21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для Сашы — адзiн вучэбны план, для Кацi — другi, а для Антона — трэцi

25.08.2009 22:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

З першых крокаў па прасторных калiдорах гiмназii № 1 г. Лiды складваецца ўражанне, што ты знаходзiшся не ў школьным будынку, а ў вялiкiм i цёплым, утульным доме. Усмешлiвыя твары гiмназiстаў, настаўнiкаў, дываны на падлозе, карцiны на сценах, куткi адпачынку ствараюць нейкую асаблiвую атмасферу. Гiмназiя ж, хоць i аснашчана згодна з iснуючымi стандартамi тымi ж камп’ютарамi, але зусiм не лiдар па матэрыяльнай базе на Гродзеншчыне.

Зрэшты, як толькi дырэктар гiмназii, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Наталля Зайцава пачынае расказваць пра сваiх выхаванцаў i калег па настаўнiцкай працы, то нейкiя сумныя ноткi адыходзяць убок.

З 1998 года практычна ўсе выпускнiкi гiмназii паступаюць у ВНУ, а з 2004 года студэнтамi сталi ўсе лiдскiя гiмназiсты, прычым больш за 80 працэнтаў з iх займаюцца на бюджэтнай форме навучання. Ужо традыцыйна яны i сярод тых лiчаных чалавек у краiне, хто набраў 100 балаў па таму цi iншаму прадмету на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. Плюс першы на працягу шэрагу гадоў радок у абласным рэйтынгу сярэднiх школ i навучальных устаноў новага тыпу (гiмназii, лiцэi) па колькасцi пераможцаў раённых, абласных i рэспублiканскiх алiмпiяд. Толькi за апошнiя тры гады 31 лiдскi гiмназiст першынстваваў у рэспублiканскiх, 83 — у абласных i 111 чалавек — у раённых прадметных алiмпiядах. Вось i ў гэтым навучальным годзе 27 выхаванцаў гiмназii № 1 г. Лiды сталi пераможцамi абласных алiмпiяд, у тым лiку 12 адзiнаццацiкласнiкаў — практычна кожны пяты выпускнiк 2007 года.

Навуковае таварыства навучэнцаў гiмназii ўдастоена прэмii спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Лiдскiя гiмназiсты 80 разоў атрымлiвалi прэмii гэтага фонду, 14 чалавек — стыпендыю iмя Аляксандра Дубко Гродзенскага аблвыканкама, 41 — стыпендыi Лiдскага райвыканкама. Гiмназiя была двойчы ўзнагароджана Падзячнымi пiсьмамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi. Iмя дырэктара гiмназii занесена ў Кнiгу Славы Гродзенскай вобласцi.

А цяпер зробiм спробу патлумачыць гэты феномен.

— Наталля Андрэеўна, можа скласцiся ўражанне, што ваша гiмназiя — гэта нейкая элiтарная ўстанова, якая збiрае «вяршкi», вундэркiндаў з усяго раёна...

— Так ужо атрымалася, што за 11 гадоў жыцця СШ № 7 г. Лiды ў ёй змянiлася некалькi дырэктараў, я стала пятым па лiку. Але педагагiчны калектыў, нашы выхаванцы i iх бацькi верылi, што мы можам зрабiць школу адной з лепшых. Стварылi праграму развiцця навучальнай установы, якая прадугледжвала яе паступальную рэарганiзацыю спачатку ў школу-гiмназiю, затым — у гiмназiю. Наша iнiцыятыва атрымала падтрымку мясцовых органаў улады i з 1 верасня 1993 года пачалося жыццё першай на Лiдчыне навучальнай установы новага тыпу. Мы марылi стварыць такiя ўмовы, такое выхаваўчае асяроддзе, дзе кожнае дзiця было б акружана ўвагай i клопатам i ў кожным вучнi настаўнiкi бачылi асобу. Каб у выпускнiка была магчымасць увайсцi ў iнтэлектуальную элiту Беларусi з яскрава выражанай грамадзянскай, патрыятычнай пазiцыяй.

У гэтым сэнсе, мабыць, наша гiмназiя i сапраўды элiтарная. А што датычыцца «вяршкоў»... Канешне, пры паступленнi ў пяты, гiмназiчны клас ёсць конкурс, але ён не зашкальвае. Прычым у большасцi гiмназiстамi становяцца выпускнiкi пачатковай школы пры нашай жа гiмназii. Дзякуючы сiстэме развiваючага навучання для iх гэта не складае асаблiвай праблемы. А далей над развiццём iх здольнасцяў i магчымасцяў працуе гiмназiя. I галоўны прынцып тут — асабоваарыентаванае навучанне i выхаванне.

— Лозунг, што трэба, маўляў, дайсцi да кожнага, абвяшчаўся неаднойчы i ад частага выкарыстання стаў ужо нейкiм штампам...

— Мы не проста яго абвясцiлi, а стараемся зрабiць усё, каб гэты прынцып можна было ажыццявiць.

Мы ўдзячныя мясцовым уладам за тое, што яны дапамагаюць нам у выдзяленнi дадатковых гадзiн для пашырэння сеткi курсаў па выбару, факультатываў i нават для правядзення iндывiдуальных заняткаў. Цудоўным элементам гэтай сiстэмы лiчу i iнстытут класных выхавальнiкаў, якi, на мой погляд, варта было б увесцi ва ўсёй рэспублiцы. Гэта, як яе называюць гiмназiсты, класная мама вызвалена ад iншых абавязкаў (хiба што можа быць некалькi ўрокаў па сваёй спецыяльнасцi) i з’яўляецца, скажам так, пасрэднiкам памiж школай i дзецьмi, iх бацькамi — у поўным сэнсе гэтага слова, без нейкiх лозунгаў i дэкларацый. Яна ведае, на што здольны кожны з выхаванцаў, якiя ў яго цяжкасцi, як яму дапамагчы. Праўда, апошнiм часам з-за праблем з фiнансаваннем давялося, на жаль, скарацiць штат вызваленых класных выхавальнiкаў: па аднаму на клас мы змаглi пакiнуць iх толькi ў дзесяцi — i адзiнаццацiкласнiкаў, а ў астатнiх — адзiн выхавальнiк на два класы.

I, нарэшце, патлумачу сутнасць такога элемента нашай сiстэмы, як мультыпрофiльнае навучанне, якое пачынаецца з дзесятага класа. Профiльнае навучанне мы практыкавалi даўно. Пачынаючы з восьмага класа, былi профiльныя класы — фiлалагiчны i фiзiка-матэматычны. Гэта давала вынiк i ў прынцыпе мы маглi i далей, як кажуць, рухацца па наезджанай каляiне. Аднак пры дэталёвым аналiзе высветлiлася, што толькi 57 працэнтаў выпускнiкоў фiлалагiчнага класа па гэтаму ж профiлю пайшлi вучыцца ў ВНУ. Значыць, працуем ухаластую. Да таго ж змена профiлю азначае, што не абышлося без рэпетытарства, а гэта — дадатковая нагрузка на вучня i, зразумела, бацькоўскi кашалёк.

Прачыталi ў часопiсе пра адну маскоўскую школу, якая займаецца мультыпрофiльным навучаннем. Прычым, аказваецца, па гэтай сiстэме пачалi працаваць у Барысаве. Мы адразу ж туды паехалi, калегi ўсё падрабязна расказалi. I гэта праблема непакоiла не толькi нас. З 2001 года наша гiмназiя ўключана ў лiк 11 навучальных устаноў рэспублiкi, якiя сталi эксперыментальнымi пляцоўкамi Мiнiстэрства адукацыi па апрабаванню мадэлi мультыпрофiльнага навучання. А ў 2004 годзе ўжо 31 установа адукацыi ўключылася ў iнавацыйны праект па ўкараненню гэтай мадэлi ў старэйшых класах, у тым лiку 9 — прадстаўнiкi Гродзеншчыны, што мяне вельмi радуе.

Мультыпрофiльнае навучанне — гэта вучэбны план не на клас, як у звычайнай школе, а на кожнага вучня. Прычым гэты план яму не навязваецца зверху, а ён сам яго складае, зыходзячы са сваiх жаданняў i бачання свайго прафесiйнага шляху. Канешне, з улiкам дзяржаўнага стандарту па вывучэнню прадметаў на базавым узроўнi. А вось што датычыцца павышанага ўзроўню, то дзесяцiкласнiк атрымлiвае бланк вучэбнага плана i сам вызначае прадметы i колькасць гадзiн на iх вывучэнне. Калi ласка, можаш параiцца з бацькамi, класным выхавальнiкам, настаўнiкамi, псiхолагам гiмназii, але апошняе слова застаецца за самiм вучнем.

Пры iндывiдуальным навучаннi, уласным плане гiмназiст мае права такога выбару прадметаў, якi не дае нiводны профiльны клас. Адпаведна на кожнага вучня складаецца i расклад заняткаў. А паколькi пры гэтым нельга ў адным класе Сашу чытаць на паглыбленым узроўнi фiзiку, Кацi — матэматыку, а Антону — англiйскую мову, то звычная класна-ўрочная сiстэма змяняецца прадметна-групавым выкладаннем. У гэтым навучальным годзе на 137 чалавек сфармiраваны ажно 123 вучэбныя групы.

— Зразумела, што мультыпрофiльная сiстэма навучання значна павялiчвае нагрузку на адмiнiстрацыю i педагогаў гiмназii. А на вучняў таксама?

— Канешне, нашы настаўнiкi працуюць у асаблiвых умовах (на кожную групу патрэбны свой рабочы план з улiкам iндывiдуальных магчымасцяў, здольнасцяў i «багажа» ведаў кожнага вучня) i я вельмi ганаруся сваiмi калегамi, сярод якiх палова — з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй, а 30 працэнтаў — з першай. У нашым калектыве лунае дух творчасцi ў поўным сэнсе гэтага слова, нам сумна працаваць аднастайна.

А для нашых выхаванцаў гэта сiстэма проста цудоўная! Увогуле, калi кажуць, што школьнiкаў трэба «разгрузiць», то я да гэтага стаўлюся скептычна. Калi хочаш нечага ў жыццi дабiцца — ты павiнен працаваць. Але самыя добрыя намеры не павiнны шкодзiць здароўю. Iмкненнем да гэтага пранiзана ўся наша праца — ад асвятлення ў класе да адносiнаў да кожнага вучня, калi класная мама кожную ранiцу яго сустракае i заглядае ў вочы: з якiм настроем ты прыйшоў? Чым табе дапамагчы, каб не было лiшнiх стрэсаў?

Важна i тое, што мультыпрофiльная мадэль навучання вызваляе старшакласнiкаў ад такой нагрузкi, як рэпетытарства. Паводле апытання, паслугамi рэпетытараў карыстаюцца адзiнкi, а ў асноўным займаюцца з нашымi педагогамi на курсах, факультатывах i iндывiдуальных кансультацыях. Вось вам прыклад. У мiнулым годзе наша выпускнiца Наташа Дабранава падчас цэнтралiзаванага тэсцiравання набрала 100 балаў па матэматыцы.

Ды i ў цэлым можна сказаць, што нашы выпускнiкi канкурэнтаздольныя. Да прыкладу, калi выпускнiкi гiмназiй рэспублiкi ў мiнулым годзе мелi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання сярэднi бал па рускай мове 52, то лiдскiя гiмназiсты — 75 балаў, па беларускай мове — адпаведна 53 i 72. Такая ж карцiна i па матэматыцы, замежных мовах i iншых прадметах.

— У Наташы былi рэпетытары?

— Нiводнага, але яна была ў захапленнi ад матэматыкi i свайго настаўнiка Альфрэда Антонавiча Ладыкi, якi, акрамя ўрокаў, праводзiць яшчэ i дадатковыя заняткi ў рамках iндывiдуальнага абучэння.

— А наколькi адпавядае вашаму iмкненню бачыць у кожным вучнi асобу сiстэма цэнтралiзаванага тэсцiравання?

— Адназначных думак аб ёй быць не можа. Але галоўную задачу, якую ставiць дзяржава, яна, лiчу, выконвае. Усе сапраўды ў роўных умовах i ўжо нiхто не можа сказаць, што нехта камусьцi ў нечым дапамагаў альбо па-iншаму на чалавека паглядзеў. Гэта добра. Iншая справа, што ёсць разумнiкi, таленты, але з замаруджанай рэакцыяй i для iх сiстэма цэнтралiзаванага тэсцiравання даволi праблематычная. Каб дапамагчы такiм вучням, з iмi вельмi сур’ёзна працуюць нашы псiхолагi. Iх у гiмназii цяпер два, а павiнна быць, лiчу, больш, паколькi знiмаць стрэс трэба i педагогам.

I яшчэ. На мой погляд, ёсць шэраг прафесiй, на якiя пры наборы ў ВНУ нельга арыентавацца толькi на ўзровень абучанасцi i хуткасць рэакцыi чалавека, неабходна ўлiчваць яго асабiстыя якасцi. Мяне як настаўнiка вельмi хвалюе менавiта гэты бок пытання. Не можа быць сапраўдным настаўнiкам той, хто проста не любiць дзяцей. А вось як граматна зрабiць набор студэнтаў педагагiчных ВНУ — трэба, лiчу, думаць усiм.

— Цi можна сцвярджаць, што будучыня менавiта за мадэллю мультыпрофiльнай адукацыi?

— Калi на старце, у дзесятым класе, яшчэ бываюць сумненнi, то ў канцы ўсе — i выпускнiкi, i iх бацькi стопрацэнтна падтрымлiваюць такую арганiзацыю навучання. Яна вучыць гiмназiстаў адказна ставiцца да сваёй будучынi i, мяркуючы па падзячных пiсьмах з шэрагу ВНУ, закладвае плённую аснову на далейшы жыццёвы шлях. Дарэчы, некаторыя члены нашага навуковага таварыства, распачаўшы працу па той цi iншай тэме яшчэ ў гiмназii, працягваюць яе на студэнцкiм узроўнi i затым нават абараняюць дысертацыi.

Але пры гэтым, падкрэслю, нашы выхаванцы не нейкiя «завучкi», зацыкленыя толькi на папаўненнi багажа ведаў, а цiкавыя, творчыя людзi, з якiмi прыемна мець зносiны i, думаю, сябраваць.

...Звання выдатнiка адукацыi Беларусi Наталля Зайцава была ўдастоена ў 24-гадовым узросце (унiкальны выпадак!), працуючы важатай у школе № 11 г. Лiды. Падзелу старшакласнiкаў на групоўкi з высвятленнем адносiнаў не толькi на словах, што тады было ўласцiва Лiдзе, яна процiпаставiла цiкавую арганiзацыю адпачынку, клуб «Лiдар», палiтычны клуб... Паступова старшакласнiкаў пачалi «выцягваць» з вулiцы, а некаторыя замест разборак з iншымi кампанiямi нават захапiлiся правядзеннем гурткоў па iнтарэсах для малодшых школьнiкаў. Наталля Андрэеўна прыгадвае, што праца ў гэтым накiрунку была вельмi складанай, практычна без выхадных дзён. Але без яе, мусiць, не было б i iнiцыятывы i поспехаў сённяшняга дня.

— Членства ў верхняй палаце парламента — гэта звычайная, карпатлiвая праца, найперш у сваiм рэгiёне. I трэба пастарацца не толькi дапамагчы людзям, якiя да цябе звяртаюцца па тых цi iншых праблемах, але i зрабiць самай лепшай сваю ўстанову, школу, прадпрыемства, — лiчыць Наталля Зайцава, Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь.

I гэта не толькi сказана — зроблена.

г. Лiда.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першых крокаў па прасторных калiдорах гiмназii № 1 г. Лiды складваецца ўражанне, што ты знаходзiшся не ў школьным будынку, а ў вялiкiм i цёплым, ут
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика