21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У нас адна прывiлея — адказнасць перад людзьмi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Са Святланай Герасiмовiч, старшынёй Мiнскага абласнога Савета, размаўляць давялося ў пятнiцу вечарам — Святлана Мiхайлаўна вярнулася з Салiгорска, дзе ўдзельнiчала ў сустрэчы з дэпутатамi пярвiчнага i раённага ўзроўняў, а затым — з мясцовымi прадпрымальнiкамi.

З пытання аб карысцi такiх кантактаў я i пачала сваё iнтэрв’ю з адзiнай у рэспублiцы жанчынай — старшынёй абласнога Савета дэпутатаў.

— Сустрэчы з людзьмi для прадстаўнiка ўлады любога ўзроўню — гэта вельмi карысная форма дзелавых зносiнаў, якая дазваляе многiя хвалюючыя грамадзян пытаннi вырашаць на месцы цi падказваць шлях, якiм трэба iсцi чалавеку, каб менш губляць часу i нерваў у дасягненнi сваiх намераў. Гэта я зразумела даўно, i нiколi не шкадую часу на прамы дыялог з людзьмi. Нiколi не абяцаю таго, што не магу зрабiць. Канешне, хочацца дапамагчы ўсiм i адразу, але, на жаль, магчымасць такая не заўсёды ёсць. I калi людзям усё даходлiва растлумачыш, яны заўсёды зразумеюць. Таму на сваёй цяперашняй пасадзе ў зносiнах з людзьмi захаваю шчырасць i адкрытасць. I, канешне, буду кiравацца законамi дзяржавы.

— Дайсцi да кожнага чалавека, быць адкрытым для яго праблем... У гэтым сэнсе ёсць цiкавы вопыт некаторых еўрапейскiх краiн, дзе пасяджэннi мунiцыпальных саветаў праходзяць вельмi дэмакратычна — яны адкрыты для ўсiх жадаючых. А як праводзяцца сесii Савета дэпутатаў у вас?

— Магчыма, у нас гэта сiстэма больш упарадкаваная, аднак аб даце i парадку дня сесiі заўсёды загадзя паведамляецца ў мясцовых сродках масавай iнфармацыi. I пры жаданнi кожны грамадзянiн можа ў яе адрас накiраваць свае прапановы, заўвагi, пажаданнi.

Сесiя — складаны i творчы працэс, падчас якога нiшто i нiхто не можа адцягваць увагу дэпутатаў ад пытанняў парадку дня. Гэта толькi на першы погляд здаецца, нiбы там усё iдзе па зараней складзенаму сцэнарыю. На самай справе дэпутаты затрачваюць шмат працы ў перыяд падрыхтоўкi матэрыялаў да разгляду. Напружана даводзiцца працаваць i пры абмеркаваннi iх. У нас у вобласцi добра прыжылася i такая форма работы, як выязная сесiя цi выязное пасяджэнне камiсiй Саветаў, падчас якiх дэпутаты маюць магчымасць непасрэдных кантактаў са сваiмi выбаршчыкамi, дэталёва вывучаюць тую цi iншую праблему на месцах.

— На сёння, Святлана Мiхайлаўна, вы — адзiная жанчына сярод кiраўнiкоў абласных Саветаў дэпутатаў. Для жанчыны быць кiраўнiком такога ўзроўню, напэўна, няпроста?..

— А я не падзяляю работу на жаночую i мужчынскую. Так склалася, што ўсё жыццё выконвала тую работу, якую мне давяралi. З дэпутацкiмi абавязкамi знаёма даўно — выбiралася дэпутатам i раённага, i абласнога Саветаў... Працуючы кiраўнiком галоўнага ўпраўлення арганiзацыйна-кадравай работы аблвыканкама, сумяшчала гэту пасаду з абавязкамi намеснiка старшынi Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў. Словам, работа з людзьмi знаходзiла мяне, а я яе. I не шкадую — мне гэта падабаецца, мне цiкава. Жыць дзеля людзей хоць i адказна, але ж i ганарова. А з такiм дэпутацкiм корпусам, спадзяюся, усё атрымаецца. Людзi прыйшлі адукаваныя, з багатай практыкай, вопытам, актыўныя i вядомыя ў рэгiёне. Ужо з першага пленарнага пасяджэння ўпэўнiлася: мы многае зможам!

— Але жанчын ва ўладзе не так шмат.

— У Мiнскай вобласцi — iншая тэндэнцыя. Вось глядзiце: галоўным iдэалагiчным упраўленнем кiруе член аблвыканкама Таццяна Уладзiмiраўна Дзедух. Таiсiя Iванаўна Данiлевiч — дэпутат абласнога Савета, старшыня камiсii па сацыяльна-культурнай палiтыцы, начальнiк абласнога ўпраўлення адукацыi. Камiтэт па працы i сацыяльнай абароне аблвыканкама ўзначальвае Ала Валянцінаўна Мiкалуцкая. А колькi талковых i граматных работнiц у раённым звяне, на вытворчасцi, у лiку спецыялiстаў... У гэтых жанчын ёсць разуменне высокай адказнасцi перад грамадствам i дзяржавай.

— Сталiчная вобласць — рэгiён няпросты, з высокiм патэнцыялам, багатымi традыцыямi. Цi вызначыўся абласны Савет дэпутатаў з прыярытэтнымi накiрункамi ў рабоце?

— Нашы задачы не стаяць неяк паасобку, у баку ад агульнадзяржаўных. Намаганнi дэпутатаў скiраваны на забеспячэнне ўстойлiвага сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiншчыны як вызначальнага ў дзяржаве рэгiёна.


У аграпрамысловым комплексе прыярытэтным застаецца павелiчэнне вытворчасцi прадукцыi на аснове iнтэнсiўных i прагрэсiўных тэхналогiй, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паляпшэнне яе якасцi.

Аналагiчным чынам мы абазначылi i кропкi прыкладання свайго ўздзеяння ў астатнiх галiнах i сферах вытворчасцi. Але асноўным быў i застаецца клопат аб забеспячэннi належных умоў для працы i пражывання нашых людзей, захавання законнасцi i правапарадку, сацыяльных гарантый, умацавання сям’i як асновы нашага грамадства i развiцця ўсiх сфераў жыццезабеспячэння насельнiцтва.

У гэтай сувязi самая пiльная ўвага будзе нададзена павышэнню ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання. У гэтых мэтах разам з аблвыканкамам рэгулярна праводзiм сустрэчы з дэпутатамi ўсiх узроўняў, на якiх настройваем iх на канкрэтную i прадметную работу з людзьмi. Ужо вызначаны базавыя раёны, дзе будзе адпрацоўвацца механiзм рэалiзацыi па многiх накiрунках дзейнасцi Саветаў. Гэта Уздзенскi, Барысаўскi, Маладзечанскi i Дзяржынскi раёны. Яны стануць свайго роду вопытнымi пляцоўкамi для практычнага ажыццяўлення пастаўленых перад Саветамi дэпутатаў задач.

Яшчэ адзiн прыярытэтны накiрунак — добраўпарадкаванне. Тут нам разам з выканаўчай уладай працаваць i працаваць. Выглядаць прыгожа павiнна ўся тэрыторыя сельсавета, а не толькi яго адмiнiстратыўны будынак.

У сувязi з гэтым вельмi важнай з’яўляецца i праграма развiцця малых i сярэднiх гарадоў — там пражывае большасць нашага насельнiцтва. Натуральна, вялiкiя грошы пад гэту праграму нiхто не выдзелiць — многае будзем рабiць сваiмi сiламi, праводзiць суботнiкi, iншыя мерапрыемствы, каб зарабляць сродкi для гэтых мэтаў.

— Напэўна, малым гарадам i пасёлкам на гэтым шляху можа добра паспрыяць развiццё прадпрымальнiцтва, малога i сярэдняга бiзнэсу?

— Вы абсалютна правiльна ставiце пытанне. Не сакрэт, што вытворчасць, асаблiва ў пачатку 90-х гадоў, некалькi «звярнулася», i вынiку ўзнiкла праблема занятасцi насельнiцтва... У вобласцi праграма развiцця прадумана ў адносiнах да кожнага пасёлка. Самае патрэбнае, на наш погляд, — i тут я поўнасцю падтрымлiваю меркаванне старшынi аблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча — развiваць перапрацоўчую прамысловасць: мяса-малочную i садавiна-агароднiнную. Будзе граматна наладжана перапрацоўка — з’явяцца грошы i працоўныя месцы...

— У апошнi час шмат увагi надаецца праграме адраджэння вёскi... Якой тут бачыцца вам роля Саветаў?

— Ды самай непасрэднай! Канешне, узводзiць новыя будынкi сельскi Савет не можа, не мае магчымасцi. А вось захаваць пабудаванае, прасачыць за парадкам, навесцi прыгажосць — можам. Вы спытаеце — я прадбачу ўжо — адкуль браць грошы? Адкажу: уважлiва чытайце Указ Прэзiдэнта № 21, які датычыцца павышэння ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Дадзены дакумент канкрэтна ўказвае на крынiцы прыцягнення сродкаў. У лiку iх даходы ад здачы ў арэнду маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета.

Трэба правесцi iнвентарызацыю. Пасля яе правядзення, упэўнена, знойдзецца нямала памяшканняў, якiя могуць прынесцi прыбытак. Тое ж самае i з безгаспадарчай маёмасцю. Не хочуць гаспадары яе ўтрымлiваць — вырашайце пытанне праз суд. Але «касабокiх» хат з пустымi вокнамi на тэрыторыi сельсавета быць не павiнна. Апроч усяго, яны вельмi небяспечныя ў сэнсе пажарнай сiтуацыi i рызыкi ператварэння ў прытулкi для бадзяжнiкаў.

— Сёння Саветы часам папракаюць у тым, што яны «танцуюць пад дудку выканкамаў», з’яўляюцца «кiшэнным органам»...

— Гэта сiтуацыя магчыма там, дзе Савет дэпутатаў не з’яўляецца дзеяздольным, не ўмее i не хоча працаваць. Дэпутацкi аўтарытэт, як i асабiсты, трэба зарабiць. Магу дакладна сказаць, што Мiнскi абласны Савет нiколi не быў «кiшэнным». Ды i «дзялiць» нешта з аблвыканкамам няма нiякай неабходнасцi. Мы робiм агульную справу. Па iнiцыятыве старшынi аблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча пачалося, я сказала б, маштабнае забеспячэнне Саветаў камп’ютарамi i аргтэхнiкай, а ў сувязi з гэтым — навучанне i перападрыхтоўка кадраў старшынь сельскiх Саветаў i сакратароў. I нiхто ў аблвыканкаме не сказаў мне — маўляў, гэта «вашы праблемы». Мы — улада, выканкам — улада. I адны, i другiя павiнны зрабiць усё, каб людзям жылося лепш. I гэта галоўная ацэнка i для Савета дэпутатаў, i для выканкама.

Сёння аблвыканкамам унесена прапанова аказваць дэпутатам абласнога Савета матэрыяльную дапамогу, чаго не было раней. У выканкамах абласнога i раённага ўзроўняў будуць выдзелены для арганiзацыi работы дэпутатаў памяшканнi.

— Ёсць на тэрыторыi вобласцi прыклады такой работы Саветаў, якая вас поўнасцю задавальняе?

— I прыкладаў шмат, i задавальненне ад зробленага ёсць... Але ж i патрабаваннi павышаюцца штодзень, i задачы ўскладняюцца... Сёння даводзiцца берагчы электраэнергiю, газ, цяпло. I адначасова тлумачыць, што эканомiць — гэта не значыць ушчамляць людзей цi абмяжоўваць iх у нечым. А вось калi лiхтары цэлы дзень гараць, калi ў два разы больш трацiцца сродкаў там, дзе можна патрацiць менш — за гэта не грэх i спытаць. Трэба прывучацца да ашчаднасцi.

— Вы ўжо вызначылiся з уласным стылем кiравання?

— Дапамагчы, падказаць, навучыць... I спытаць. Стыль адносiнаў да працы павiнен быць дзелавым, а не асабовым, не «мужчынскiм» цi «жаночым».

Я ўвогуле вельмi паважаю людзей, якiя не шукаюць падстаў, з-за каторых «нельга», а знаходзяць магчымасцi, каб рухацца наперад. I сваю «каманду» буду нацэльваць на работу ў такiм ключы.

Гутарыла
Наталля КАРПЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са Святланай Герасiмовiч, старшынёй Мiнскага абласнога Савета, размаўляць давялося ў пятнiцу вечарам — Святлана Мiхайлаўна вярнулася з Салiгорска,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика