Як скажаш, дарагая!
Кожнай жанчыне хочацца, каб ёй хоць зрэдку казалi такiя словы. А вось актрысам тэатра сучаснай драматургii «Тэатральны Каўчэг» даводзiцца чуць iх даволi часта, асаблiва тым, што занятыя ў аднайменным спектаклi.
Рэпертуар тэатра вельмi разнастайны: пiкантная камедыя «Сублiмацыя кахання», любоўны трылер «Танга ўтраiх», трагiфарс «Няма такой краiны — Галандыя...», камедыя-гратэск «Карусель», вадэвiль «»Цi лёгка падмануць жанчыну?» i iншыя. Але ёсць тое агульнае, што, безумоўна, аб’ядноўвае спектаклi: асаблiвы стыль, гумар, дабрыня, музычнасць, а яшчэ тое, што ў цэнтры ўвагi кожнай пастаноўкi — жанчына. Аб тэатры i пра жанчын i пагутарым сёння з рэжысёрам-пастаноўшчыкам «Тэатральнага Каўчэга», якi ставiць свае спектаклi на сцэне Дома лiтаратара ў Мiнску, Яўгенам ВАЛАБОЕВЫМ. — Яўген Аляксеевiч, раскажыце пра сябе, пра з’яўленне «Тэатральнага Каўчэга»? — Нарадзiўся i вырас я ў Новасiбiрску. Потым з бацькамi пераехаў ва Узбекiстан. Вучыўся ў Новасiбiрскiм тэатральным iнстытуце на акцёрскiм аддзяленнi, але ўжо тады зразумеў, што буду рэжысёрам. Таму пасля закончыў i рэжысёрскiя курсы. Паехаў ва Узбекiстан у горад Наваi, дзе прапанавалi стварыць рускi драматычны тэатр. Далей працаваў у Ташкенце. А ў 1997 годзе па запрашэнню прыехаў у Мiнск, удзельнiчаў у стварэннi тэатральнага праекта «Вiртуозы сцэны». У 2000 годзе ўзнiк мой аўтарскi праект — тэатр сучаснай драматургii «Беларускiя сезоны», з лютага 2006 года ён называецца «Тэатральны Каўчэг». Калектыў — прафесiяналы высокага класа, якiя сумяшчаюць супрацоўнiцтва з «Тэатральным Каўчэгам» з працай у дзяржаўных тэатрах Мiнска. Сярод iх Аляксандр Бяспалы, Анатоль Цярпiцкi, Анжэла Караблёва, Iрына Нарбекава (Тэатр-студыя кiнаакцёра), Раман Падаляка, Iрына Рымарава (Купалаўскi тэатр), Яўгенiя Пятрова, Алена Балашова (тэатр Беларускай армii) i iншыя. — Як падбiраеце рэпертуар? — Галоўныя тэмы маiх спектакляў — узаемаадносiны памiж жанчынамi i мужчынамi, каханне. Лiчу, што каханне — першааснова ўсяго, яно шматграннае i вечнае. А жанчына — мая муза. Праз жанчыну iду да творчасцi, жанчынай захапляюся, яе абагаўляю, паважаю, вывучаю, разгадваю, iмкнуся да яе. — I гэтая жанчына ваша жонка? — Безумоўна, яна. А таксама жанчыны майго тэатра. Гэта можа быць i проста знаёмая, i таямнiчая незнаёмка. Мы павiнны паважаць, цанiць, захапляцца жанчынай увогуле, а не толькi сваёй сяброўкай, жонкай, мацi, сястрой... — Каб сучасны мужчына не глядзеў на жанчыну, толькi як на бiялагiчны матэрыял, трэба... — ...мужчыне быць моцным духам i разумным, каб разумець жанчыну ў яе недарэчнасцi i нелагiчнасцi, навучыцца прабачаць, не баяцца адказнасцi за сябе, за жанчыну, за тое, што адбываецца навокал. — Ваш iдэал жанчыны? — Тая жанчына, якую кахаю, адчуваю, пра якую думаю, да якой прыходжу. — А якiя жанчыны ў вашых спектаклях? — Розныя. Напрыклад, Паола («Сублiмацыя кахання») — разумная, таленавiтая, хiтрая, даволi вульгарная, гатовая прыняць каханне, чакае яго; Каралiна («Як скажаш, дарагая!») знаходзiцца ў стане страху, панiкi, яна вымушана захаваць сябе, таму страх яе прыгнятае, але яна таксама хiтрая... — А што, на ваш погляд, аб’ядноўвае ўсiх жанчын? — У кожнай жанчыны ёсць тое, чаго няма ў iншай. — Дык цi лёгка падмануць жанчыну? — Жанчыну падмануць нельга. I я сцвярджаю i даказваю гэта ў сваiм спектаклi. Гэта недарэчная задума — паспрабаваць яе падмануць. Жанчына ўсё ўспрымае пачуццямi, а не розумам, як мужчына. У спробах падмануць мужчына прымiтыўны, а жанчына — непрадказальная. Да таго ж яна заўсёды мае сваю думку. — Вашы пажаданнi ўсiм жанчынам. — Жадаю не губляць адчування Жанчыны (дастойнай кахання, павагi) i не дазваляць мужчыне забываць, што вы — Жанчына. Гутарыла Лана ТАРАСЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнай жанчыне хочацца, каб ёй хоць зрэдку казалi такiя словы. А вось актрысам тэатра сучаснай драматургii «Тэатральны Каўчэг» даводзiцца чуць iх даво |
|