэкларацый (разлiкаў) аб сукупным гадавым даходзе за мiнулы год. У тым лiку фiзiчнымi асобамi было прадстаўлена 211 602 дэкларацыi, а iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi — 20 803. Лiдзiруе па колькасцi пададзеных дэкларацый Мiнск — 61 803, а вось у абласцях найбольшая iх колькасць пададзена ў Мiнскай — 31 890.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе ў параўнаннi з леташнiм (па стану на 1 сакавiка 2006 года) колькасць прадстаўленых дэкларацый у падатковыя органы краiны павялiчылася на
|
|