У Беларусi для спынення каналаў гандлю рабамi створаны дакладны каардынацыйны механiзм
БЕЛТА
У Беларусi створаны дакладны каардынацыйны механiзм на чале з МУС для выяўлення i спынення каналаў гандлю рабамi. Аб гэтым паведамiла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталля Пяткевiч на тэматычным форуме ў рамках мiжнароднай канферэнцыi «Гандаль жанчынамi i дзяўчынкамi: вырашаем праблему разам». Мерапрыемства адбылося 5 сакавiка ў Нью-Йорку ў штаб-кватэры ААН.
Канферэнцыя была арганiзавана пастаяннымi прадстаўнiцтвамi Беларусi i Фiлiпiн пры ААН, Упраўленнем ААН па наркотыках i злачыннасцi i буйнейшай мiжнароднай няўрадавай арганiзацыяй «Вайтл Войсiз». Як паведамiлi ў МЗС, на мiжнароднай канферэнцыi Беларусь прадстаўлялi Наталля Пяткевiч i мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. У сваiм выступленнi Наталля Пяткевiч адзначыла, што Беларусь першая на постсавецкай прасторы разгарнула маштабную барацьбу з гандлем людзьмi, зрабiла шэраг захадаў у мэтах прадухiлення ўцягнення самых неабароненых слаёў насельнiцтва — жанчын i дзяўчынак — у злачынны бiзнэс. У Беларусi на нацыянальным узроўнi створаны дакладны каардынацыйны механiзм для выяўлення i спынення каналаў гандлю рабамi, пакарання арганiзатараў гэтых злачынстваў i рэабiлiтацыi былых ахвяр гандлю людзьмi. Беларусь iмкнецца да стварэння такога ж дакладнага каардынацыйнага механiзма i на мiжнародным узроўнi пад эгiдай ААН. Выказана надзея на тое, што канферэнцыя дасць пачатак мiжнароднаму працэсу, якi прывядзе да распрацоўкi стратэгii ААН па барацьбе з гандлем людзьмi. Многiя ўдзельнiкi канферэнцыi падкрэслiлi, што форум у ААН унясе важкi ўклад у падрыхтоўку Глабальнай мiжнароднай канферэнцыi па барацьбе з гандлем людзьмi, правядзенне якой запланавана ў Вене ў лiстападзе 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi створаны дакладны каардынацыйны механiзм на чале з МУС для выяўлення i спынення каналаў гандлю рабамi. Аб гэтым паведамiла намеснiк кiраўнi
|
|