Пачалося вывучэнне другой пляцоўкi пад будаўнiцтва атамнай станцыi
БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч.
Паводле яго iнфармацыi, спецыялiсты пачалi даследаванне другой пляцоўкi — Кукшынаўскай у Шклоўска-Горацкiм пункце Магiлёўскай вобласцi. Нагадаем, што даследаванне Краснапалянскай пляцоўкi (таксама ў Магiлёўскай вобласцi) iдзе ўжо некалькi месяцаў. Мiхаiл Мяснiковiч дадаў таксама, што тэрмiн правядзення папярэднiх пошукаў складае каля паўгода. Як паведамляла БЕЛТА, у 2007 годзе Беларусь павiнна завяршыць тэарэтычныя пошукi i выбраць стратэгiчнага партнёра для рэалiзацыi праекта, пачаць перагаворы з пастаўшчыком тэхналогiй i абсталявання. Практычную рэалiзацыю праекта будаўнiцтва АЭС у Беларусi маюць намер пачаць у 2008 годзе. Першы блок станцыi магутнасцю 1 тыс. мегават плануецца ўвесцi ў 2013—2014 гадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч
|
|