Тата на... гадзiну
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Мая знаёмая, якая адна выхоўвае чатырохгадовага сына, абмовiлася неяк, што параiлi ёй незвычайную паслугу — «Тата на гадзiну». Як яна даведалася, у сталiцы створана агенцтва, якое, сярод iншага, займаецца i тым, што прапануе такiя незвычайныя, на першы погляд, паслугi, як «Тата на гадзiну», «Бацька па выклiку», «Асоба для суправаджэння». Трэба толькi звязацца з прадстаўнiкамi фiрмы, i, напрыклад, да дырэктара школы замест выклiканай мацi прыйдзе «заказаны» на некалькi гадзiн «бацька». А самай незвычайнай падалася наступная паслуга — «праверка сiлы пачуццяў каханага»...
Я пажадаў сустрэцца з кiраўнiкамi незвычайнай арганiзацыi — «пад маскай», як чалавек, якому неабходна адна з паслуг. Але, патэлефанаваўшы, трапiў да старых знаёмых. I нават не вельмi здзiвiўся — наша газета ўжо пiсала пра агенцтва Bаstеt, якое прапаноўвае паслугу па стварэнню алiбi. Дык вось, займаецца арганiзацыя не толькi гэтым, яго кола дзейнасцi значна шырэйшае. Дык што такое — бацька напракат? Цi так запатрабавана гэтая паслуга? Гэта высвятляў журналiст «Звязды» разам з суразмоўцамi — кiраўнiкамi агенцтва Кацярынай i Паўлам. — Ммм... Незвычайная паслуга, ды i дзеля чаго гэта трэба? Павел: — Розныя бываюць сiтуацыi ў жыццi. Часам мацi выхоўвае свайго сына адна, без мужа. I вось выклiкаюць яе ў школу да настаўнiка з-за таго, што дзiця нешта нарабiла. Як павесцi сябе? Можна пайсцi самой, сапсаваць сабе настрой, а можна звярнуцца да нас — i ў школу пойдзе мужчына, якi прадставiцца татам. Дарэчы, адбор кандыдатаў у нас строгi, абы-якога чалавека мы не прапануем. — Ну, са школай разабралiся, i сапраўды, у асобных выпадках паслуга можа спатрэбiцца. А ў астатнiх? Дзеля чаго яшчэ «купляць» тату? Кацярына: — Зноў жа, так могуць скласцiся абставiны ў жыццi жанчыны, якая засталася з дзiцем на руках адна. Яно можа спытаць аднойчы, дзе яго тата. Альбо калi падрасце, маленькага чалавека пачнуць крыўдзiць аднагодкi. Адзiную дзейсную параду, што сказаць дзiцяцi i што трэба рабiць у такiх момантах, нiхто пакуль не даў. Мы ж прапануем рэальную справу — напрыклад, падтрымаем «легенду» аб тым, што бацька знаходзiцца ў далёкай i працяглай камандзiроўцы, i раптам, на некалькi гадзiн, прыехаў дадому. Наш супрацоўнiк завiтае дамоў да жанчыны, прадставiцца татам, пагуляе з дзiцем, а потым скажа, што яму трэба зноў ехаць. Можна «выклiкаць» тату на выхадныя — ён сходзiць з «сынам» альбо «дачкой» у заапарк, кiно, забаўляльны цэнтр. Усе дробязi i пажаданнi заказчыка ўлiчваем... — А вось, я даведаўся, што ёсць у вашага агенцтва паслуга, якая мае назву Ассоmраnуing реrsоn — суправаджэнне клiента. Напрыклад, запрашэнне на VIР-вечарыну прадугледжвае прысутнасць гасцей толькi ў пары — мужчына разам з жанчынай. А ў запрошанага паловы няма. I вы падбiраеце яму на час мерапрыемства прыгожую, разумную дзяўчыну... — Ну i што? Такiя сiтуацыi сустракаюцца, i не толькi ў азначаным выпадку... — Ну, асабiста я ведаю, але звычайна пад «службай суправаджэння» мужчыны разумеюць зусiм iншае. Таксама «прыгажуня напракат» на некалькi гадзiн, але з зусiм не такiмi мэтамi... — Не! Ха-ха-ха! Мы нiколi не прапаноўваем iнтымных паслуг, i не будзем гэтага рабiць! I потым, нашая дзейнасць нi ў якiм выпадку не парушае заканадаўства. Камусьцi проста трэба знайсцi суразмоўцу на некаторы час, хтосьцi, асаблiва прыезджыя, не ведаюць горада, i мы прапануем паслугу магазiннага гiда. Здараецца, што мужчыне на рыбалку аднаму не хочацца ехаць. На самай справе, людзей, якiм проста патрэбен разумны кампаньён для нейкай справы, не так ужо i мала. I не толькi для вечарыны, карпаратыўнага банкету цi нечага падобнага. — Хто карыстаецца большай папулярнасцю? Я думаю, што жанчыны! — I жанчыны, i мужчыны — розных узростаў, заняткаў. I адзiнокiя, i сямейныя. Дарэчы, да нашых работнiкаў мы прад’яўляем вельмi строгiя патрабаваннi, таму надзвычайных сiтуацый нiколi не адбывалася. — Мiсiю, значыць, вы выконваеце... Ганаровую... — Чаму ж не? Канешне, не мiсiю выконваем, але працуем. Дапамагаем людзям, i гэта добра. — Тады растлумачце, калi ласка, што гэта за паслуга — праверка пачуццяў каханага чалавека? Навошта? Павел: — Гэтая паслуга падыходзiць для прадстаўнiц слабага полу, калi дзяўчына захоча праверыць, цi можа яна быць упэўнена ў маладым чалавеку. У адзiн з дзён яна прадстаўляе яму некалькi фотаздымкаў ультрагукавога даследавання, па якiм можна ўбачыць пэўны тэрмiн цяжарнасцi... — Не вельмi сумленна з яе боку... Кацярына: — А што, калi дзяўчына збiраецца правесцi з хлопцам усё жыццё, а ён паводзiць сябе не вельмi надзейна. Як праверыць, цi прыстойны чалавек знаходзiцца каля яе? Напрыклад, я на ўласным вопыце адчула, як гэта складана застацца адной «у становiшчы». Вось гэта было i сапраўды, мякка кажучы, «несумленна» з боку мужчыны. Мы дапамагаем стварыць патрэбныя абставiны для таго, каб дапамагчы клiенту знайсцi выйсце з, здаецца, бязвыхаднай сiтуацыi, а не правакуем на «нядобрыя» ўчынкi. Увогуле, межаў для чалавечай фантазii не iснуе. Камусьцi можа падацца, што метады суразмоўцаў крыху экстрэмальныя, але, на маю думку, работа агенцтва прыносiць карысць тым, хто да iх звернецца. Тым больш, што аналагiчныя арганiзацыi iснуюць i паспяхова працуюць ва ўсiм свеце. Напрыклад, могуць людзi з Bаstеtа дапамагчы вам пазнаёмiцца з пэўнай асобай. Няма праблем. Адзiн з варыянтаў — чалавека, з якiм заказчык пажадае сустрэцца, запросяць на здымкi фiльма, i клiент агенцтва будзе выконваць галоўную ролю ў стужцы. Канешне, на самай справе фiльм здымацца не будзе, усё гэта проста распрацаваны сцэнарый. Такiм жа чынам можна арганiзаваць рамантычны вечар, зрабiць сюрпрыз сябрам. Карацей кажучы, у жыццi, як у кiно, i наадварот. Таму фантазiруйце, спадарства, самастойна ажыццяўляйце свае мары — як бачыце, спаўняецца ўсё, што толькi можна пажадаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая знаёмая, якая адна выхоўвае чатырохгадовага сына, абмовiлася неяк, што параiлi ёй незвычайную паслугу — «Тата на гадзiну». Як яна даведалася, у с |
|